Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі''' (нар. [[22 ліпеня]] [[1936]] г., вёска Рабкі, [[Дзятлаўскі раён]], [[Гродзенская вобласць]]) — беларускі філолаг і крытык. ў сялянскай сям'і. Кандыдат філалагічных навук (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1983; за ўдзел у стварэнні цыкла прац "Скарына і беларуская культура").
'''Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі''' (нар. [[22 ліпеня]] [[1936]] г., вёска Рабкі, [[Дзятлаўскі раён]], [[Гродзенская вобласць]]) — беларускі філолаг і крытык. Кандыдат філалагічных навук (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1983; за ўдзел у стварэнні цыкла прац "Скарына і беларуская культура").


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта [[БДУ|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]] (1958). Працаваў настаўнікам Слабадской сямігадовай школы [[Вілейскі раён|Вілейскага раёна]] (1958-1959), карэктарам маладзечанскай абласной газеты «Чырвоны сцяг» (1959), інспектарам аддзела народнай асветы Маладзечанскага раёна (1959-1962). Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1965). З 1965 г. - навуковы супрацоўнік інстытута.
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта [[БДУ|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]] (1958). Працаваў настаўнікам Слабадской сямігадовай школы [[Вілейскі раён|Вілейскага раёна]] (1958-1959), карэктарам маладзечанскай абласной газеты «Чырвоны сцяг» (1959), інспектарам аддзела народнай асветы Маладзечанскага раёна (1959-1962). Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1965). З 1965 г. - навуковы супрацоўнік інстытута.


== Навуковая і творчая дзейнасць ==
== Навуковая і творчая дзейнасць ==

Версія ад 20:20, 15 снежня 2012

Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі (нар. 22 ліпеня 1936 г., вёска Рабкі, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі філолаг і крытык. Кандыдат філалагічных навук (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1983; за ўдзел у стварэнні цыкла прац "Скарына і беларуская культура").

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). Працаваў настаўнікам Слабадской сямігадовай школы Вілейскага раёна (1958-1959), карэктарам маладзечанскай абласной газеты «Чырвоны сцяг» (1959), інспектарам аддзела народнай асветы Маладзечанскага раёна (1959-1962). Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1965). З 1965 г. - навуковы супрацоўнік інстытута.

Навуковая і творчая дзейнасць

Друкавацца пачаў з вершаў у 1952 г. (навагрудская раённая газета «Новае жыццё»). З рэцэнзіямі, літаратурна-крытычнымі артыкуламі, даследаваннямі па старажытнай літаратуры выступае з 1959 г. Аўтар манаграфіі «Беларускія летапісы як помнікі літаратуры: Узнікненне і літаратурная гісторыя першых зводаў» (1969), брашуры «Беларускі тытан эпохі Адраджэння» (1990), аўтар кнігі «Францыск Скарына» (з Г.Галенчанкам і В.Шматавым, на французскай мове - 1979 і на англійскай - 1980, Парыж), напісаў даклад на IX Міжнародны з'езд славістаў «Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (з А.Коршунавым, А.Лойкам, 1982), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. I, 1968), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977), «Истории всемирной литературы» (т. 3, 1985; т. 4, 1987), падручніка для ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд» (1985).

Перакладае са старажытнарускай і старабеларускай моў. Прымаў удзел у выданні «Поўнага збору рускіх летапісаў» (т. 32 і 35), складальнік зборніка «Слова пра паход Ігаравы» (1986).

Узнагароды

Літаратура