Васіль Кірылавіч Бандарчык: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Чаховіч Уладзіслаў перайменаваў старонку Васiль Кiрылавiч Бандарчык у Васіль Кірылавіч Бандарчык па-над перасылкай і не пакінуўшы пе...
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25: Радок 25:
* Беларусы : У 8-мi т. Т.3 : Гісторыя этналагічнага вывучэння / В. К. Бандарчык. — Мінск : Беларуская навука, 1999. — 365с. : iл. — ISBN 985-08-0283-9 : 368000.
* Беларусы : У 8-мi т. Т.3 : Гісторыя этналагічнага вывучэння / В. К. Бандарчык. — Мінск : Беларуская навука, 1999. — 365с. : iл. — ISBN 985-08-0283-9 : 368000.


{{DEFAULTSORT:Раманчык}}
{{DEFAULTSORT:Бандарчык Васіль Кірылавіч}}
[[Катэгорыя:Дактары гістарычных навук]]
[[Катэгорыя:Дактары гістарычных навук]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай гістарыяграфіі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай гістарыяграфіі]]

Версія ад 10:40, 31 снежня 2012

Васiль Кiрылавiч Бандарчык (1920-16 лютага 2009) — беларускі этнолаг, гісторык. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (1972). Доктар гістарычных навук (1965), прафесар (1978). Заслужаны работнік культуры БССР (1980). Ганаровы член Польскага этнаграфічнага грамадства (1970).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў вёсцы Цароўка (цяпер — Кірава Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларускай ССР). Скончыў цароўскую сямігадовую школу (1936), затым — Слуцкае педагагічнае вучылішча (1939). Настаўнічаў у сельскай школе Заслаўскага раёна Міншчыны.

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Дэмабілізаваўся з Савецкай Арміі ў 1947 годзе.

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1952).

Да 1957 года працаваў настаўнікам, завучам, дырэктарам школы ў Смалявічах і Мінску. З 1957 года — аспірант Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, 1959—1966 гады — навуковы супрацоўнік інстытута, у 1967—1969 гадах намеснік дырэктара, у 1969—1976 гады — дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.

З 1972 года — член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1976—1991 гады загадчык аддзела этнаграфіі, з 1991 года — саветнік пры дырэкцыі інстытута. У 1997—2005 гадах — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Падрыхтаваў 17 кандыдатаў навук. Тры яго вучні сталі дактарамі навук.

Памёр 16 лютага 2009 ў Мінску.

Бібліяграфія

  • Бандарчык, В. К. Еўдакім Раманавіч Раманаў : Жыццё і навуковая дзейнасць / В. К. Бандарчык. — Мінск : Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1961. — 305 с.
  • Бандарчык, В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. / В. К. Бандарчык. — Мінск : Навука і тэхніка, 1964. — 232 с.
  • Бондарчик, В. К., Федосик, А. С. А. К. Сержпутовский / В. К. Бондарчик, А. С. Федосик. — Минск : Наука и техника, 1966. — 120 с.
  • Бандарчык, В. К. Гiсторыя беларускай этнаграфii. Пачатак XX ст. / В. К. Бандарчык. — Мінск : Навука і тэхніка, 1970. — 123 с.
  • Бандарчык, В. К. Гісторыя беларускай савецкай этнаграфіі / В. К. Бандарчык. — Мінск : Навука і тэхніка, 1972. — 168 с.
  • Этнаграфiя беларусаў : гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя / В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Навука і тэхніка, 1985. — 215 с.
  • Беларусы : У 8-мi т. Т.3 : Гісторыя этналагічнага вывучэння / В. К. Бандарчык. — Мінск : Беларуская навука, 1999. — 365с. : iл. — ISBN 985-08-0283-9 : 368000.