Уільям Уайлер: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др →Літаратура: рэкатэгарызацыя using AWB |
др r2.7.2) (робат дадаў: nah:William Wyler |
||
Радок 42: | Радок 42: | ||
[[it:William Wyler]] |
[[it:William Wyler]] |
||
[[ja:ウィリアム・ワイラー]] |
[[ja:ウィリアム・ワイラー]] |
||
[[nah:William Wyler]] |
|||
[[nds:William Wyler]] |
[[nds:William Wyler]] |
||
[[nl:William Wyler]] |
[[nl:William Wyler]] |
Версія ад 20:34, 8 снежня 2012
Уільям УАЙЛЕР (англ.: William Wyler; 1 ліпеня 1902, г. Мюлуз, Францыя — 28 ліпеня 1981) — амерыканскі кінарэжысёр.
3 1920 у Галівудзе. Здымаў вестэрны, камедыі, меладрамы, пасля 1930-х г. — псіхалагічныя драмы з вострай праблематыкай: «Тупік» (паводле С. Кінгслі, 1937), «Іезавель» (1938), «Навальнічны перавал» (паводле Э. Бронтэ, 1939), «Лісічкі» (паводле Л. Хелман, 1941), «Місіс Мінівер» (1942; прэмія «Оскар»), «Лепшыя гады нашага жыцця» (паводле М. Кантара, 1946; «Оскар»; прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Марыянске-Лазне, Чэхія, 1948). Высокай рэжысёрскай культурай вызначаліся экранізацыі амерыканскай класікі «Наследніца» (паводле Г. Джэймса, 1949) і «Кэры» (паводле Т. Драйзера, 1952), псіхалагічная драма «Гадзіны адчаю» (1955), вестэрн «Сяброўскае ўгаворванне» (1956; галоўны прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Канах, Францыя, 1957), гістарычны суперкалос «Бен Гур» (1959; «Оскар»), «Рымскія канікулы» (1953), камедыі «Як украсці мільён» (1966), «Смешная дзяўчынка» (1968) і інш.
Літаратура
- Уайлер // БелЭн у 18 т. Т. 16. Мн,, 2003.