Алан Кормак: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: io:Allan McLeod Cormack, oc:Allan McLeod Cormack
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: tr:Allan McLeod Cormack
Радок 82: Радок 82:
[[sv:Allan Cormack]]
[[sv:Allan Cormack]]
[[sw:Allan Cormack]]
[[sw:Allan Cormack]]
[[tr:Allan McLeod Cormack]]
[[uk:Аллан Кормак]]
[[uk:Аллан Кормак]]
[[yo:Allan McLeod Cormack]]
[[yo:Allan McLeod Cormack]]

Версія ад 16:04, 7 снежня 2012

Алан МакЛеад Кормак
англ.: Allan McLeod Cormack
Дата нараджэння 23 лютага 1924(1924-02-23)
Месца нараджэння Іаганесбург, Паўднёвая Афрыка
Дата смерці 7 мая 1998(1998-05-07) (74 гады)
Месца смерці Масачусетс, ЗША
Грамадзянства ЗША
Род дзейнасці фізік, біяфізік, даследчык
Навуковая сфера Фізіка
Месца працы Тафцкі ўніверсітэт
Навуковая ступень прафесар
Альма-матар Кейптаўнскі ўніверсітэт
Вядомы як тэарэтык камп'ютарнай тамаграфіі
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1979 года
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алан Маклеад Кормак (анг. Allan McLeod Cormack; 23 лютага 1924, Іаганесбург, Паўднёвая Афрыка - 7 мая 1998, Масачусетс, ЗША) — паўднёваафрыканскі амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1979) «за распрацоўку камп'ютарнай тамаграфіі», якую ён атрымаў з Годфры Хаўнсфілдам.

Біяграфія

Бацькі Алана Кормак, бацька-інжынер і маці-настаўніца, пераехалі ў Паўднёвую Афрыку перад Першай сусветнай вайной з паўночнай Шатландыі. Кормак нарадзіўся 23 лютага 1924 года ў Іаганесбургу і быў малодшым з трох дзяцей. У 1936 годзе сям'я спынілася ў Кейптаўне, дзе Кормак скончыў Кейптаўнскі ўніверсітэт у 1945 годзе. Яго цікавасць да астраноміі абудзіла жаданне вывучаць фізіку і матэматыку. Пасля заканчэння ўніверсітэта ён паехаў у якасці студэнта-даследчыка ў каледж Сент-Джона ў Кембрыджскім універсітэце і працаваў у Кавендышскай лабараторыі ў Ота Фрыша. Там ён пазнаёміўся з амерыканскай студэнткай, якая пазней стала яго жонкай. У 1950 годзе вярнуўся ў Кейптаўн, дзе ў асноўным займаўся ядзернай фізікай і фізікай элементарных часціц, але ў 1956 годзе зацікавіўся праблемай рэнтгенаўскай тэхналогіі, якая пазней прывяла да з'яўлення камп'ютарнай тамаграфіі. Падчас навуковай камандзіроўкі ў Гарвардскі ўніверсітэт у 1956-1957 гадах, дзе Кормак працаваў на цыклатроне, ён атрымаў прапанову ў Тафцкі ўніверсітэт. Там Кормак прапрацаваў усё жыццё. У 1968-1976 гадах быў загадчыкам аддзела фізікі ўніверсітэта.

У 1963-1964 гадах Кормак апублікаваў некалькі прац па камп'ютарнай тамаграфіі, што спачатку не зацікавіла навуковую супольнасць. Ён вярнуўся да гэтай праблемы зноў толькі ў пачатку 1970-х гадоў, калі з'явіліся новыя распрацоўкі ў гэтай галіне.

Гл. таксама

Літаратура

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.420

Спасылкі

  1. NNDB — 2002.