Бяроза: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: ku:Darberk
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: hy:Կեչի
Радок 72: Радок 72:
[[hsb:Brěza]]
[[hsb:Brěza]]
[[hu:Nyír (növény)]]
[[hu:Nyír (növény)]]
[[hy:Կեչի]]
[[io:Birko]]
[[io:Birko]]
[[is:Birki]]
[[is:Birki]]

Версія ад 03:54, 16 снежня 2012

Бяроза
Бяроза пушыстая
Бяроза пушыстая
Навуковая класіфікацыя
Царства: Расліны
Аддзел: Пакрытанасенныя
Клас: Двухдольныя
Парадак: Бярозакветныя
Сямейства: Бярозавыя
Род: Бяроза
Навуковая назва
Betula L.
ITIS  19478
NCBI  3504

Бяроза (Betula) — род дрэвавых раслін сямейства Betulaceae (бярозавыя). Налічвае каля 40 відаў. У мужчынскіх суквеццяў дызахіі 3-кветкавыя, 3 прыкветных лускі: кроючы ліст і 2 прыкветнічка кветкі 1-га парадку. Мужчынская кветка прадстаўлена 2 медыяннымі лісточкамі калякветніка (пры гэтым задні лісточак значна меншы за пярэдні) і 4 злучанымі парамі тычынкамі. Паколькі бакавыя лісточкі калякветніка адсутнічаюць, тычынкі суседніх кветак дыхазія цесна датыкаюцца, і кветкі нярэзка адмяжоўваюцца адна ад адной. Жаночыя дызахіі таксама 3-кветкавыя с трыма прыкветкавымі лускамі, як і мужчынскія дызахіі. Лускі бярозы зрастаюцца ў адну 3-лопасцевую луску, якая разам з пладамі лёгка пераносіцца ветрам.

Шмат якія віды бярозы — шырока распаўсюджаныя драўнінныя пароды, якія ўтвараюць лясы і сустракаюцца як дамешкі ў лісцевых і хвойных лясоў умеранай і халоднай частак Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Шмат якія віды марозаўстойлівыя і пранікаюць далека за Палярны круг ці ўтвараюць верхнюю мяжу лясной расліннасці ў гарах.

Бяроза паніклая, павіслая, ці бародаўчатая (B. pendula) піянерная парода з хуткім ростам да 20-25 м у вышыню; засяляе закінутыя раллі, высечкі, горы і ўтварае другасныя лясы на значнай частцы Еўропы і Сібіры. Яна расце звычайна ў лясах самага рознага складу. З ёю разам нярэдка сустракаецца больш вільгацелюбівая бяроза пушыстая, ці белая (Betula pubescens), прыстасаваная да ўвільгатненных і забалочанных біятопаў, якая адрозніваецца аксамітна апушанымі (але не барадаўчатымі) маладымі пабегамі. У барэальным поясе Еўразіі расце бяроза прыземістая (B. humilis). Горныя цясніны Каўказа пакрывае бяроза Раддэ (Betula raddeana). Блізкай да бярозы паніклай з'яўляецца бяроза папяровая (B. papyrifera), распаўсюджаная ў лясах Паўночнай Амерыкі. Сярод бяроз ёсць і кустоўі. Звычайная ў паўночных і горных тундрах бяроза карлікавая (B. nana) з дробным лісцем не дасягае ў вышыню і 1 м. У ледніковую і пасляледніковую эпоху бяроза карлікавая была распаўсюджана значна далей на поўдзень, дзе зараз часам захавалася на балотах як рэлікт ледніковай эпохі.

Шмат якія віды бярозы валодаюць унікальным сярод дрэў белым колерам кары, что абумоўлена утрыманнем у клетках парашкападобнага рэчыва — бетуліна.

На Беларусі 6 дзікарослых і 44 інтрадукаваных віды рознага геаграфічнага паходжання. У лясах і на балотах растуць бяроза павіслая (бародаўчатая) і бяроза пушыстая, якія ўтвараюць бярозавыя лясы. Бяроза карэльская, або чачотка і бяроза няясная, або цёмная трапляюцца рэдка асобнымі дрэвамі ці невялікімі групамі пераважна на ўзвышшах. Бярозы карлікавая і нізкая — куставыя расліны, утвараюць хмызнякі на балотах і забалочаных берагах азёр. Сярод інтрадукаваных відаў найбольш распаўсюджаныя: бяроза папяровая, вязалістая, бяроза Эрмана, японская, блакітная, туркестанская, даурская, рабрыстая і Шмідта, або жалезная.

Гл. таксама

Шаблон:Link FA