Разалін Сасмэн Ялау: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
→‎Спасылкі: шаблон
Радок 25: Радок 25:
* [http://n-t.ru/nl/mf/yalow.htm Разалін Ясаў. Біяграфія на сайце n-t.ru]
* [http://n-t.ru/nl/mf/yalow.htm Разалін Ясаў. Біяграфія на сайце n-t.ru]
* [http://nobelprize.org/nobel_prizes/medicine/laureates/1977/yalow-autobio.html Аўтабіяграфія Разалін Ялаў на сайце Нобелеўскага камітэта] {{ref-en}}
* [http://nobelprize.org/nobel_prizes/medicine/laureates/1977/yalow-autobio.html Аўтабіяграфія Разалін Ялаў на сайце Нобелеўскага камітэта] {{ref-en}}

{{Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне Лаўрэаты 1976-2000}}


{{DEFAULTSORT:Ялаў}}
{{DEFAULTSORT:Ялаў}}

Версія ад 14:10, 19 снежня 2012

Разалін Ялаў у Bronx Veterans Administration Hospital (13 кастрычніка 1977 года)

Разалін Сасмэн Я́лаў (англ.: Rosalyn Sussman Yalow; 19 ліпеня 1921, Нью-Ёрк, ЗША - 30 мая 2011, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне біяфізікі. Атрымала Нобелеўскую прэмію па медыцыне ў 1977 годзе «За развіццё радыеімуналагічных метадаў вызначэння пептыўных гармонаў» разам з Р. Гіймэнам і Э.В.Шалі.

Біяграфія

Скончыла каледж Хантэр (1941) і з 1946 года працавала ў ім. З 1950 года працавала ў шпіталі ветэранаў г.Бронкс1972 з'яўлялася кіраўніком лабараторыі). Адначасова ў 1968-1974 гг. прафесар-даследчык у медыцынскай школе. У 1979-1986 гг. прафесар медыцынскага каледжа ва ўніверсітэце Йешыва.

Аўтар навуковых прац па выкарыстанні ізатопаў для ўстанаўлення колькасці гармонаў і метабалітаў у плазме крыві і тканках арганізма. Распрацавала радыеімуналагічны метад вымярэння інсуліну ў крыві (1959), а таксама паратырэоіднага гармону, гастрыну, кортыкатрапіну ў крыві і эндакрынных залозах. Хоць большасць навуковых прац Ялаў выканала ў суаўтарстве з Саламонам Берсанам, ён памёр да прысуджэння Нобелеўскай прэміі.

Член Амерыканскай Нацыянальнай АН. Доктар філасофіі (1945), заслужаны прафесар (1974).

Узнагароды

Гл. таксама

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі - ЯЯ / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2004. - 472 с.: іл.

Спасылкі