Бітва за Вільню (1918—1919): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: Зыгмунт → Зігмунт (2), Коўна → Каўнас, Коўне → Каўнасе, Вэйтка → Вейтка (12), мэтай → метай (4), метай → мэтай (4), паз using AWB
Радок 50: Радок 50:


=== Аблога дому пры вул. Вароняй ===
=== Аблога дому пры вул. Вароняй ===
Ва ўмовах эвакуяцыі нямецкіх войскаў 1 студзеня ў горадзе выскрыліся мясцовыя камуністы і бальшавікі, якія пачалі змагацца супраць фарміраванняў польскай самаабароны<ref name=d/>. Іх самым важным пунктам адпору быў будынак на вул. Вароняй, дзе знаходзілася сядзіба Віленскага гарадскага савета рабочых дэлегатаў. Гэтая арганізацыя была створана 15 снежня 1918 года, складалася ў большасці з жыхароў Вільні рознай нацыянальнасці, а таксама нейкай колькасці асоб спаза горада. Яе старышынёй быў Казімеж Ціхоўскі, ранейшы сакратар пятрагродскай групы [[Сацыялдэмакратыя Царства Польскага і Літвы|Сацыялдэмакратыі Царства Польскага і Літвы]] (СДЦПіЛ), а сакратаром прэзідыюму - Ян Кулікоўскі, паляк з [[троцкі павет|троцкага павета]], сябра СДЦПіЛ і [[Камуністычная партыя Польшчы|Камуністычнай рабочай партыі Польшчы]]<ref name=b/>. Атрады польскай самаабароны пад кіраўніцтвам ртм. Дамброўскага (2 батальён і каля 30 салдат з 3 батальёну) заатакавалі будынак Савета 1 студзеня вечарам. Падчас змагання асабліва гераічнай паставай адзначыўся сяржант Станіслаў Квяткоўскі. Бальшавікі здаліся 2 студзеня ў 14 гадзін. У вынііку бойкі на польскім боку загінуў 1 жаўнер, было 4 параненых. На бальшавіцкім боку загінула 3 змагароў, 5 ажыццявіла самагубства, а 76 патрапіла ў палон<ref name=d/>. Сярод самагубцаў былі, між іншымі, камендант народнай міліцыі Л. Чаплінскі і віленскі шэўц Баніфацы Вежвіцкі<ref name=b/>. Акрамя гэтага, жаўнеры польскай самаабароны здабылі больш за 1000 кулямётаў і 600 гранатаў, у асноўным пазасталых аднемецкіх<ref name=d/>.
Ва ўмовах эвакуяцыі нямецкіх войскаў 1 студзеня ў горадзе выскрыліся мясцовыя камуністы і бальшавікі, якія пачалі змагацца супраць фарміраванняў польскай самаабароны<ref name=d/>. Іх самым важным пунктам адпору быў будынак на вул. Вароняй, дзе знаходзілася сядзіба Віленскага гарадскага савета рабочых дэлегатаў. Гэтая арганізацыя была створана 15 снежня 1918 года, складалася ў большасці з жыхароў Вільні рознай нацыянальнасці, а таксама нейкай колькасці асоб спаза горада. Яе старышынёй быў Казімеж Ціхоўскі, ранейшы сакратар пятрагродскай групы [[Сацыялдэмакратыя Царства Польскага і Літвы|Сацыялдэмакратыі Царства Польскага і Літвы]] (СДЦПіЛ), а сакратаром прэзідыума - Ян Кулікоўскі, паляк з [[троцкі павет|троцкага павета]], сябра СДЦПіЛ і [[Камуністычная партыя Польшчы|Камуністычнай рабочай партыі Польшчы]]<ref name=b/>. Атрады польскай самаабароны пад кіраўніцтвам ртм. Дамброўскага (2 батальён і каля 30 салдат з 3 батальёну) заатакавалі будынак Савета 1 студзеня вечарам. Падчас змагання асабліва гераічнай паставай адзначыўся сяржант Станіслаў Квяткоўскі. Бальшавікі здаліся 2 студзеня ў 14 гадзін. У вынііку бойкі на польскім боку загінуў 1 жаўнер, было 4 параненых. На бальшавіцкім боку загінула 3 змагароў, 5 ажыццявіла самагубства, а 76 патрапіла ў палон<ref name=d/>. Сярод самагубцаў былі, між іншымі, камендант народнай міліцыі Л. Чаплінскі і віленскі шэўц Баніфацы Вежвіцкі<ref name=b/>. Акрамя гэтага, жаўнеры польскай самаабароны здабылі больш за 1000 кулямётаў і 600 гранатаў, у асноўным пазасталых аднемецкіх<ref name=d/>.


=== Першая атака Чырвонай арміі ===
=== Першая атака Чырвонай арміі ===

Версія ад 14:03, 10 снежня 2012

Змаганне за Вільню (1918—1919)
Асноўны канфлікт: польска-савецкая вайна
Дата 31 снежня 1918 - 6 студзеня 1919
Месца Вільня
Вынік перамога бальшавікоў, адступленне польскіх сіл
Праціўнікі
Сцяг Польшчы Польская Рэспубліка Сцяг СССР Расійская СФСР
Сцяг Германіі Германія
Сцяг СССР Віленскі гарадскі савет рабочых дэлегатаў
Камандуючыя
ген. Уладзіслаў Вэйтка
ртм. Уладзіслаў Дамброўскі
кпт. Зыгмунт Клінгер
Уладзімір Альдэроггей
А. Зенковіч
Казімеж Ціхоўскі

Змаганне за Вільню (1918—1919) — змаганнe за кантроль над горадам Вільня, якое вялі польскія добраахвотныя атрады віленскай Самаабароны, спачатку супраць нямецкіх войскаў, якія эвакуіраваліся з горада, мясцовых камуністаў і бальшавікоў (31 снежня — 3 студзеня 1919 года), а пазней супраць наступаючай Чырвонай арміі (4 студзеня — 6 студзеня 1919 года); гэты падзеі давялі да часовага апанавання большасці горада палякамі, якія, аднак, былі вымушаныя адступіць пад уплывам пераважаючых па колькасці бальшавіцкіх сіл; некаторыя гісторыкі лічаць гэтыя падзеі пачаткам польска-савецкай вайны.

Гістарычны кантэкст

Ген. Уладзіслаў Вэйтка

На пачатку ХХ ст. горад Вільня знаходзіўся ў складзе Расійскай імперыі. У 1914 годзе пачалася першая сусветная вайна, у якой Расія ўдзельнічала як праціўнік цэнтральных дзяржаў. У выніку наступу Германскай імперыі ў 1915 г. горад патрапіў пад нямецкую акупацыю. Напрыканцы 1918 года нямецкія войскі паступова адступалі з тэрыторыі былой Расійскай Імперыі, а іх месца займалі бальшавікі. У той час Вільня з'яўлялася аб'ектам тэрытарыяльнай спрэчкі паміж краінамі рэгіёну, якія адраджаліся або ствараліся — Беларускай Народнай Рэспублікай[1], (БНР), Літоўскай Рэспублікай[2] і Польскай Рэспублікай[3]. З сакавіка 1918 года ў горадзе працаваў урад Літвы, а з пачатку снежня таксама ўрад БНР. 15 снежня ў горадзе сфарміраваўся таксама бальшавіцкі Віленскі гарадскі савет рабочых дэлегатаў[4].

Дамінуючай нацыянальнай групай, якая жыла ў Вільні, акрамя яўрэяў, былі палякі. Польскае насельніцтва Віленшчыны яшчэ да аднаўлення незалежнасці Польшчы вяло падрыхтоўчую працу, каб у будучым далучыцца да сваёй роднай краіны. Фарміраванне польскіх ваенных атрадаў у Вільні пачалося 10 верасня 1918 года пад патранатам Саюзу польскіх вайскоўцаў (СПВ). Быў створаны Грамадскі камітэт, які, ў сваю чаргу, стварыў Камітэт грамадскай бяспекі. У яго складзе, з дазволу СПВ у Вільні, удзельнічаў кпт. Станіслаў Бабятынскі. Адбылася спроба дамовы паміж польскім, літоўскім, беларускім і яўрейскім насельніцтвам з мэтай супольнай абароны ад надыходзячых бальшавікоў, аднак гэтая спроба скончылася паразай. У сувязі з гэтым самастойна бараніць горад вырашыла толькі што сфарміраваная польская Краёвая самаабарона Літвы і Беларусі. Гэтая ваенная адзінка з 8 снежня знаходзілася пад кіраўніцтвам ген. Уладзіслава Вэйткі, які спрабаваў пераўтварыць яе ў рэгулярнае войска. У яе склад уваходзіла Самаабарона віленскай зямлі, якой кіраваў ген. Еўгеніюш Канткоўскі[3]. Напрыканцы снежня 1918 года яна налічвала каля 1200 добраахвотнікаў, жыхароў горада і наваколля, з якіх сфарміравалі два палкі пяхоты і адзін полк уланаў. Актыўна дзейнічала таксама віленская Польская ваенная арганізацыя (ПВА) пад кіраўніцтвам Вітольда Галамбёўскага[5].

29 снежня 1918 года польскія ўлады ў Варшаве распусцілі Краёвую самаабарону Літвы і Беларусі, а яе сяброў запрасілі ўступаць у шэрагі Войска польскага. Ген. Вэйтка быў прызначаны кіраўніком Ваеннай акругі Літвы і Беларусі, ген. Адам Макжэцкі[6] — ваенным камендантам Вільні, маёр Станіслаў Бабятынскі — яго намеснікам, кпт. Зігмунт Клінгер — кіраўніком штаба[4][5]. Самаабарона Віленскай зямлі пераўтварылася ў І Брыгаду, а яе кіраўніком стаў ген. Баляслаў Крэйчмер. Аднак гэтыя ваенныя адзінкі захавалі характар, болей набліжаны да добраахвотнай самаабароны, чым да рэгулярнага войска. Польскія атрады ў Вільні атрымалі загад ажыццяўляць самастойныя ўзброеныя выступы ў выпадку спробы ўваходу ў горад Чырвонай арміі[5].

Польскія сілы

Напрыканцы снежня польская І Брыгада (самаабарона) ў Вільні мела такую структуру:

Хутка да іх далучылася Афіцэрская легія[7].

Ход змаганняў

Здабыццё палякамі кантролю над горадам

Да канца 1918 года рэгулярныя атрады Войска польскага не здолелі перамясціцца ў Вільню. Прычынай былі цяжкасці, створаныя немцамі на акупаванай тэрыторыі, якая аддзяляла Вільню ад Польшчы. Атрады польскай самаабароны ў Вільні, прагназуючы, што 5 студзеня немцы перададуць Вільню бальшавікам, прынялі рашэнне наконт самастойнага здабыцця кантролю над горадам і выцясненні з яго нямецкіх войскаў. 31 снежня 1918 года камандзір Ваеннай акругі Літвы і Беларусі ген. Уладзіслаў Вэйтка выдаў зварот аб мабілізацыі, у якім паведамлялася[5]:

" усе здольныя трымаць зброю палякі, пачынаючы ад 17-ці гадоў, павінны тэрмінова прыбыць да мабілізацыйнага штаба - Зарэчча 5, а ўсе літоўцы да літоўскага войска. Беларусам і яўрэям пакідаю свабоду выбору ваеннай адзінкі, да якой яны хочуць далучыцца "

У той жа дзень у Вільні пачаліся першыя змаганні. Трэці батальён здабыў Віленскую ратушу пры вул. Вялікай. Сутычкі адбываліся таксама ў іншых частках горада, м.ін. у раёне Вострай брамы. Палякі пачалі раззбройваць нямецкіх салдат. У выніку перамоў нямецкае кіраўніцтва абавязалася перадаць палякам частку горада, захоўваючы аднак кантроль над вул. Вялікая пагулянка і чыгуначным вакзалам. 1 студзеня 1919 года была вызначана польска-нямецкая дэмаркацыйная лінія. У той жа дзень ваенны камендант Вільні ген. Адам Макшэцкі, які здабыў уладу ў горадзе, выдаў заклік да жыхароў, у якім прасіў захоўваць парадак, а таксама гарантаваў[5]:

" бяспеку жыцця і маёмасці ўсім, не зважаючы на нацыянальнасць, хто жыве ў Вільне, абвяшчаю свабоду на існаванне для палітычных партый "

Сапраўдным кіраўніком польскай самаабароны з уласнай ініцыятывы стаў ртм. Уладзіслаў Дамброўскі, які толькі пазней фармальна атрымаў гэту пасаду ад ген. Вэйткі. Немцы вырашылі пытанне эвакуацыі з горада і не супраціўляліся польскім сілам. У ноч з 2 на 3 студзеня польскія скауты, чыгуначнікі і сябры Польскай ваеннай арганізацыі занялі віленскі чыгуначны вакзал[7].

Аблога дому пры вул. Вароняй

Ва ўмовах эвакуяцыі нямецкіх войскаў 1 студзеня ў горадзе выскрыліся мясцовыя камуністы і бальшавікі, якія пачалі змагацца супраць фарміраванняў польскай самаабароны[7]. Іх самым важным пунктам адпору быў будынак на вул. Вароняй, дзе знаходзілася сядзіба Віленскага гарадскага савета рабочых дэлегатаў. Гэтая арганізацыя была створана 15 снежня 1918 года, складалася ў большасці з жыхароў Вільні рознай нацыянальнасці, а таксама нейкай колькасці асоб спаза горада. Яе старышынёй быў Казімеж Ціхоўскі, ранейшы сакратар пятрагродскай групы Сацыялдэмакратыі Царства Польскага і Літвы (СДЦПіЛ), а сакратаром прэзідыума - Ян Кулікоўскі, паляк з троцкага павета, сябра СДЦПіЛ і Камуністычнай рабочай партыі Польшчы[4]. Атрады польскай самаабароны пад кіраўніцтвам ртм. Дамброўскага (2 батальён і каля 30 салдат з 3 батальёну) заатакавалі будынак Савета 1 студзеня вечарам. Падчас змагання асабліва гераічнай паставай адзначыўся сяржант Станіслаў Квяткоўскі. Бальшавікі здаліся 2 студзеня ў 14 гадзін. У вынііку бойкі на польскім боку загінуў 1 жаўнер, было 4 параненых. На бальшавіцкім боку загінула 3 змагароў, 5 ажыццявіла самагубства, а 76 патрапіла ў палон[7]. Сярод самагубцаў былі, між іншымі, камендант народнай міліцыі Л. Чаплінскі і віленскі шэўц Баніфацы Вежвіцкі[4]. Акрамя гэтага, жаўнеры польскай самаабароны здабылі больш за 1000 кулямётаў і 600 гранатаў, у асноўным пазасталых аднемецкіх[7].

Першая атака Чырвонай арміі

2 студзеня да Вільні пачалі падыходзіць рэгулярныя атрады савецкай Заходняй арміі з трох напрамкаў: ад Няменчыны, Маладзечна і Ліды. Кіраўнік сіл польскай самаабароны, дэн. Вэйтка, вывеў частку сіл (частку польку віленскіх уланаў, 3 батальён і Афіцэрскую легію) у раён Новай Вілейкі з намерам заблакавання там руху праціўніка. Гэтым часам у Вільні засталіся астатняя частка віленскіх уланаў, 1 батальён, 4 батальён ПВА а таксама іншыя невялікія падатрады, над якімі ўзяў кіраўніцтва ртм. Уладзіслаў Дамброўскі[7].

Загад заняць Вільню атрымала бальшавіцкая 2 брыдага стрэльцаў (2БС) пскоўскага дівізыёна Уладзіміра Аляксандравіча Альдэроггея, якая 1 студзеня апынулася ў рэгіёне Падброддзя. Для гэтай мэты яна была ўзмацнена 5 віленскім полкам пад кіраўніцтвам А. Зенковіча. Адначасова з Маладзечна на Вільню кіраваліся 144 і 146 полкі 17 дывізіёна стральцаў Рыгора Максімовіча Барзінскага і выдзелены атрад заходняга дывізіёна Уладзіміра Аляксеевіча Ершова. Кіраўніцтва 2 БС з мэтай выканання задачы заняцця Вільні скіравала 4 полк праз Падброддзе на Міцкуны, каб разам з 1 полкам заняць чыгуначную станцыю ў Новай Вілейцы. Адначасова 5 віленскі полк скіравала з Падброддзя праз Няменчыну на Вільню. Бальшавіцкія атрады атрымалі заказ задушыць польскі адпор сілай[7].

4 студзеня 1919 года пад Новай Вілейкай адбыліся першыя змаганні з наступаючай Чырвонай арміяй. Бальшавікі скіравалі туды 1 батальён і две кампаніі 4 батальёна пскоўскага полку пад кіраўніцтвам Махначова, якія перасоўваліся на права ад яго. Польская кавалерыя пацярпела страты і была вымушана адступіць. Пяхота спрабавала здзейсніць кантрнаступ на Новую Вілейку, аднак ён не атрымаўся. Рэгулярныя атрады Чырвонай арміі мелі значную перавагу над імправізаванымі, нерэгулярнымі атрадамі польскай самаабароны. Да таго ж, палякі мелі вельмі абмежаваную колькасць амуніцыі і не мелі падрыхтаваных абарончых пазіцый на падыходах да горада і ў самім горадзе. Адначасова бальшавікі скіравалі да прамога наступу на Вільню 5 віленскі полк. Ген. Вэйтка прыняў рашенне аб адступленні польскіх атрадаў з пад Новай Вілейкі ў Вільню. Неузабаве адбыліся бойкі з нямецкімі сіламі на вул. Вялікая Пагулянка, у выніку якіх палякі пацярпелі чарговыя страты, у тым ліку сярод афіцэраў. Бальшавікі наступалі на горад перш за ўсё з напрамку Новай Вілейкі і Неменчыны. Фарміраванні самаабароны былі вымушаныя вярнуцца ў цэнтр горада, дзе, дзякуючы аб'яднанню сіл, адрынулі атаку Чырвонай арміі[7].

Другая атака Чырвонай арміі

Кіраўніцтва добраахвотнага атраду братоў Дамброўскіх – люты 1919. Злева направа сядзяць: Уладзіслаў і Ежы

Адбіццё атаку польскай самаабаронай было для бальшавікоў вялікай нечаканасцю. З мэтай лепшай каардынацыі дзеянняў у наступны дзень яны стварылі аднастайнае кіраўніцтва. Запланавалі другую спробу заняць горад моцнай атакай на цэнтр, а пазней акружэннем крыла. Кіраўніцтва 5 віленскага польку аднак палічыла кіраўніцтва некампетэнтным у планаванні і кіраванні наступам, пасля чаго адмовілася прыняць удзел у акцыі. 5 студзеня атаку на Вільню пачала бальшавіцкая групоўка сканцэнтравана ў Новай Вілейцы. Палякі зарганізавалі абарону такім чынам: 1., 2. і 4. батальёны баранілі паўднёвай часткі горада, у тым ліку Зарэчча, а 3. батальён і полк віленскіх уланаў баранілі падыходы да Антокала. 4. батальён ПВА заняўся абаронай будынку штаб-кватэры абароны Вілні на Зарэччы. Змаганні пачаліся на прадмесцях. Бальшавікі занялі Гару Трох крыжоў, адкуль пачалі атрылерыйны абстрэл горада, у першую чаргу Зарэчча. Пазней у цэнтр Вільні накіравалася пехота[7].

Перавага бальшавікоў у гэтым баі была вельмі вялікая. Віленская самаабарона атрымала інфармацыю з Варшавы, што дапамога з боку рэгулярных атрадаў Польскага войска не будзе магчымай. З гэтай прычыны грамадзянскія прадстаўнікі Гарадскай рады запрапанавалі ген. Вэйтцы спыніць змаганні. Яны баяліся рэпрэсыяў з боку бальшавікоў, калі тыя будуць вымушаныя здабываць горад штурмам. У сітуацыі адсутнасці шанцаў, каб вытрываць у горадзе, кіраўнік штаба кпт. Зыгмунт Клінгер 5 студзеня ў 19 гадзін прыняў рашэнне спыніць змаганні і пакінуць горад[7].

Адступ палякаў

Паводле загаду, атрады віленскай самаабароны павінны былі пакінуць Вільню і 6 студзеня прабівацца на Руднікі, Радунь, Эйшышкі і Шчучын. Эвакуацыя адбывалася ў вялікім бязпарадку, не было магчымасці ўзяць з сабой зброю, амуніцыю і ежу, а салдаты не былі падрыхтаваныя да доўгага шэесця. Большасць з іх сабралася ў Белай Вацы каля Вільні. Ген. Вэйтка і кпт. Клінгер былі інтэрнаваныя немцамі. Пасля перамоў праведзеных кпт. Клінгерам быў прыняты дагавор аб тым, што польскія салдаты без зброі будуць перавезеныя цягнікамі ў Лапы. Такім чынам на тэрыторыю пад кантролем польскага ўрада патрапіла 154 афіцэраў і 1035 радавых з 1., 2. і 4. батальёнаў. Там яны ўвайшлі ў склад Літоўска-беларускай дывізіі, якая ў той час стваралася. З другога боку салдаты з палка віленскіх уланаў, Афіцэрскай легіі і 3. батальёна адмовіліся здаць зброю. Яны сфарміравалі атрад над назвай Віленскі атрад Польскага войска пад кіраўніцтвам ртм. Уладзіслава Дамброўскага, які налічваў каля 300 салдатаў пехоты і 150 кавалерыі. Яны пакінулі Вільню, пасля чаго прабіваліся праз Руднікі, Эйшышкі, Панары і Новы Двор, дзе працягвалі змаганне[7].

Урады Беларускай Народнай Републікі і Літоўскай Рэспублікі ў дачыненні да змаганняў за Вільню

Напрыканцы 1918 года Вільня з'яўлялася сядзібай урада Літоўскай Рэспублікі, які лічыў сябе пераемнікам спадчыны Вялікага Княства Літоўскага і патрабаваў права на ўключэнне горада ў яе мяжы на падставе «гістарычных прычын»[8]. На пачатку снежня ў Вільню прыбыў таксама ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі на чале з Антонам Луцкевічам, які быў вымушаны пакінуць Мінск ў сувязі з заняццям яго бальшавікамі[4]. Урад БНР таксама лічыў Вільню часткай сваёй тэрыторыі, аднак у той час ён імкнуўся да стратэгічнага прыбліжэння да Літвы і лічыў беларуска-літоўскія тэрытарыяльныя спрэчкі справай пазнейшага вырашэння[9]. У сувязі з набліжэннем бальшавікоў да Вільні, літоўцы і беларусы разам спрабавалі фарміраваць войскі для абароны горада. Літоўскі ўрад прызначыў беларуса, ген. Кіпрыяна Кандратовіча, на пасаду намесніка міністра краёвай абароны і даў яму задачу стварыць літоўскую армію з беларускімі атрадамі ў яе складзе. З пачатку снежня ў Вільні пачалося фарміраванне 1 Беларускага палка пяхоты (1 БПП), кіраўніком якога стаў плк. М. Лаўрэнцеў, кіраўнікамі батальёнаў - пкл. Леніваў (некалькі дзён пазней звольнены з 1 БПП) і падплк. Успенскі, кіраўнікамі кампаніі - кпт. Яўген Гайдукевіч, паручнікі Пятка, Жываткевіч і Талькоўскі. Напрыканцы снежня да полку патрапілі наступныя афіцэры: Сяткоўскі, Гасан Канапацкі, Давід Якубоўскі, Рэмішэўскі і Лукашэвіч. Пачалося таксама фарміраванне 2 Беларускага полку пяхоты[10]. Гэтыя дзеянні аказаліся аднак недастатковымі, каб бараніць Вільню ад бальшавікоў. Напрыканцы снежня літоўская армія была толькі ў працэсе ўтварэння, а яе накіды фарміраваліся ў Коўне, Аліце і Кейданах[4]. Беларускія атрады мелі толькі афіцэраў, ў іх не хапала ў іх радавых[10]. У сувязі з гэтым 27 снежня беларускія атрады разам з большасцю сяброў ураду БНР пакінулі Вільню і эвакуіраваліся ў Гродна, якое заставалася пад нямецкай акупацыяй[4][10]. Літоўскі ўрад абмежаваўся да сімвалічнага жэсту ўзняцця літоўскага сцяга над віленскай Замкавай гарай, пасля чаго 1 студзеня эвакуіраваўся з немцамі цягніком у Коўна. Прычынай эвакуяцыі была не толькі прыбліжэнне бальшавікоў да горада, але таксама трывога, што пасля ўзмацнення там палякаў яго далейшая праца стане цяжай альбо немагчымай[4].

3 студзеня прэмер-міністр БНР Антон Луцкевіч перадаў у рукі польскага міністра замежных спраў Леона Васілеўскага пратэстную ноту. Незадаволенасць яго ўраду ўзбудзіў факт, што ген. Вэйтка заявіў у Вільні мабілізацыю, якая датычылася таксама мясцовых беларусаў. Такім чынам ён хацеў адзначыць, што ён лічыць Віленшчыну часткай БНР і не згаджаецца, каб якая-небудзь іншая краіна ажыццяўляла там дзеянні. Паводле гісторыка Дароты Міхалюк такі пратэст у сітуацыі аблогі Вільні бальшавікамі мог быць успрыняты вельмі негатыўна вялікай часткай яе жыхаорў, таму што можна было памылкова зразумець яго як выказ сымпатыі да бальшавікоў або заклік, каб пакінуць абарону[4].

Зноскі

  1. Formowanie się koncepcji granic Białoruskiej Republiki Ludowej. W: Białoruska Republika… s. 261.
  2. Porozumienie Białoruskiej Rady Wileńskiej i Taryby. W: Białoruska Republika... s. 358.
  3. а б Wstępna faza walk. W: Wojna... s. 47.
  4. а б в г д е ё ж з і Rząd Antona Łuckiewicza wobec zajęcia Mińska i Wilna przez bolszewików. W: Białoruska Republika... s. 364–366.
  5. а б в г д е Wstępna faza walk. W: Wojna… s. 48–49.
  6. Паводле іншай крыніцы гэта быў Стэфан Макрэцкі; глядзі Białoruska Republika… s. 365.
  7. а б в г д е ё ж з і к Wstępna faza walk. W: Wojna... s. 50–53.
  8. Porozumienie Białoruskiej Rady Wileńskiej i Taryby. W: Białoruska Republika... s. 351.
  9. Porozumienie Białoruskiej Rady Wileńskiej i Taryby. W: Białoruska Republika... s. 348–358.
  10. а б в Stosunki białorusko-litewskie w latach 1915–1918. W: Białoruskie formacje... s. 94.

Літаратура

  • Oleg Łatyszonek: Białoruskie formacje wojskowe 1917–1923. Białystok: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, 1995, s. 273. ISBN 83-903068-5-9. [dostęp 2010-11-01].
  • Dorota Michaluk: Białoruska Republika Ludowa 1918–1920. U podstaw białoruskiej państwowości. Toruń: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2010, s. 597. ISBN 978-83-231-2484-9.
  • Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919–1920. Wyd. 1. T. 1. Warszawa: Bellona, 2010, s. 696. ISBN 978-83-11-11934-5.

Шаблон:Link GA