Ян Мікалаевіч Гайка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Шляхціч | беларускае імя = Ян Мікалаевіч Гайка | поўнае імя = | арыгінальнае імя = | партрэ...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 18: Радок 18:
| пераемнік = [[Багдан Паўлавіч Сапега|Багдан Сапега]]
| пераемнік = [[Багдан Паўлавіч Сапега|Багдан Сапега]]


| дата нараджэння =каля [[1510]]
| дата нараджэння =1510
| месца нараджэння =
| месца нараджэння =
| дата смерці = 1579
| дата смерці = 1579

Версія ад 14:27, 1 студзеня 2013

Ян Мікалаевіч Гайка
Герб «Агеньчык»
Герб «Агеньчык»
1-ы Кашталян берасцейскі
1566 — 1579
Папярэднік пасада створана
Пераемнік Багдан Сапега

Нараджэнне 1510(1510)
Смерць 1579(1579)
Род Гайкі
Бацька Мікалай Фёдаравіч Гайка
Жонка Ружа з Жычылаў[d][1]
Дзеці Адам Гайка[d]
Веравызнанне кальвінізм[1] і магчыма Каталіцкая Царква[1]

Ян ГАЙКА (каля 15101579) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, дыпламат.

Сын берасцейскага зямяніна Мікалая Фёдаравіча Гайкі.

Пачаў кар'еру ў 1530-х са службы пры двары віленскага кашталяна Юрыя Радзівіла. У 1536 ездзіў паслом ад Радзівіла ў Маскву да князя Абаленскага. У 1546 каралеўскі дваранін. Пазней пісар рускі пры двары вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай Барбары Радзівіл. З 1554 канюшы гарадзенскі, адначасова ў 15541566 вялікі пісар ВКЛ (належаў да вузкага кола службоўцаў унутры дзяржаўнай канцылярыі, якое займалася вядзеннем Метрыкі ВКЛ), ключнік віленскі з 1556, маршалак гаспадарскі ў 15641566, кашталян берасцейскі з 1566.

У 1552 пасланы соймам ВКЛ з лістом да маскоўскіх баяр. У 1556 удзельнічаў у Вільні ў перамовах з царскімі пасламі, якія прыехалі да Жыгімонта Аўгуста. Член пасольства Васіля Тышкевіча 1558—1559, якое прывезла ў Маскву мірныя прапановы.

Гайка быў прыхільнікам Жыгімонта Аўгуста і яго палітыкі па заключэнні дзяржаўнай уніі паміж ВКЛ і Польшчай. У 1565 член пасольства ВКЛ на чале з Астафіем Валовічам, якое было паслана на польскі сойм у Пётркаў, каб весці перамовы пра арганізацыю сумеснага сойма і польскую ваенную дапамогу ВКЛ. У 1566 удзельнічаў у пасольстве ад сойма ВКЛ у Берасці да польскага сойма ў Любліне. Падпісаў акт Люблінскай уніі 1569.

Быў прыхільнікам Радзівілаў (асабліва Мікалая Радзівіла Рудога) у час першых 2 міжкаралеўяў, прымаў удзел у большасці шляхецкіх з'ездаў з удзелам Рудога.

Трымаў шматлікія дзяржаўныя маёнткі, быў дзяржаўцам ашмянскім з 1555, вількійскім, уцянскім, краснасельскім, трабскім.

Крыніцы

  1. а б в Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 95. — ISBN 978-83-65880-89-5