Віктар Уладзіміравіч Ярац: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Віктар Уладзіміравіч Ярац''' (нар. 23 кастрычніка 1948 г., пасёлак Красны Мост, Рэчыцкі ...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 10: Радок 10:


Перакладае творы балгарскіх, літоўскіх, рускіх, украінскіх паэтаў на беларускую мову.
Перакладае творы балгарскіх, літоўскіх, рускіх, украінскіх паэтаў на беларускую мову.

== Літаратура ==
* {{крыніцы/БП (1992-95)||Віктар Уладзіміравіч Ярац}}


{{DEFAULTSORT:Ярац}}
{{DEFAULTSORT:Ярац}}

Версія ад 19:11, 17 снежня 2012

Віктар Уладзіміравіч Ярац (нар. 23 кастрычніка 1948 г., пасёлак Красны Мост, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі паэт, літаратуразнавец, крытык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1966 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1968 г. перавёўся ў Гомельскі педагагічны інстытут, на базе якога ў 1969 г. быў адкрыты ўніверсітэт (скончыў у 1970). Быў некалькі месяцаў загадчыкам сельгасаддзела рагачоўскай раённай газеты «Камунар». У 1970-1971 гг. служыў у Савецкай Арміі. Працаваў на Гомельскай студыі тэлебачання. У 1975 г. скончыў аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры Гомельскага ўніверсітэта. Працуе выкладчыкам гэтага ўніверсітэта, з 1978 г. - дацэнт. Кандыдат філалагічных навук.

Творчасць

Першыя вершы апублікаваў у газеце «Піянер Беларусі» ў школьныя гады. Актыўна пачаў выступаць у друку з 1966 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Уваходзіны» (1976), «Добрыца» (бібліятэка часопіса «Маладосць», 1989).

Выступае ў перыядычным друку па праблемах развіцця сучаснай беларускай паэзіі. Напісаў вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў-філолагаў «Беларускія паэты - лаўрэаты Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій СССР» (Гомель, 1983).

Перакладае творы балгарскіх, літоўскіх, рускіх, украінскіх паэтаў на беларускую мову.

Літаратура