Скульптура: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: hif:Sculpture, wo:Yatt, zh-min-nan:Tiau-khek
Радок 106: Радок 106:
[[ru:Скульптура]]
[[ru:Скульптура]]
[[rue:Скулптура]]
[[rue:Скулптура]]
[[sa:प्राचीनभारतीया शिल्पकला]]
[[scn:Scultura]]
[[scn:Scultura]]
[[sh:Skulptura]]
[[sh:Skulptura]]

Версія ад 22:41, 2 студзеня 2013

Статуя Давыда (Мікеланджэла, 1500—1504)

Скульптура, пластыка (лац.: sculpo — выразаю, высякаю) — від выяўленчага мастацтва, творы якога маюць аб'ёмную, трохмерную форму і выконваюцца высяканнем, выразаннем, лепкай, коўкай, ліццём ці іншым спосабам з цвёрдых ці пластычных матэрыялаў (камень, метал, дрэва, гліна і інш.). Мастацка-выразнымі сродкамі скульптуры з'яўляюцца пабудова аб'ёмнай формы, пластычная мадэліроўка (лепка), распрацоўка сілуэта, фактуры, часам колеру.

Гісторыя

Раннія формы і віды скульптуры існавалі ў многіх народаў свету з часоў першабытнага мастацтва. У асобны від творчай дзейнасці са сваімі спецыфічнымі задачамі скульптура выкрышталізавалася ў перыяд існавання першых цывілізацый свету (Старажытны Егіпет, Месапатамія). У эпоху антычнасці скульптура дасягнула росквіту ў культуры Старажытнай Грэцыі (Лісіп, Міран, Фідый, Паліклет і інш.).

Культавая скульптура эпохі Сярэднявечча ў Еўропе і Азіі аб'ядноўвалася з архітэктурай у складаныя прасторавыя комплексы. Увасабленне ідэалаў гуманізму эпохі Адраджэння ўласціва творчасці Данатэла, Мікеланджэла, К. Слютэра, А. Крафта і інш. У 17-20 ст. скульптура развівалася ў рэчышчы розных мастацкіх стыляў, кірункаў (маньерызм, барока, класіцызм, рамантызм, мадэрн, імпрэсіянізм, постмадэрнізм і інш.). Сярод найбольш вядомых скульптараў мінулых стагоддзяў Дж. Л. Берніні, А. Канова, Б. Торвальдсэн, Ж. А. Гудон, Б. К. Растрэлі, І. Мартас, А. Радэн, Г. Арп, Г.Мур, Ф. Крэмер і інш.

Віды скульптуры

Выдзяляюць наступныя віды скульптуры:

  • круглая (статуя, бюст, група)
  • плоская (рэльеф)
  • манументальная (помнікі, манументы)
  • манументальна-дэкаратыўная (архітэктурны дэкор, садова-паркавая)
  • станковая (выконваецца на спецыяльным станку).

Гл. таксама

Крыніцы

Культуралогія: Энцыкл. давед./ Э. С. Дубянецкі; Маст. А. А. Глекаў. — Мн.: БелЭн, 2003. —384 с.:іл ISBN 985-11-0277-6

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA