Каспар Бекеш: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: ru:Бекеш, Каспар
Няма тлумачэння праўкі
Радок 79: Радок 79:
У канцы 1560-х гадоў выступіў на баку Габсбургаў у іх намеры падпарадкаваць Трансільванію. Пасля абрання Стэфана Баторыя у 1571 годзе князем Трансільваніі выступаў супраць яго, разлічваючы самому заняць яго месца, але пацярпеў няўдачу. У 1575 годзе яго войскі былі канчаткова разбіты, а землі канфіскаваныя. Пасля абрання ў 1576 Стэфана Баторыя каралём польскім і вялікім князем літоўскім Каспар памірыўся з ім і у 1577 году абгрунтаваўся ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]<ref name="ВКЛЭ"/>.
У канцы 1560-х гадоў выступіў на баку Габсбургаў у іх намеры падпарадкаваць Трансільванію. Пасля абрання Стэфана Баторыя у 1571 годзе князем Трансільваніі выступаў супраць яго, разлічваючы самому заняць яго месца, але пацярпеў няўдачу. У 1575 годзе яго войскі былі канчаткова разбіты, а землі канфіскаваныя. Пасля абрання ў 1576 Стэфана Баторыя каралём польскім і вялікім князем літоўскім Каспар памірыўся з ім і у 1577 году абгрунтаваўся ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]<ref name="ВКЛЭ"/>.


Камандаваў венгерскай пяхотай. Вызначыўся асабістай мужнасцю і ваеннымі талентамі пры абароне [[Эльблонг]]а ў 1577 годзе і ў [[Аблога Полацка, 1579|полацкай кампаніі 1579]]. Па хадайнiцтву [[Шляхта|шляхты]] Вялікага Княства Літоўскага ў 1579 годзе быў прылічаны да шляхецкага саслоўя, а таксама атрымаў у валоданне землі, у тым ліку ў [[Гродзенскі павет|Гродзенскім павеце]]. Памёр у [[Горад Гродна|Гродна]] 7 лістапада 1579<ref name="ВКЛЭ"/>.
Камандаваў венгерскай пяхотай. Вызначыўся асабістай мужнасцю і ваеннымі талентамі пры абароне [[Эльблонг]]а ў 1577 годзе і ў [[Аблога Полацка, 1579|полацкай кампаніі 1579]]. Па хадайнiцтву [[Шляхта|шляхты]] Вялікага Княства Літоўскага ў 1579 годзе быў прылічаны да шляхецкага саслоўя, а таксама атрымаў у валоданне землі, у тым ліку ў [[Гарадзенскі павет|Гарадзенскім павеце]]. Памёр у [[Горад Гродна|Гродна]] 7 лістапада 1579<ref name="ВКЛЭ"/>.


З імем Каспара Бекеша звязана таксама назва ''бяке́шы'' (ад {{lang-pl|bekiesz}}, ''bekieszka'') — разнавіднасці кароткага прыталеныя [[кафтан]]а, звычайна на [[мех|мяху]], з футравым аздабленнем па краях рукавоў, кішэняў і прыполе.
З імем Каспара Бекеша звязана таксама назва ''бяке́шы'' (ад {{lang-pl|bekiesz}}, ''bekieszka'') — разнавіднасці кароткага прыталеныя [[кафтан]]а, звычайна на [[мех|мяху]], з футравым аздабленнем па краях рукавоў, кішэняў і прыполе.

Версія ад 12:18, 18 снежня 2012

Каспар Бекеш
венг.: Kaspar Bekes
Нараджэнне 1520(1520)
Трансільванія
Смерць 7 лістапада 1579(1579-11-07)
Гродна
Месца пахавання
Род Q63532154?
Дзеці Władysław de Kornyath Bekes[d]
Веравызнанне Польскія браты[d]
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Герб «Бекеш», зацверджаны ў 1593 годзе Стэфанам Баторыем для сыноў Каспара Бекеша Уладзіслава і Гаўрыіла[1]

Каспар Бекеш (венг.: Gáspár Békés, польск.: Kasper Bekiesz, літ.: Kasparas Bekešas; 1520, Трансільванія — 7 лістапада 1579, Гродна) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, сябар і паплечнік Стэфана Баторыя.

Біяграфія

Паходзіць са старадаўняга венгерскага роду. Яго бацька, Ласла, быў віцэ-банам лугоскім і нямецкім і атрымаў мянушку «Бекеш» ад мясцовасці, якой валодаў. З 1557 служыў у Трансільваніі пры двары венгерскага караля Яна Жыгімонта Запальяі, быў яго казначэям і даверанай асобай. У 1565 узначальваў пасольства ў Стамбул, мэтай якога было дамагчыся падтрымкі султана Сулеймана I супраць імператара Максіміліяна II[2].

У канцы 1560-х гадоў выступіў на баку Габсбургаў у іх намеры падпарадкаваць Трансільванію. Пасля абрання Стэфана Баторыя у 1571 годзе князем Трансільваніі выступаў супраць яго, разлічваючы самому заняць яго месца, але пацярпеў няўдачу. У 1575 годзе яго войскі былі канчаткова разбіты, а землі канфіскаваныя. Пасля абрання ў 1576 Стэфана Баторыя каралём польскім і вялікім князем літоўскім Каспар памірыўся з ім і у 1577 году абгрунтаваўся ў Рэчы Паспалітай[2].

Камандаваў венгерскай пяхотай. Вызначыўся асабістай мужнасцю і ваеннымі талентамі пры абароне Эльблонга ў 1577 годзе і ў полацкай кампаніі 1579. Па хадайнiцтву шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў 1579 годзе быў прылічаны да шляхецкага саслоўя, а таксама атрымаў у валоданне землі, у тым ліку ў Гарадзенскім павеце. Памёр у Гродна 7 лістапада 1579[2].

З імем Каспара Бекеша звязана таксама назва бяке́шы (ад польск.: bekiesz, bekieszka) — разнавіднасці кароткага прыталеныя кафтана, звычайна на мяху, з футравым аздабленнем па краях рукавоў, кішэняў і прыполе.

Рэлігійныя погляды

Вакол Бекеша групаваліся прыхільнікі антытрынітарызму[3], пасля яго смерці каталіцкая і праваслаўная цэрквы забаранілі хаваць яго на сваіх могілках[2][3], з прычыны чаго ён быў пахаваны на Лысай гары ў Вільні, дзе раней ужо быў пахаваны венгерскі палкаводзец Вадуш Паноніец, загінулы пад Полацкам у 1579 годзе. Над магілай Каспара была выбудаваная васьмікутная вежа, а саму гару сталі называць гарой Бекеша. У 1838 годзе ў раку Віленку, пастаянна подмывавшуюю гару Бекеша, паваліліся 5 сцен мемарыяльнай вежы; пазней зваліліся яе рэшткі.

Некаторы час таму лічылася, што Каспар Бекеш па сваіх перакананнях быў атэістам[2]. Такая выснова грунтуецца на эпітафіі, аўтарам якой, як лічылася, быў сам Бекеш. Між тым, надпіс на надмагіллі Бекеша датуецца 1649 годам і была зроблена, верагодна, пратэстантамі падчас рэлігійнай барацьбы з каталікамі. Некаторыя даследчыкі прыпісваюць аўтарства эпітафіі Андрэю Валану. Паводле сучасных даследаванняў, Бекеш быў арыянінам, а пад канец жыцця, паводле ліста папскага нунцыя Калігары ад 25 лістапада 1579 года, нават перайшоў у каталіцызм[2].

Зноскі

  1. Gajl Tadeusz, Herbarz polski: od średniowiecza do XX wieku, L&L, Gdańsk, 2007, ISBN 978-83-60597-10-1 (польск.)
  2. а б в г д е Бекеш Каспар // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 298. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
  3. а б Бекеш Каспар // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 48. — 737 с.

Літаратура