Русь: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др →Гісторыя: clean up, replaced: Вялікае княства Літоўскае → Вялікае Княства Літоўскае, княск → княжацк using AWB (7893) |
др r2.5.4) (робат зьмяніў uk:Руська земля на uk:Русь |
||
Радок 46: | Радок 46: | ||
[[nl:Rus (regio)]] |
[[nl:Rus (regio)]] |
||
[[ru:Русь]] |
[[ru:Русь]] |
||
[[uk: |
[[uk:Русь]] |
Версія ад 04:27, 11 снежня 2012
Русь — сярэднявечная усходнеславянская дзяржава, якая існавала ў IX — XII ст. на тэрыторыі сучасных Беларусі, Расіі, Украіны, а таксама (часткова) Латвіі, Польшчы і Эстоніі. Сталіца — Кіеў. Найвышэйшага росквіту дасягнула ў першай палове XI стагоддзя, пад час кіравання Яраслава Мудрага. З сярэдзіны XII ст. распадаецца на ўдзельныя княствы, галоўнымі з якіх былі Кіеўскае, Чарнігаўскае, Пераяслаўскае, Галіцкае, Уладзіміра-Суздальскае, Полацкае, Смаленскае, а таксама Пскоўская і Наўгародская землі.
Назва «Кіеўская Русь»
Панятак Кіеўская Русь уведзены ў абарачэнне гісторыкамі для азначэння часавага перыяду існавання адзінай усходнеславянскай дзяржавы Русь ва Усходняй Еўропе з канца IX ст. пасля пераносу сталіцы з Ладагі або Ноўгарада ў Кіеў (у 882 годзе Алегам) і аб'яднанні пад уладай князёў дынастыі Рурыкавічаў двух галоўных цэнтраў усходніх славян — Ноўгарада і Кіева, (а таксама земляў, размешчаных уздоўж шляха з вараг у грэкі) аж да падзення Кіева.
Гл. таксама: Паходжанне назвы Русь.
Гісторыя
Датай узнікнення Русі лічыцца 862 г., якім Аповесць мінулых гадоў датуе запрашэнне славянамі на княжанне варагаў. Варагі на чале з Рурыкам прыйшлі ў горад Ладага, потым — у Ноўгарад, а каля 880 г. князь Алег перанес сталіцу ў Кіеў. У хуткім часе Кіеў пазбавіўся ад хазарскай залежнасці, падпарадкаваў сабе ўсходнеславянскія плямёны, і ўжо на пачатку X ст. Кіеўская Русь была вялікай і моцнай дзяржавай. Росквіту Русі спрыяла геаграфічнае становішча: праз дзяржаву праходзілі важныя гандлёвыя шляхі «з варагаў у грэкі» (з Балтыйскага да Чорнага мора, па Дняпры) і з Балтыйскае мора ў краіны Сярэдняй і Усходняй Азіі, па Волзе. Кіеўская Русь экспартавала ў іншыя краіны футра, воск, мёд.
З X ст. варажскі ўплыў у дзяржаве паступова змяншаецца, хаця княжацкая дружына да сярэдзіны XI ст. заставалася пераважна варажскай.
Пад час княжання Святаслава (945—972) Русь нанесла сакрушальныя ўдары па хазарах і па булгарах.
У 988 г., вялікі князь Уладзімір (княжыў у 980—1015 гг.) зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй. Прыняўшы хрысціянства усходнега абраду, ён падкрэсліў стратэгічную накіраванасць Русі на супрацоўніцтва з Візантыяй. З прыняццем хрысціянства на Русі пачалі ўзводзіцца храмы і манастыры, якія сталі асновай рускай культуры.
Найвышэйшага росквіту дзяржава дасягнула ў XI ст., пад кіраўніцтвам Яраслава Мудрага.
З сярэдзіны XII ст. Русь распадаецца на некалькі ўдзельных земляў і фактычна спыняе сваё існаванне як адзіная дзяржава. Большасць гэтых княстваў у XIII ст. былі захопленыя мангола-татарамі.
У канцы XIII — пачатку XIV стагоддзя на тэрыторыі Русі ўзнікаюць новыя палітычныя цэнтры: Вялікае Княства Літоўскае і Вялікае княства Маскоўскае, ад якога бярэ пачатак сучасная Расія. Гэтыя княствы пачалі жорсткую барацьбу між сабой за спадчыну Русі.