Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 22: Радок 22:


{{Няма катэгорый}}
{{Няма катэгорый}}

[[Катэгорыя:Постаці беларускага мовазнаўства]]

Версія ад 19:17, 21 снежня 2012

Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі (нар. 22 ліпеня 1936, в. Рабкі, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі філолаг і крытык. Кандыдат філалагічных навук (1967).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). Працаваў настаўнікам Слабадской сямігадовай школы Вілейскага раёна (1958—1959), карэктарам маладзечанскай абласной газеты «Чырвоны сцяг» (1959), інспектарам аддзела народнай асветы Маладзечанскага раёна (1959—1962). Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1965), з 1965 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута.

Навуковая і творчая дзейнасць

Дэбютаваў вершамі ў 1952 годзе (навагрудская раённая газета «Новае жыццё»). З рэцэнзіямі, літаратурна-крытычнымі артыкуламі, даследаваннямі па старажытнай літаратуры выступае з 1959 г. Аўтар манаграфіі «Беларускія летапісы як помнікі літаратуры: Узнікненне і літаратурная гісторыя першых зводаў» (1969), брашуры «Беларускі тытан эпохі Адраджэння» (1990), аўтар кнігі «Францыск Скарына» (з Г. Галенчанкам і В. Шматавым, на французскай мове — 1979 і на англійскай — 1980, Парыж), аўтар дакладу на IX Міжнародны з'езд славістаў «Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (з А. Коршунавым, А. Лойкам, 1982), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. I, 1968), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977), «Истории всемирной литературы» (т. 3, 1985; т. 4, 1987), падручніка для ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд» (1985).

Перакладае са старажытнарускай і старабеларускай моў. Прымаў удзел у выданні «Поўнага збору рускіх летапісаў» (т. 32 і 35), складальнік зборніка «Слова пра паход Ігаравы» (1986).

Узнагароды

  • Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1983) за ўдзел у стварэнні цыкла прац «Скарына і беларуская культура».

Літаратура