Грушаўка (прадмесце): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Радок 13: Радок 13:


=== Старыя адрасы ===
=== Старыя адрасы ===
*''Дабравешчанская.'' Чыгуначная бальніца. Пабудаваная ў [[1912]]—[[1914]] [[год|роках]] каля [[Брэсцкі вакзал|Брэсцкага вакзала]]. Складалася з галоўнага і пяці дапаможных будынкаў. На тэрыторыі больнічнага комплексу стаяла вышынная воданапорная вежа. У перыяд [[Першая Сусветная вайна|Першай Сусветнай вайны]] ў будынку лякарні размяшчаўся ваенны шпіталь. Амаль усе пабудовы захаваліся, і цяпер выкарыстоўваюцца як філіял новай чыгуначнай лякарні (Аўтадораўская, 3).<ref>[[Захар Шыбека|Шыбека З.В.]], Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 297</ref>
*''Дабравешчанская.'' Чыгуначная бальніца. Пабудаваная ў [[1912]]—[[1914]] [[год|гадах]] каля [[Брэсцкі вакзал|Брэсцкага вакзала]]. Складалася з галоўнага і пяці дапаможных будынкаў. На тэрыторыі бальнічнага комплексу стаяла вышынная воданапорная вежа. У перыяд [[Першая Сусветная вайна|Першай Сусветнай вайны]] ў будынку лякарні размяшчаўся ваенны шпіталь. Амаль усе пабудовы захаваліся, і цяпер выкарыстоўваюцца як філіял новай чыгуначнай лякарні (Аўтадораўская, 3).<ref>[[Захар Шыбека|Шыбека З.В.]], Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 297</ref>


=== Воданапорная вежа ===
=== Воданапорная вежа ===
Воданапорная вежа на тэрыторыі былога больнічнага комплексу была пабудаваная напачатку [[20 стагоддзе|ХХ ст.]] і з'яўляецца адзіным інжынерным збудаваннем гэтага часу, якое захавалася да нашых дзён.<ref>[http://minsk-old-new.com/minsk-2833.htm Урочище Грушевка] // Мінск стары і новы.</ref>
Воданапорная вежа на тэрыторыі былога бальнічнага комплексу была пабудаваная напачатку [[20 стагоддзе|ХХ ст.]] і з'яўляецца адзіным інжынерным збудаваннем гэтага часу, якое захавалася да нашых дзён.<ref>[http://minsk-old-new.com/minsk-2833.htm Урочище Грушевка] // Мінск стары і новы.</ref>


Вежа пабудаваная ў [[неагатычны стыль|неагатычным стылі]] з чырвонай [[цэгла|цэглы]] са складанай кладкай. Ваду з вежы спажывалі карпусы чыгуначнай больніцы, на тэрыторыі якой яна размяшчалася, чыгуначная станцыя, а таксама [[паравоз]]нае дэпо.
Вежа пабудаваная ў [[неагатычны стыль|неагатычным стылі]] з чырвонай [[цэгла|цэглы]] са складанай кладкай. Ваду з вежы спажывалі карпусы чыгуначнай бальніцы, на тэрыторыі якой яна размяшчалася, чыгуначная станцыя, а таксама [[паравоз]]нае дэпо.


== Сучаснасць ==
== Сучаснасць ==
Назва Грушаўка замацавана за прадмесцем і ў цяперашні час, сваю дарэвалюцыную назву зберагла [[вуліца Грушаўская, Мінск|Грушаўская вуліца]]. У [[2009]] г. безыменнаму скверу ў межах [[Вуліца Дзекабрыстаў, Мінск|вул. Дзекабрыстаў]] - [[вуліца Парашутная, Мінск|Парашутнай]] - [[вуліца Папанiна, Мінск|Папанiна]] была нададзена назва Грушаўскi сквер. У [[2012]] [[год]]зе адкрыта [[станцыя метро Грушаўка|аднайменную станцыю]] [[Першая лінія Мінскага метрапалітэна|Першай лініі Мінскага метрапалітэна]].
Назва Грушаўка замацавана за прадмесцем і ў цяперашні час, сваю дарэвалюцыйную назву зберагла [[вуліца Грушаўская, Мінск|Грушаўская вуліца]]. У [[2009]] г. безыменнаму скверу ў межах [[Вуліца Дзекабрыстаў, Мінск|вул. Дзекабрыстаў]] - [[вуліца Парашутная, Мінск|Парашутнай]] - [[вуліца Папанiна, Мінск|Папанiна]] была нададзена назва Грушаўскi сквер. У [[2012]] [[год]]зе адкрыта [[станцыя метро Грушаўка|аднайменная станцыя]] [[Першая лінія Мінскага метрапалітэна|Першай лініі Мінскага метрапалітэна]].


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 18:50, 1 студзеня 2013

Воданапорная вежа Грушаўскай лякарні

Грушаўка, Грушаўскае прадмесце — гістарычны раён Мінска, размешчаны ў заходняй частцы горада.

На паўднёвым захадзе ад Грушаўкі размяшчаецца Пятроўшчына, на паўночным захадзе — Мядзведжына, на паўночным усходзе — Пляшчанка, на ўсходзе — прадмесце Добрыя Мыслі.[1][2]

У сучаснай тэрміналогіі гістарычная Грушаўка — гэта раён вакол перпендыкулярнага перасячэння вуліц Грушаўскай і Шчорса (вул. Разінская, Дзекабрыстаў, Лермантаўская, Рамізніцкая і інш.).[3]

Гісторыя

Прадмесце ўзнікла побач з вагонарамонтнымі майстэрнямі Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. У ім сяліліся пераважна працоўныя-чыгуначнікі.[4]

У пачатку XX ст. Грушаўка ўваходзіла ў чацвертую паліцэйскую частку горада. Праз прадмесце праходзілі Грушаўская, Іосіфаўская (цяпер Разінская) і Пакгаўзная (Хмялеўскага), Кандуктарская (Чыгуначная), Жандарская (Пуцейская), Дабравешчанская (Аўтадораўская) вуліцы.[1][5][6]. У гэты час уласна Грушаўская вуліца — «ад вул. Дзяменцеўскай (цяпер вул. Дзяржынскага) да вёскі Петраўшчызна» — налічвала 65 будынкаў.[3]

Старыя адрасы

  • Дабравешчанская. Чыгуначная бальніца. Пабудаваная ў 19121914 гадах каля Брэсцкага вакзала. Складалася з галоўнага і пяці дапаможных будынкаў. На тэрыторыі бальнічнага комплексу стаяла вышынная воданапорная вежа. У перыяд Першай Сусветнай вайны ў будынку лякарні размяшчаўся ваенны шпіталь. Амаль усе пабудовы захаваліся, і цяпер выкарыстоўваюцца як філіял новай чыгуначнай лякарні (Аўтадораўская, 3).[7]

Воданапорная вежа

Воданапорная вежа на тэрыторыі былога бальнічнага комплексу была пабудаваная напачатку ХХ ст. і з'яўляецца адзіным інжынерным збудаваннем гэтага часу, якое захавалася да нашых дзён.[8]

Вежа пабудаваная ў неагатычным стылі з чырвонай цэглы са складанай кладкай. Ваду з вежы спажывалі карпусы чыгуначнай бальніцы, на тэрыторыі якой яна размяшчалася, чыгуначная станцыя, а таксама паравознае дэпо.

Сучаснасць

Назва Грушаўка замацавана за прадмесцем і ў цяперашні час, сваю дарэвалюцыйную назву зберагла Грушаўская вуліца. У 2009 г. безыменнаму скверу ў межах вул. Дзекабрыстаў - Парашутнай - Папанiна была нададзена назва Грушаўскi сквер. У 2012 годзе адкрыта аднайменная станцыя Першай лініі Мінскага метрапалітэна.

Зноскі

  1. а б «План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 196—197
  2. «Формирование территории г. Минска (1800 — 2004)» // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 550—551
  3. а б Ростислав Боровой. Минские пригороды XVI — начала XX века // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.
  4. Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 231
  5. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіум», 4 чэрвеня 2008.
  6. План губернского города Минска (1898) // Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.
  7. Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 297
  8. Урочище Грушевка // Мінск стары і новы.

Літаратура

Спасылкі