Леў Данілавіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др арфаграфія
Радок 98: Радок 98:
Далучыў да Каралеўства Русі частку [[Закарпацкая вобласць|Закарпацця]] з [[горад Мукачава|Мука{{націск}}чавым]] (каля [[1280]]) і [[Люблін|Люблінскую зямлю]] (каля [[1292]]).
Далучыў да Каралеўства Русі частку [[Закарпацкая вобласць|Закарпацця]] з [[горад Мукачава|Мука{{націск}}чавым]] (каля [[1280]]) і [[Люблін|Люблінскую зямлю]] (каля [[1292]]).


Памёр Леў каля 1301 года. Карона і ўладанні парайшлі да яго старэйшага сына [[Юрый I Львовіч|Юрыя]].
Памёр Леў каля 1301 года. Карона і ўладанні перайшлі да яго старэйшага сына [[Юрый I Львовіч|Юрыя]].





Версія ад 21:11, 4 снежня 2012

Леў Дані́лавіч
Леў Данілавіч на фоне горада Львова
Леў Данілавіч на фоне горада Львова
Сцяг Князь Галіцкі
(да 1269 года сумесна са Шварнам)
1264 год — 1301 год
Папярэднік Даніла Раманавіч Галіцкі
Пераемнік Юрый Львовіч
Сцяг Князь Валынскі
1292 год — 1301 год
Папярэднік Мсціслаў Данілавіч
Пераемнік Юрый Львовіч

Нараджэнне каля 1228 года
Смерць каля 1301 года
Род Раманавічы (Рурыкавічы)
Бацька Даніла Раманавіч Галіцкі
Маці Ганна Мсціслаўна[d]
Жонка Канстанцыя, дачка венгерскага караля Белы IV
Дзеці Юрый Львовіч Галіцкі,
Анастасія (жонка князя Земавіта Куяўскага),
Святаслава (манашка)
Дзейнасць арыстакрат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леў Дані́лавіч (каля 1228 — каля 1301) — князь Перамышльскі (1240—1301), Белзскі (12451269), Холмскі і Галіцкі (1264— каля 1301, да 1269 разам з братамі Шварнам Данілавічам і Мсціславам), князь Валынскі (пасля 1292). Военачальнік і дыпламат. Другі сын Данііла Раманавіча Галіцкага, з валынскай галіны Рурыкавічаў. Стрыечны брат Аляксандра Неўскага (іх маці былі сёстрамі, дочкамі Мсціслава Удатнага), Рамана Міхайлавіча Бранскага (сястра Данііла была замужам за Міхаілам Чарнігаўскім).

У іншаземных крыніцах Леў Данілавіч двойчы названы «каралём Галіцкім», хаця, у адрозненне ад бацькі і сына, афіцыйна ніколі не каранаваўся. Паводле «Сінопсіса Кіеўскага», Леў пасля смерці бацькі таксама тытулаваўся Кіеўскім князем, аднак па некаторых звестках галіцкія князі ў гэты час Кіевам не валодалі.

У 1269 годзе Леў Данілавіч няўдала спрабаваў стаць Вялікім князем Літоўскім замест свайго брата Шварна Данілавіча.

Пасля Леў Данілавіч падтрымліваў саюзныя адносіны з Залатой Ардой, у яго падначаленні знаходзіўся і Кіеў, а сам ён насіў тытул Вялікага князя Кіеўскага.

У 1274 годзе у адказ на наезд Трайдзеня на Драгічын-Надбужскі, здзейсніў паход на Горадню. У канфлікт Льва Данілавіча з Трайдзенем былі ўцягнуты амаль усе суседнія княствы. Галіцкі князь звярнуўся за дапамогай да татарскага хана Менгуцімера, «прося себе помочи у него на Литвоу». Даўшы Льву войска на чале з ваяводам Ягурчынам, Менгуцімер адначасова прымусіў ісці на «Літву» залежных ад яго бранскага?! і смаленскага князёў. Да гэтага хаўрусу далучыліся пінская і тураўская дружыны. Руска-татарскі паход 1274 года быў цяжкім ударам для Горадзена, але ён не дасягнуў канчатковай мэты з-за сварак і адсутнасці адзінства ў стане саюзнікаў.

У 1272 годзе Леў Данілавіч перанёс сталіцу Рускага каралеўства ў Львоў.

Падтрымліваў ажыўленыя дыпламатычныя сувязі з Чэхіяй, Венгрыяй, Вялікім княствам Літоўскім, Тэўтонскім ордэнам.

Пасля смерці кракаўскага князя Баляслава V Сарамлівага (1279) у саюзе з чэшскім каралём Вацлавам II спрабаваў захапіць Кракаў. Падтрымліваючы ў барацьбе за кракаўскі пасад Баляслава Мазавецкага (сына сястры Прадславы), вёў доўгую вайну з польскім князем Лешакам II Чорным.

Далучыў да Каралеўства Русі частку Закарпацця з Мука́чавым (каля 1280) і Люблінскую зямлю (каля 1292).

Памёр Леў каля 1301 года. Карона і ўладанні перайшлі да яго старэйшага сына Юрыя.