Тыніян: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Frantishak (размовы | уклад) |
Frantishak (размовы | уклад) |
||
Радок 41: | Радок 41: | ||
У [[1944]] г. Тыніян стаў месцам кровапралітных баёў паміж войскамі Японіі і [[ЗША]]. Амерыканцы захапілі востраў і ператварылі яго ў моцную ваенную базу. Адсюль у [[1945]] г. узляталі [[самалёт]]ы для таго, каб скінуць [[Ядзерная зброя|атамныя]] бомбы на японскія [[горад|гарады]]. |
У [[1944]] г. Тыніян стаў месцам кровапралітных баёў паміж войскамі Японіі і [[ЗША]]. Амерыканцы захапілі востраў і ператварылі яго ў моцную ваенную базу. Адсюль у [[1945]] г. узляталі [[самалёт]]ы для таго, каб скінуць [[Ядзерная зброя|атамныя]] бомбы на японскія [[горад|гарады]]. |
||
У пасляваенную пару Тыніян уваходзіў у склад падапечнай тэрыторыі ЗША, з 1978 г. - у склад [[Паўночныя Марыянскія астравы|Садружнасці Паўночных Марыянскіх астравоў]]. |
У пасляваенную пару Тыніян уваходзіў у склад падапечнай тэрыторыі ЗША, з [[1978]] г. - у склад [[Паўночныя Марыянскія астравы|Садружнасці Паўночных Марыянскіх астравоў]]. |
||
==Спасылкі== |
==Спасылкі== |
Версія ад 19:24, 9 снежня 2012
Тыніян | |
---|---|
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку! | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 101,01 км² |
Найвышэйшы пункт | 171 м |
Насельніцтва | 3 136 чал. (2010) |
Шчыльнасць насельніцтва | 31,05 чал./км² |
Размяшчэнне | |
15°00′ пн. ш. 145°38′ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Марыянскія астравы |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тынія́н (англ.: Tinian) — востраў у складзе Марыянскіх астравоў. Частка тэрыторыі Паўночныя Марыянскія астравы. Плошча — 101,01 км². Насельніцтва (2010 г.) — 3 136 чал.
Прырода
Востраў Тыніян знаходзіцца ў 8 км на паўднёвы захад ад вострава Сайпан, адзелены ад яго Сайпанскім пралівам. Мае часткова вулканічнае, часткова каралавае паходжанне. Большая частка паверхні складзена вапнякамі з вялікай колькасцю карставых пустэч. Яны фарміруюць знакамітыя пячоры Тыніяна. Найвышэйшы пункт - гара Ласо (171 м).
Клімат трапічны пасатны, вельмі вільготны. Сярэдняя тэмпература вагаецца ад 24 да 31° C на працягу года. Максімум ападкаў прыпадае на верасень (каля 325 мм).
Прырода вострава значна зменена чалавекам. Лясы, якія пакрывалі большую частку сушы, былі знішчаны ў 1920-ыя гг. пры стварэнні плантацый цукровага трыснёгу. Прырода таксама пацярпела ад ваенных дзеянняў перыяду II Сусветнай вайны. Былі створаныя пусткі, якія ў пасляваенны час засадзілі пустазельнымі раслінамі накшталт Leucaena Glauca. У нашы дні зараснікі гэтых раслін займаюць значныя тэрыторыі. На ўзбярэжжы вырошчваюць какосавыя пальмы. Фаўна бедная, прадстаўлена птушкамі, яшчаркамі, пацукамі, крабамі.
Гісторыя
Першымі насельнікамі Тыніяна былі чамора, якіх у XVIII ст. іспанскія каланізатары перасялілі на Гуам. У спадчыну ад старажытных жыхароў захаваўся мегалітычны помнік Тага. У 1815 г. з Каралінскіх астравоў на Тыніян перасяліліся рэфалуваш.
У 1899 г. востраў перайшоў пад кантроль Германіі, а ў 1914 г. - Японіі. Японцы стварылі плантацыі цукровага трыснёга. Адбываўся працэс перасялення японскіх рабочых і спецыялістаў, а таксама ваенных.
У 1944 г. Тыніян стаў месцам кровапралітных баёў паміж войскамі Японіі і ЗША. Амерыканцы захапілі востраў і ператварылі яго ў моцную ваенную базу. Адсюль у 1945 г. узляталі самалёты для таго, каб скінуць атамныя бомбы на японскія гарады.
У пасляваенную пару Тыніян уваходзіў у склад падапечнай тэрыторыі ЗША, з 1978 г. - у склад Садружнасці Паўночных Марыянскіх астравоў.