Візір: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Везір''' або '''візір''', тытул міністраў і вышэйшых саноўнікаў у шматлікіх мусульманскіх дзя...
(Няма розніцы)

Версія ад 14:51, 7 красавіка 2008

Везір або візір, тытул міністраў і вышэйшых саноўнікаў у шматлікіх мусульманскіх дзяржавах, глава усёй адміністрацыі, як ваеннай, так і грамадзянскай. У Хазарскім каганаце званне везіра (вазір) насіў камандуючы харэзмійскай гвардыяй Ал-ларысія. У Асманскай імперыі вялікі, або вярхоўны, Везір (везір-і азам, садр-азам) узначальваў урад (Порту); апублікоўваў указы султана (ірадзе), выдаваў ад імя султана ўказы (ферманы), падпісваў мірныя дамовы; з ліквідацыяй султанату ў Турцыі (1922) гэтая пасада скасаваная.

Слова «візір» паходзіць ад арабскага значэння «ношчык цяжараў».