Баскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Turzh (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
др робат Дадаем: bg:Баски
Радок 67: Радок 67:


[[als:Basken]]
[[als:Basken]]
[[bg:Баски]]
[[bs:Baski]]
[[bs:Baski]]
[[cs:Baskové]]
[[cs:Baskové]]

Версія ад 03:49, 2 красавіка 2008

Шаблон:Етнічная група БАСКІ, народ у паўночнай Іспаніі і паўднёва-заходняй Францыі.

Мова, паходжанне і колькасць

Баскі - адзіны заходнееўрапейскі народ, які не размаўляе на мове індаеўрапейскай групы. Баскская мова (баскск.: Euskara) лічыцца ізаляванай мовай, бо ў лінгвістаў дагэтуль не атрымалася выявіць ніводнай сур'ёзнай сувязі баскскай мовы з іншымі мовамі.

Паходжанне баскаў гэтаксама не высветленае. Існуюць некалькі недаказаных гіпотэз, паводле якіх баскі альбо нашчадкі іберыйцаў, альбо далёкія сваякі каўказскіх народаў, альбо нават частка старажытнага да–індаеўрапейскага першабытнага насельніцтва Еўропы.

Колькасць баскаў у 2006 годзе ў Іспаніі ацэньвалася ў 700,000 – 1,000,000 чалавек, з якіх, аднак, толькі траціна валодае баскскай мовай, яшчэ 200,000 - 400,000 баскаў жыве ў Францыі, і каля чверці мільёна - у краінах Лацінскай Амерыкі. Такім чынам агульная колькасць баскаў у свеце - 1,2 - 1,7 млн. чалавек.

Гісторыя

У дагістарычныя поры продкі баскаў былі шырока распаўсюджаныя ў заходняй Еўропе, засяляючы тэрыторыі Іспаніі (іберыйцы), Францыі (аквітанцы) і паўднёвую Бельгію. Пасля былі выцеснены кельтамі.

Абшар асноўнага рассялення баскаў

Да X ст. краіна баскаў разам з правінцыяй Навара утварала Каралеўства Навара, якое ў наступстве ўвайшло ў склад Іспаніі. Да сярэдзіны XIX ст. баскі карысталіся адмысловымі правамі і мелі некаторую аўтаномію ў дачыненні іспанскай кароны.

За ўсю сваю гісторыю ў баскаў толькі аднойчы была ўласная дзяржава. Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі баскі ў кастрычніку 1936 абвясцілі рэспубліку Эўскадзі, якая аднак ужо ў чэрвені 1937 перастала існаваць.

У канцы эпохі дыктатуры Франсіска Франка утварылася падпольная басконская арганізацыя Эўскадзі Та Аскатасуна (бел.: Басконія і свабода), вядомай пад скаротам ЭТА. Яе мэтай было вызваленне ад дыктатуры і ўтварэнне незалежнай баскскай дзяржавы. Для гэтага яна выкарыстала тактыку тэрарыстычных актаў, якія яна праводзіла па ўсёй Іспаніі. У якасці аднаго з метадаў фінансавання ЭТА шантаж прадпрымальнікаў і прымус іх да выплаты так званага «рэвалюцыйнага падатку», займалася таксама рабункамі банкаў і выкраданнямі людзей для атрымання выкупу.

Культура

Развітыя архаічныя віды спорту: «Эстропадак» — спаборніцтвы па веславанні, дзе каманды па 13 чалавек выступаюць на хуткасных лодках з нерухома замацаванымі сядзеннямі.

«Айсколаріак» — гэта дрывасекі, якія ў шалёным тэмпе стараюцца раскалоць камлюк або ствол дрэва хутчэй сапернікаў.

Грузы або камяні вагай да 300 кг адрываюць ад зямлі асілкамі, якія па знешнім выглядзе часцяком нагадваюць японскіх барцоў сумо.

На сельскіх святах наймацнейшыя часта наладжваюць мнагаборства па эры кіролак (бел.: сельскі спорт), калі ўдзельнікі спаборнічаюць, хто далей працягне два 50-кілаграмовых грузы, хто хутчэй прабяжыць з мяшком пяску вагай 80 кг на плячах і хто хутчэй працуе касой.

Пелота, найвядомейшы баскскі від спорту і правобраз сучаснага сквошу, нават дэманстраваўся на Алімпіядзе 1992 г.

Вядомыя баскі

Глядзі таксама

Спасылкі