Каралеўства Сіцылія: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.7.1) (робат дадаў: fa:پادشاهی سیسیل |
др r2.7.3) (робат дадаў: ur:مملکت صقلیہ |
||
Радок 156: | Радок 156: | ||
[[tr:Sicilya Krallığı]] |
[[tr:Sicilya Krallığı]] |
||
[[uk:Сицилійське королівство]] |
[[uk:Сицилійське королівство]] |
||
[[ur:مملکت صقلیہ]] |
|||
[[vi:Vương quốc Sicilia]] |
[[vi:Vương quốc Sicilia]] |
||
[[zh:西西里王國]] |
[[zh:西西里王國]] |
Версія ад 00:32, 23 снежня 2012
Гістарычная дзяржава | |||||
Каралеўства Сіцылія | |||||
---|---|---|---|---|---|
Regno di Sicilia | |||||
|
|||||
|
|||||
1130 — 1816
|
|||||
Сталіца | Палерма | ||||
Афіцыйная мова | лацінская мова, грэчаская мова, арабская і сіцылійская мова | ||||
Грашовая адзінка | Сіцылійскі піястра | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Форма кіравання | манархія | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каралеўства Сіцы́лія (італ.: regno di Sicilia, сіц.: Regnu di Sicilia) — дзяржава, якая існавала на поўдні сучаснай Італіі з 1130 па 1861 год. Ўключала ўласна востраў Сіцылію, а таксама, у розны час, Паўднёвую Італію з Неапалем і, да 1530 года, сучасную Мальту. Да 1282 года называлася Каралеўства Апуліі і Сіцыліі, пасля 1302 года - Каралеўства Трынакрыя. У пэўныя перыяды гісторыі належала іспанскім каралям і імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1816 годзе было аб'яднана з Неапалітанскім каралеўствам у Каралеўства Абедзвюх Сіцылій. У 1861 годзе Каралеўства Абедзвюх Сіцылій ўвайшло ў склад аб'яднанай Італіі.
Каралеўства нарманаў
Пасля смерці Вільгельма II, герцага Апуліі, у 1127 годзе, герцагства Апулія і графства Сіцылія аб'ядналіся пад уладай кіраўніка Сіцыліі Рожэра II. Рожэр падтрымаў антипапу Анаклета II і быў каранаваны як кароль Сіцыліі на Каляды 1130 года. Наступныя 10 гадоў Рожэр быў заняты адбіццём нападаў знешніх ворагаў і падаўленнем мяцежоў васалаў, у ліку якіх былі графы Бары, Капум, Аліфэ і Неапалю.
У 1139 па Мін'янскай дамове Папа Інакенцій II прызнаў Рожэра каралём. Адмірал Рожэра, Георгій Антыёхійскі , заваяваў Махдзію ў Афрыцы ( Іфрыкіі), у выніку чаго Рожэр атрымаў неафіцыйны тытул «Караля Афрыкі». Флот Рожэра нанёс таксама некалькі істотных паражэнняў Візантыі, зрабіўшы Сіцылію амаль на сто гадоў вядучай марской дзяржавай у Міжземнамор'і.
Сын і спадкаемец Рожэра, Вільгельм I Злы, названы так за падаўленне мецяжоў баронаў, якім, магчыма, спачувалі аўтары хронік, памёр ў 1166, пакінуўшы на троне малалетняга сына. Было заснавана рэгентства, краіну ахапілі звады, якія ледзь не загубілі дынастыю і доўжыліся да пачатку самастойнага праўлення юнага караля Вільгельма II Добрага, далейшае царстваванне якога было адзначана мірам і дабрабытам. Калі ён памёр у 1189, нашчадкаў не засталося, і каралеўства зноў пагрузілася ў хаос.