Анатоль Паўлавіч Кудравец: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: рэкатэгарызацыя using AWB
Радок 12: Радок 12:
{{DEFAULTSORT:Кудравец Анатоль}}
{{DEFAULTSORT:Кудравец Анатоль}}
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Сцэнарысты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Сцэнарысты Беларусі]]

Версія ад 00:50, 24 лістапада 2012

Анатоль КУДРАВЕЦ (нар. 1 верасня 1936, в. Аколіца Клічаўскага раёна) — беларускі пісьменнік, перакладчык, кінасцэнарыст.

Скончыў Слуцкае педвучылішча (1955), аддзяленне журналістыкі БДУ (1963). Сябра СП СССР (1969). Працаваў настаўнікам, рэдактарам на Беларускім радыё, літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і Мастацтва», рэдактарам выдавецтва «Беларусь», адказным сакратаром часопіса «Маладосць», галоўным рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», інструктарам, загадчыкам сектара мастацкай літаратуры ЦК КПБ, на працягу 20 гадоў галоўным рэдактарам часопіса «Нёман».

Аўтар кніг прозы «На зялёнай дарозе» (1968), «Раданіца» (1971), «Дзень перад святам» (1975), «Зімы і вёсны» (1976), «На балоце скрыпелі драчы» (1979), «За чужымі далямі» (1981), рамана «Сачыненне на вольную тэму» (1985). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1986—1987). Займаўся перакладамі.

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа за раман «Сачыненне на вольную тэму».

Літаратура

  • Сучасная беларуская проза. Традыцыі і наватарства. Анталогія. — Мн.: Сэр-Віт, 2003.