Панамскі канал: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: ba:Панама каналы
др r2.7.3) (робат дадаў: ne:पानामा नहर
Радок 137: Радок 137:
[[ms:Terusan Panama]]
[[ms:Terusan Panama]]
[[my:ပနားမား တူးမြောင်း]]
[[my:ပနားမား တူးမြောင်း]]
[[ne:पानामा नहर]]
[[new:पनामा नहर]]
[[new:पनामा नहर]]
[[nl:Panamakanaal]]
[[nl:Panamakanaal]]

Версія ад 19:09, 9 студзеня 2013

Панамскі канал
Canal de Panama
Гатунскія шлюзы
Гатунскія шлюзы
Характарыстыка
Даўжыня 81,6 км
Вадацёк
Уваход Ціхі акіян
Вусце Атлантычны акіян
Размяшчэнне
Карта Панамскага канала
Карта Панамскага канала
Краіна Панама
Панамскі канал на Вікісховішчы

Панамскі канал — суднаходны канал, які злучае Панамскі заліў Ціхага акіяна з Карыбскім морам і Атлантычным акіянам, размешчаны на Панамскім перашыйку на тэрыторыі дзяржавы Панама. Даўжыня — 81,6 км, у тым ліку 65,2 км па сушы і 16,4 км па дне Панамскай і Лімонскай бухт (для праходу суднаў да глыбокай вадзе).

Будаўніцтва Панамскага канала зрабілася адным з найбуйных і найскладаных будаўнічых праектаў, ажыццёўленых чалавецтвам. Панамскі канал аказаў неацэнны ўплыў на развіццё суднаходства і эканомікі ў цэлым у Заходнім паўшар'і і на ўсёй Зямлі, што абумовіла яго надзвычай высокае геапалітычнае значэнне. Дзякуючы Панамскаму каналу марскі шлях з Нью-Ёрка ў Сан-Францыска скараціўся з 22,5 тыс. км да 9,5 тыс. км.

Канал прапускае праз сябе судны самых розных тыпаў — ад яхт да велізарных танкераў і кантэйнеравозаў. Максімальны памер судна, якое можа прайсці па Панамскім канале стаў фактычна стандартам у суднабудаванні, атрымаўшы назву Panamax.

Праводка суднаў праз Панамскі канал ажыццяўляецца лоцманскай службай Панамскага канала. Сярэдні час праходу судна па канале — 9 гадзін, мінімальны — 4 гадзіны 10 хвілін. Максімальная прапускная здольнасць 48 суднаў у суткі. Штогод праз канал праходзяць каля 17,5 тыс. суднаў, якія перавозяць больш 203 млн тон грузаў. Да 2002 года паслугамі канала скарысталася ўжо больш 800 тыс. суднаў.

Гісторыя

Першапачатковая задума будаўніцтва канала, які злучыць два акіяны, адносіцца да XVI ст., але кароль Іспаніі Філіп II забараніў разгляд падобных праектаў, бо «што Бог злучыў, чалавек раз'яднаць не можа». У 1790-я праект канала быў распрацаваны Алесандра Маласпіна.

Тым не менш, першая спроба будаўніцтва суднаходнага шляху на Панамскім перашыйку датуецца толькі 1879. Фердынандам Лесепсам, пад кіраўніцтвам якога быў прарыты Суэцкі канал, у Францыі была створаная «Усеагульная кампанія міжакіянскага канала», акцыі якой набылі больш 800 тыс. чалавек. Да 1888 г. на будаўніцтва канала было выдаткавана 300 млн долараў ЗША (амаль у 2 разы больш, чым меркавалася), а выкананая была толькі траціна прац. Прычынай быў няправільны праект (Фердынанд Лесепс настаяў на тым, каб канал быў прарыты на ўзроўні мора) і, галоўным чынам, немагчымасць зладзіць з хваробамі — малярыяй і жоўтай ліхаманкай. Ёсць звесткі, што загінулі не меньш 20 тыс. чалавек. Будоўля набыла благую славу, што некаторыя групы працоўных прывозілі з сабой з Францыі ўласныя дамавіны. Становішча спраў стала больш немагчыма хаваць, ужо таму, што Лесепс меў вострую патрэбу ў новых капіталах. Кампанія збанкрутавалася, што пацягнула за сабой разарэнне тысяч дробных уладальнікаў акцый. Наступнае расследаванне выявіла факты масавай карупцыі, подкупу кампаніяй службовых асоб, рэдактараў газет. Дадзеная авантура атрымала назву Панамскай, а слова «панама» стала сінонімам афёры, махлярства.

Будаўніцтва канала ў 1888 годзе

Іспана-амерыканская вайна 1898 года ўзмацніла намер ЗША пабудаваць канал на Панамскім перашыйку ў мэтах узмацнення ўплыву ў Заходнім паўшар'і. У 1901 годзе Злучаныя Штаты заключылі з Вялікабрытаніяй дамову Хея — Паўнсфота, паводле якой Штаты атрымалі выключнае права на будову гэтага канала. У 1903 годзе ЗША падтрымалі патрабаванне Панамы аб аддзяленні ад Калумбіі і ў якасці кампенсавання за гэта атрымалі ў Панамы зону для будаўніцтва канала.

Акрамя таго, у 1900 годзе ў Гаване Уолтарам Рыдам і Джэймсам Кэралам было ўсталявана, што жоўтая ліхаманка перадаецца камарамі, быў распрацаваны метад барацьбы з жоўтай ліхаманкай шляхам знішчэння камароў.

Да пабудовы канала ваеннае міністэрства ЗША прыступіла ў 1904 годзе. Галоўным інжынерам канала стаў Джон Фрэнк Стывенс. Гэтым разам быў абраны правільны праект: шлюзы і азёры. На будаўніцтва спатрэбілася 10 гадоў, 400 млн долараў ЗША і 70 тысяч працоўных, з якіх 5600 чалавек загінула. Першае судна па канале прайшло 15 жніўня 1914 года. Афіцыйнае адкрыццё канала адбылося толькі 12 чэрвеня 1920 года.

Панамскі канал кантраляваўся ЗША аж да 31 снежня 1999 года, пасля чаго быў перададзены ўраду Панамы.

Гл. таксама

Спасылкі

Шаблон:Link GA

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA