Яўстах Піевіч Тышкевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 21: Радок 21:
| пераемнік = Міхал Валерыянавіч Карказовіч
| пераемнік = Міхал Валерыянавіч Карказовіч


| дата нараджэння =[[1814]]
| дата нараджэння =1814
| месца нараджэння = маёнтак [[Лагойск]], [[Барысаўскі павет]], [[Мінская губерня]], [[Расійская імперыя]]
| месца нараджэння = маёнтак {{месца нараджэння|Лагойск}}, [[Барысаўскі павет]], [[Мінская губерня]], [[Расійская імперыя]]
| дата смерці = [[1873]]
| дата смерці = 1873
| месца смерці = [[Вільня]], [[Віленскі павет]], [[Віленская губерня]], [[Расійская імперыя]]
| месца смерці = {{месца смерці|Вільня|ў Вільнюсе}}, [[Віленскі павет]], [[Віленская губерня]], [[Расійская імперыя]]


| пахаваны =
| пахаваны =

Версія ад 02:46, 6 студзеня 2013

Яўстах Піевіч Тышкевіч
Герб «Ляліва»
Герб «Ляліва»
Барысаўскі павятовы маршалак
1844 — 1847
Папярэднік Юзаф Міхалавіч Валовіч
Пераемнік Міхал Валерыянавіч Карказовіч

Нараджэнне 1814(1814)
маёнтак Лагойск, Барысаўскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя
Смерць 1873(1873)
Вільня, Віленскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя
Месца пахавання
Род Тышкевічы
Бацька граф Пій Феліцыянавіч Тышкевіч (1756—1858), барысаўскі павятовы маршалак (1814—1820)
Маці графіня Аўгуста Аўгустаўна-Гіяцынтаўна Плятэр (1782—1834)
Веравызнанне каталік
Член у
Адукацыя
Дзейнасць археолаг, гісторык, землекарыстанне, калекцыянер, этнограф
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера археалогія[1], гісторыя[1], калекцыянаванне[1] і этнаграфія[1]
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яўстах Піевіч Тышкевіч (польск.: Eustachy Tyszkiewicz, руск.: Евстафий Пиевич Тышкевич), 18 красавіка 1814, Лагойск — 8 верасня 1873Вільня, — беларускі археолаг, гісторык і краязнаўца, барысаўскі павятовы маршалак (1844—1847), ганаровы папячыцель мінскай губернскай гімназіі (1847—1854). Член Дацкага каралеўскага таварыства аматараў старажытнасцей (1843), член і карэспандэнт Стакгольмскай каралеўскай акадэміі выяўленчага мастацтва, гісторыі і старажытнасцей (1843), ганаровы член Санкт-Пецярбурскай акадэміі навук (1859), Лонданскага археалагічнага інстытута.

Паходжанне

Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», прадстаўнікі якога ў XVI—XVIII стст. адносіліся да праслойкі магнатаў Рэчы Паспалітай.

Нарадзіўся ў родавым маёнтку Лагойск у сям'і буйнога землеўласніка Барысаўскага павета Мінскай губерні графа Пія Феліцыянавіча Тышкевіча (1776—1842), барысаўскага павятовага маршалка (1814—1820), і графіні Аўгусты-Марыі Аўгустаўны-Гіяцынтаўны Плятэр (1782—1834).

Бацька Пій быў сынам генерал-маёра войск ВКЛ графа Феліцыяна Міхалавіча-Янавіча Тышкевіча (1719—1792) ад яго першай жонкі шляхцянкі Масецкай, валодаў буйным маёнткам Лагойск (Лагойск, Антанопаль, Косін, Камень і інш.) у Барысаўскім павеце, дзе ў 1805 налічвалася 1 390 рэвізскіх душ, у 1814 — 1 455, у 1836 — 1 320. Пасля выдзялення значнай часткі маёнтка сваім дарослым сынам — Канстанціну і Яўстаху, — Пій Феліцыянавіч Тышкевіч у 1841 меў за сабой паводле рэвізіі 120 душ у маёнтку Слабодка ў Барысаўскім павеце, а ў 1853 — 392 душы.

Маці Яўстаха графіня Аўгуста-Марыя Аўгустаўна-Гіяцынтаўна Плятэр (1782—1834) нарадзілася ў сям'і прадстаўніка рэгіянальнай эліты Інфлянцкага ваяводства графа Аўгуста-Гіяцынта Канстанцінавіча-Людвікавіча Плятэра (1745—1803), дынабургскага павятовага маршалка (1779—1780), браслаўскага маршалка Таргавіцкай канфедэрацыі, і Ганны Станіславаўны Ржавускай (1761—1800), якая была дачкой Станіслава-Фердынанда Вацлававіча Ржавускага (1737—1786) і яго жонкі князёўны Кацярыны-Караліны Радзівіл (1740—1789), сястры вядомага нясвіжскага ардыната князя Караля-Станіслава Радзівіла «Пане Каханку». Гэта парадніла ўжо адносна бяднеючую магнацкую галіну лагойскіх Тышкевічаў з самымі ўплывовымі сем'ямі ВКЛ другой паловы XVIII ст. — князямі Радзівіламі, князямі Агінскімі, графамі Плятэрамі.

Старшым братам Яўстаха быў Канстанцін Піевіч Тышкевіч (1806—1868), пачынальнік беларускай археалогіі, краязнавец, культурны дзеяч, ахайны і руплівы маянтковец.

Адукацыя

У 1824 пачаў вучыцца ў гімназіі ў Вільні. Па невядомых прычынах перавёўся вучыцца ў губернскую гімназію ў Мінску, якую скончыў у 1831.

Службовая дзейнасць

27 лістапада 1833 паступіў на службу канцылярыстам ў Капітул імператарскіх і царскіх ордэнаў па экспедыцыі ордэна Святой Ганны.

Пераведзены ў штат канцылярыі Віленскага генерал-губернатара на пасаду канцылярскага чыноўніка.

19 студзеня 1839 выдадзены ўказ Сената Расійскай імперыі, які надаваў графу Яўстаху Тышкевічу чын калежскага рэгістратара са страшынствам (з адлікам з 27 лістапада 1835).

6 мая 1840 граф Яўстах Тышкевіч пераведзены ў штат канцылярыі Чарнігаўскага, Палтаўскага і Харкаўскага генерал-губернатара на пасаду канцылярскага чыноўніка.

14 ліпеня 1840 выдадзены ўказ Сената Расійскай імперыі, які надаваў графу Яўстаху Тышкевічу чын губернскага сакратара са страшынствам (з адлікам з 27 лістапада 1839).

4 верасня 1840 граф Яўстах Тышкевіч (па ўласным прашэнні) быў звольнены са службы ў канцылярыі Чарнігаўскага, Палтаўскага і Харкаўскага генерал-губернатара.

12 лістапада 1842 быў зацверджаны міністрам асветы Расійскай імперыі на пасадзе ганаровага наглядальніка вучэльняў Барысаўскага павета.

20 верасня 1844 у Мінску на дваранскіх выбарах быў выбраны павятовым дваранствам на пасаду барысаўскага павятовага маршалка (прадвадзіцеля дваранства) (1844—1847).

13 ліпеня 1845 за паспяховы набор рэкрутаў з катэгорыі "грамадзян" і "аднадворцаў", які праводзіўся ў 1845 у Мінскай губерні ў Слуцку ў другім рэкруцкім дэпо, атрымаў афіцыйную падзяку.

6 кастрычніка 1845 зацверджаны ўладамі на пасадзе члена барысаўскага папячыцельнага камітэта аб турмах.

8 кастрычніка 1846 атрымаў чын тытулярнага саветніка.

27 верасня 1847 у Мінску на дваранскіх выбарах быў выбраны ганаровым папячыцелем Мінскай губернскай гімназіі, а 12 снежня 1850 пераабраны на гэтую ж пасаду (да 1854).

Культурная і навуковая дзейнасць

Вывучаў курганы, гарадзішчы і замчышчы на беларускіх землях.

3 кастрычніка 1843 выбраны членам Дацкага каралеўскага таварыства аматараў старажытнасцей. 31 кастрычніка 1843 найменаваны членам і карэспандэнтам Стакгольмскай каралеўскай акадэміі выяўленчага мастацтва, гісторыі і старажытнасцей.

Заснаваў Віленскую археалагічную камісію (1855—1865) і Віленскі музей старажытнасцей (1855). Супрацоўнічаў разам з братам Канстанцінам Тышкевічам з газетай «Віленскі кур'ер» («Kurier Wileński»), якую рэдагаваў Адам-Ганорый Кіркор.

Пакінуў па сабе шмат прац археалагічнага і краязнаўчага характару, у т.л. Rzut oka na źródła archeologii krajowej, czyli opisanie niektórych zabytków starożytności odkrytych w zachodnich guberniach Cesarstwa Rosyjskiego (1842), Listy o Szwecji, t. 1—2 (1846), Opisanie powiatu borysowskiego" (1847), Badania archeologiczne nad zabytkami przedmiotów sztuk i rzemiosł w dawnej Litwie i Rusi Litewskiej (1850), Źródła do dziejów Kurlandii i Semigalii… (1870).

Пахаваны ў Вільні на могілках Росы.

Маёнткі

У 1845 за графам Яўстахам Тышкевічам ва ўласным маёнтку Антанопаль у Барысаўскім павеце лічылася 547 рэвізскіх душ, а ў 1850 – 392.

Літаратура

  • Каханоўскі, Г.А. Руплівец нашай старасветчыны : Яўстах Тышкевіч / Г.А. Каханоўскі, А.Г. Каханоўскі // Серыя «Нашы славутыя землякі» — Мн. : Навука і тэхніка, 1991. — 63 с. (ISBN 5-343-00670-1 — Эл.рэсурс knihi.com)
  • Kunasiewicz, S. Eustachy hr. Tyszkiewicz. Wspomnienie pośmiertne / S. Kunasiewicz, — Lwów : Główny skład w księgarni Polskiej, 1874. — 62 s.

Спасылкі

  1. а б в г д е ё ж Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/tyszkiewicz-eustachy/ Праверана 30 жніўня 2022.