Вікіпедыя:Аўтарытэтныя крыніцы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: zh,ko,es,af,hu,ms,it,id,ja,bn,vi,el,zh-yue,simple,scn,ar,sv,nl,pt,eo,sk,sr,en,tr,cv,ro,no,ca,uk,be-x-old,cs,bg,fa,mzn,ka,az,lt,da,kk
Радок 30: Радок 30:
[[es:Wikipedia:Fuentes fiables]]
[[es:Wikipedia:Fuentes fiables]]
[[fa:ویکی‌پدیا:منابع معتبر]]
[[fa:ویکی‌پدیا:منابع معتبر]]
[[fr:Wikipédia:Citez vos sources#Qualité des sources]]
[[hu:Wikipédia:Mi számít megbízható forrásnak?]]
[[hu:Wikipédia:Mi számít megbízható forrásnak?]]
[[id:Wikipedia:Sumber tepercaya]]
[[id:Wikipedia:Sumber tepercaya]]
[[is:Hjálp:Áreiðanlegar heimildir]]
[[it:Wikipedia:Fonti attendibili]]
[[it:Wikipedia:Fonti attendibili]]
[[ja:Wikipedia:信頼できる情報源]]
[[ja:Wikipedia:信頼できる情報源]]

Версія ад 16:21, 23 лістапада 2012

Найболей аўтарытэтныя крыніцы інфармацыі для стварэння артыкулаў у Вікіпедыі — артыкулы ў навуковых часопісах, бо ў адрозненне ад кніг, якія кожны можа публікаваць за свой кошт, артыкулы ў такіх часопісах праходзяць навуковае рэцэнзаванне (экспертызу), якая ажыццяўляецца вядомымі ў сваёй галіне навукоўцамі. Афіцыйна прызнаны спіс беларускіх часопісаў такога ўзроўню можна знайсці на старонцы ВАК РБ[1], расійскіх — на старонцы ВАК Мінадукнавукі РФ[2].

Публікацыі ў іншых замежных навуковых часопісах можна знайсці карыстаючыся спецыялізаванай пошукавай сістэмай scholar.google.com[3], праўда калі Вы глядзіце іх з хатняга, а не з бібліятэчнага камп'ютара, толькі адносна невялікая колькасць поўных тэкстаў артыкулаў будзе даступна бесплатна, але Вы прынамсі зможаце азнаёміцца з іх анатацыямі. Таксама можна карыстацца расійскай сістэмай elibrary.ru[4] дзе Вы таксама зможаце ўбачыць бліжэйшую да Вас установу, што мае падпіску на гэтую базу дадзеных. Таксама можна карыстацца пошукавай сістэмай выдавецкага дому Elsevier[5].

Вызначэнне аўтарытэтнасці кніг, як адзначалася вышэй, уяўляе некаторыя цяжкасці, бо большасць з іх не праходзяць навуковай экспертызы. З большым даверам варта ставіцца да кніг, апублікаваных выдавецтвамі буйных дзяржаўных ВНУ і акадэмічных інстытутаў, а таксама да кніг аўтараў, якія з'яўляюцца вядомымі экспертамі ў сваёй галіне навукі. Трэба ўлічваць, што цяпер існуе значная колькасць альтэрнатыўных (грамадскіх) акадэмій, кшталту расійскіх РАПН, Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі, Акадэміі трынітарызму і інш., выданні якіх звычайна не з'яўляюцца аўтарэтэтнымі (хоць само па сабе членства ў тых або іншых акадэміях не азначае аўтаматычнага даверу або недаверу да аўтара).

Навуковыя ступені азначаюць аўтарытэт толькі ў той галіне, у якой яны былі атрыманыя. Для вызначэння ці з'яўляецца аўтар аўтарытэтным у нейкай галіне трэба адказаць сабе на некалькі пытанняў — ці публікаваліся працы аўтара па дадзенай тэме ў аўтарытэтных навуковых часопісах, ці былі атрыманыя негатыўныя водгукі ад вядомых экспертаў у дадзенай галіне на папярэднія або цяперашнюю публікацыі аўтара, ці спасылаюцца на працы аўтара як на атарытэтную крыніцу іншыя аўтары, якія працуюць у дадзенай галіне, у сваіх артыкулах (таксама апублікаваных у навуковых часопісах).

Сеціўныя старонкі з мноствам спасылак могуць быць цалкам не аўтарытэтнымі. Першае пытанне, якое Вы мусіце задаць сабе, — хто нясе адказнасць за старонку, на якую Вы хочаце спаслацца? Якая іх кваліфікацыя і палітыка рэдагавання старонкі? Бо ў Сеціве хто заўгодна можа публікаваць што заўгодна.

Зноскі

  1. Перечень научных изданий Республики Беларусь для опубликования результатов диссертационных исследований — Эл.версія на старонцы ВАК РБ (рэд.: студз. 2009)
  2. Перечень ведущих рецензируемых научных журналов и изданий, в которых должны быть опубликованы основные научные результаты диссертации на соискание ўченой степени доктора и кандидата наук — Эл.версія на старонцы ВАК Мінадукнавукі РФ (рэд.: ліп. 2007)
  3. Электронны рэсурс: http://scholar.google.com
  4. Электронны рэсурс: http://elibrary.ru
  5. Электронны рэсурс: http://scirus.com