Шампань — Ардэны: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (Робат: зьмяніў mk:Шампања-Ардени на mk:Шампања-Арден
др r2.6.2) (робат зьмяніў az:Şampan-Ardenne на az:Şampan-Arden
Радок 77: Радок 77:
[[an:Campanya-Ardenas]]
[[an:Campanya-Ardenas]]
[[ar:شامپان - أردان]]
[[ar:شامپان - أردان]]
[[az:Şampan-Ardenne]]
[[az:Şampan-Arden]]
[[be-x-old:Шампань-Ардэны]]
[[be-x-old:Шампань-Ардэны]]
[[bg:Шампан-Ардени]]
[[bg:Шампан-Ардени]]

Версія ад 01:57, 24 снежня 2012

Шампань-Ардэны
фр.: Champagne-Ardenne
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Францыя
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Шалон-ан-Шампань
Дата ўтварэння 4 чэрвеня 1960[1]
Дата скасавання 1 студзеня 2016
Насельніцтва (2004) 1,342 млн
Шчыльнасць 938 чал./км²
Плошча 25 606 км²
Шампань-Ардэны на карце
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Код ISO 3166-2 FR-G
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шампань — Ардэны (фр.: Champagne-Ardenne) — рэгіён на паўночным-усходзе Францыі. Галоўны горад Шалон-ан-Шампань. Насельніцтва 1,342 млн чалавек (18-е месца сярод рэгіёнаў).

Геаграфія

Плошча тэрыторыі 25 606 км2. Рэгіён уключае дэпартаменты Аб, Ардэны, Марна Верхняя і Марна. Буйнейшы горад — Рэймс.

Большая частка тэрыторыі — хвалістая раўніна. На паўночным усходзе — адгор'і Ардэнаў, на захадзе — куэста Іль-дэ-Франс. Галоўная р. Сена з прытокам Марна злучаны каналамі з рэкамі басейна Рэйна і Соны.

Гаспадарка індустрыяльна-аграрнага тыпу. Развіваецца машынабудаванне і металаапрацоўка, лёгкая, харчовая прамысловасць (у т.л. вытворчасцьсць шампанскіх він). Вырошчваюць пераважна збожжавыя (пшаніца, ячмень, кукуруза) культуры. Вінаградарства вядзецца (на схілах куэсты Іль-дэ-Франс). Развітая жывёлагадоўля.

Гісторыя

У пісьмовых крыніцах тэрмін «Шампань» упершыню сустракаецца як назва графства, створанага ў 2-й пал. IX—X ст. пасля аб'яднання графстваў Труа і Мо. Буйнымі гарадамі Шампані былі Труа (адміністрацыйны цэнтр) і Рэймс (месца каранацыі французскіх каралёў). У правінцыі развіваліся авечкагадоўля, з XIV ст. — вінаробства (у канцы XVII ст. тут упершыню арганізавана вытворчассць пеністых він). Вялікую ролю ў заходнееўрапейскім гандлі XII—XIII ст. адыгрывалі кірмашы, якія перамяшчаліся з аднаго горада ў другі (Ланьі, Бар-сюр-Об, Правен, Труа) і дзейнічалі ў Шампані амаль круглы год. У 1284 (канчаткова ў 1361) Шампань далучана да каралеўскага дамена. У час Стогадовай вайны (1337—1453) — месца галоўных ваенных дзеянняў, што падарвала эканамічнае значэнне яе кірмашоў. У 1358 на частку тэрыторыі Шампані пашырылася сялянскае паўстанне Жакерыя. Пасля падзелу ў 1790 тэрыторыі Францыі на дэпартаменты правінцыя Шампань скасавана.

Літаратура

  • Шампань // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.

Спасылкі

  1. décret n° 60-516 du 2 juin 1960 portant harmonisation des circonscriptions administratives // Journal officiel de la République française — 1960. — ISSN 0242-6773