Эва Маралес: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: sco:Evo Morales
др r2.7.3) (робат дадаў: bn:ইভো মোরালেস
Радок 84: Радок 84:
[[ay:Evo Morales]]
[[ay:Evo Morales]]
[[bg:Ево Моралес]]
[[bg:Ево Моралес]]
[[bn:ইভো মোরালেস]]
[[br:Evo Morales]]
[[br:Evo Morales]]
[[ca:Evo Morales]]
[[ca:Evo Morales]]

Версія ад 21:12, 10 студзеня 2013

Эва Маралес
Juan Evo Morales Ayma
Сцяг80-ы Прэзідэнт Балівіі Сцяг
з 22 студзеня 2006
Папярэднік Эдуарда Радрыгес

Нараджэнне 26 кастрычніка 1959(1959-10-26) (64 гады)
Сцяг Балівіі в. Ісальяві, Арынока, Арура
Імя пры нараджэнні ісп.: Juan Evo Morales Ayma
Бацька Дыянісіа Маралес Чоке
Маці Марыя Мамані
Жонка Не жанаты
Веравызнанне каталіцызм
Партыя «Рух да сацыялізму»
Дзейнасць палітык, прафсаюзны дзеяч
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хуан Эва Маралес Айма (ісп.: Juan Evo Morales Ayma; нар. 26 кастрычніка 1959, г. Арынока, Арура) — прэзідэнт Балівіі. Першы прадстаўнік карэннага насельніцтва Амерыкі (аймара), які кіруе Балівіяй, за больш як 500 год з часу іспанскай каланізацыі.

Прытрымліваецца левых палітычных поглядаў, з'яўляецца лідарам партыі «Рух да сацыялізму» (ісп. Movimiento al Socialismo) і ўзначальвае рух балівійскіх какалера (вырошчвальнікаў кокі), якія супрацьстаяць намеру ўрада ЗША знішчыць гэтую сельскагаспадарчую культуру ў правінцыі Чапарэ ў паўднёва-ўсходняй Балівіі.

На прэзідэнцкіх выбарах 2002 заняў другое месца, што стала нечаканасцю для традыцыйных балівійскіх партый, а ў спалучэнні з яго індзейскім паходжаннем гэта зрабіла Маралеса знакамітым ва ўсёй Лацінскай Амерыцы. Перамог на выбарах 22 снежня 2005 пасля шэрагу агульнанацыянальных крызісаў наконт газавай прамысловасці і выкрыцця карумпіраванасці прафесійных балівійскіх палітыкаў. У выбарах удзельнічала 98,7% выбаршчыкаў, Маралес атрымаў 53,9% галасоў і больш як на 15% апярэдзіў свайго саперніка, былога прэзідэнта, кансерватара Хорхе Кіроху (Jorge Quiroga).

Праз месяц пасля перамогі, 21 студзеня 2006, Маралес наведаў індзейскую духоўную цырымонію на месцы археалагічнага помніка дакалумбавай эпохі і ў сучасным рэлігійным цэнтры Тыўанаку, дзе ён быў каранаваны як вярхоўны лідар аймара, туземнай групы, да якой ён належыць. Маралес абвясціў, што ўпершыню пасля Тупака Амару карэнны амерыканец атрымаў уладу ў Балівіі.

22 студзеня 2006 адбылася інаўгурацыя Маралеса ў Ла-Пас, дзе прысутнічалі прэзідэнт Аргентыны Кіршнер, Нестар, прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес і чылійскі прэзідэнт Рыкарда Лагас. Прыватная сустрэча прэзідэнтаў Балівіі і Чылі (краін, якія некалі ваявалі за выхад да Ціхага акіяна) павінна была паказаць, што прэзідэнцтва Маралеса адкрывае новую эру і заканчвае 500-гадовы каланіяльны перыяд.

Маралес лічыць найгоршым ворагам чалавецтва амерыканскі капіталізм, супрацьстаіць імперыялізму і неалібералізму. Амерыканскую зону свабоднага гандлю (FTAA) называе «пагадненнем для легалізацыі каланізацыі Амерык». На міжнароднай арэне выказвае сімпатыі да левых палітыкаў: Фідэля Кастра, Уга Чавеса, Рыгаберты Менчу.

Ва ўнутранай палітыцы імкнецца правесці ў краіне масштабныя пераўтварэнні і намерваецца склікаць канстытуцыйную асамблею. Падтрымлівае нацыяналізацыю газанафтавай індустрыі (пачалася ў 2006). У сакавіку 2006 абвясціў аб павышэнні мінімальнай зарплаты на 50% з 440 балівіяна (45 еўра) да 660 балівіяна (67 еўра).

Вядзе дыскусію з урадам ЗША па праблеме кокі, сцвярджае, што няўхільна прытрымліваецца антынаркатычнай пазіцыі («не будзе какаіну, але будзе кока»). Абараняе права карэнных народаў Балівіі вырошчваць гэтую традыцыйную культуру, маўляў, адсутнасць кокі азначала б адсутнасць кечуа і аймара. Сапраўды, наркатычны эфект лісця кокі меншы, чым у кафеіна, які ўтрымліваецца ў каве, і для многіх бедных балівійцаў жаванне лістоў кокі з'яўляецца натуральным сродкам вытрымаць доўгі працоўны дзень (да пятнаццаці і нават васямнаццаці гадзін у дзень) і не прыводзіць да наркатычных праблем у грамадстве.

Маралес прымае віншаванні з нагоды абрання ад прэзідэнта Бразіліі Лулы.

Нежанаты, пратакольныя функцыі першай лэдзі выконвае яго сястра. Маралес моцна адрозніваецца ад традыцыйных лацінаамерыканскіх палітыкаў сваім спакойным стаўленнем да ўмоўнасцей. У студзені 2006 ён скараціў сваю зарплату на 57% да 1875 USD/месяц. Да выбараў ён дзяліў кватэру з іншымі функцыянерамі сваёй партыі. Паняцце «дрэс-код» для яго таксама ўмоўнасць. Вялікі прыхільнік футбола.

Спасылкі