Расліны: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др робат дадаў: fy:Plant |
шаблон |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Таксон |
|||
{{Таксанамія |
|||
⚫ | |||
⚫ | |||
| image title = |
|||
⚫ | |||
| image descr = |
|||
| апісанне выявы = |
|||
⚫ | |||
| подпіс выявы = |
|||
| parent = Eukaryota |
|||
| надцарства = [[Эўкарыёты]] |
|||
| latin = Plantae |
|||
| царства = [[Расліны]] |
|||
| author = [[Haeckel]], 1866 |
|||
| навуковая назва = {{bt-bellat||Plantae}} |
|||
| wikispecies = Plantae |
|||
| назва боксу таксонаў = |
|||
| commons = Category:Plantae |
|||
| тэкст боксу таксонаў = |
|||
⚫ | |||
| назва боксу карты = |
|||
| ncbi = |
|||
| карта = |
|||
|eol=281 |
|||
| апісанне карты = |
|||
| children name = [[Аддзел, біялогія|Аддзелы]], аб'яднаныя ў групы |
|||
| легенда карты = |
|||
| children =<div style="width:275px"> |
|||
| віківіды = Plantae |
|||
* '''{{bt-latbel|Algae|Водарасці}}''' |
|||
| вікісховішча = Plantae |
|||
* '''{{bt-latbel|Embryophytes|}}''' |
|||
⚫ | |||
| ncbi = |
|||
}} |
}} |
||
'''Раслі́ны''' (''Plantae'') |
'''Раслі́ны''' (''Plantae'') — царства жывых арганізмаў. Важнейшае адрозненне раслін ад іншых жывых арганізмаў — здольнасць да аўтатрофнага харчавання, пры гэтым зялёныя расліны выкарыстоўваюць энергію сонечных прамянёў, здзяйсняюць фотасінтэз — працэс, у выніку якога ствараецца асноўная маса арганічнага рэчыва біясферы і падтрымліваецца газавы стан атмасферы. Такім чынам, расліны — галоўная першасная крыніца ежы і энергіі для ўсіх іншых формаў жыцця на Зямлі. |
||
Вядома каля 500 тыс. відаў цяпер існуючых раслін. З сярэдзіны XX стагоддзя з царства |
Вядома каля 500 тыс. відаў цяпер існуючых раслін. З сярэдзіны XX стагоддзя з царства раслін вылучаюць самастойнае царства грыбоў. Усе праявы жыццядзейнасці раслін вывучае [[батаніка]]. |
||
== Вышэйшыя і ніжэйшыя == |
== Вышэйшыя і ніжэйшыя == |
||
Радок 26: | Радок 25: | ||
Да ніжэйшых раслін звычайна адносяць водарасці, агульны лік відаў якіх складае каля 35 тыс. відаў. |
Да ніжэйшых раслін звычайна адносяць водарасці, агульны лік відаў якіх складае каля 35 тыс. відаў. |
||
Да вышэйшых раслін адносяцца |
Да вышэйшых раслін адносяцца імхі, дзеразовыя, хвашчы, папараці, голанасенныя, пакрытанасенныя. У адрозненне ад ніжэйшых, у вышэйшых раслін ёсць выразна дыферэнцаваныя тканкі і органы. Ва ўсіх вышэйшых раслін мужчынскія і жаночыя рэпрадуктыўныя органы шматклеткавыя. Онтагенэз у вышэйшых раслін падзяляецца на эмбрыянальны і постэмбрыянальны перыяды. |
||
Вышэйшыя па вельмі важнай прыкмеце |
Вышэйшыя па вельмі важнай прыкмеце — будове жаночых палавых органаў — падзяляюць на дзве буйныя групы: археганіяльныя і песцікавыя. Першая з іх уключае напрыклад аддзелы Мохавыя, Дзеразовыя, Хвашчовыя, Папаратнікавыя, Голанасенныя і аб'ядноўвае больш за 50 тыс. відаў. У прадстаўнікоў гэтай групы жаночы палавы орган мае форму архегонія. Другая група — песцікавыя, прадстаўлена адным аддзелам — пакрытанасеннымі (каля 250 тыс. відаў), жаночым палавым органам якіх з'яўляецца песцік. |
||
== Класіфікацыя == |
== Класіфікацыя == |
||
Радок 48: | Радок 47: | ||
== Расліны і чалавек == |
== Расліны і чалавек == |
||
Існаванне чалавека без раслін немагчыма ўявіць. Расліны для чалавека |
Існаванне чалавека без раслін немагчыма ўявіць. Расліны для чалавека — гэта кісларод, ежа, будаўнічы матэрыял і шмат іншага. Сучаснае грамадства цяжка ўявіць без кавы і гарбаты, роўна як без вінаграду — асновы вінаробства, ці без тытуню. Расліны займаюць важнае месца ў гаспадарчай дзейнасці чалавека. Вялікая колькасць раслін служыць асноўнымі пастаўшчыкамі вітамінаў, а іншыя — крыніцай неабходных лекаў, рэчываў і прэпаратаў. |
||
За сваю гісторыю чалавек навучыўся выводзіць і вырошчваць шматлікія формы раслін, якія адпавядаюць тым ці іншым адмысловым патрэбам. Аднак празмерна інтэнсіўная і далёка не заўсёды рацыянальная дзейнасць чалавека прывяла да знішчэння натуральнага расліннага покрыва на велізарных плошчах і паставіла пад пагрозу знікнення шматлікія віды. |
За сваю гісторыю чалавек навучыўся выводзіць і вырошчваць шматлікія формы раслін, якія адпавядаюць тым ці іншым адмысловым патрэбам. Аднак празмерна інтэнсіўная і далёка не заўсёды рацыянальная дзейнасць чалавека прывяла да знішчэння натуральнага расліннага покрыва на велізарных плошчах і паставіла пад пагрозу знікнення шматлікія віды. |
||
Радок 61: | Радок 60: | ||
* [[Археі]] |
* [[Археі]] |
||
== |
== Спасылкі == |
||
* [http://www.pflanzenliebe.de/ Plant Picture Gallery] |
* [http://www.pflanzenliebe.de/ Plant Picture Gallery] |
||
Версія ад 00:31, 11 студзеня 2013
Расліны | ||||||||||||
Файл:Diversity of plants image version 3.png | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Plantae Haeckel, 1866 | ||||||||||||
Аддзелы, аб'яднаныя ў групы | ||||||||||||
|
Раслі́ны (Plantae) — царства жывых арганізмаў. Важнейшае адрозненне раслін ад іншых жывых арганізмаў — здольнасць да аўтатрофнага харчавання, пры гэтым зялёныя расліны выкарыстоўваюць энергію сонечных прамянёў, здзяйсняюць фотасінтэз — працэс, у выніку якога ствараецца асноўная маса арганічнага рэчыва біясферы і падтрымліваецца газавы стан атмасферы. Такім чынам, расліны — галоўная першасная крыніца ежы і энергіі для ўсіх іншых формаў жыцця на Зямлі. Вядома каля 500 тыс. відаў цяпер існуючых раслін. З сярэдзіны XX стагоддзя з царства раслін вылучаюць самастойнае царства грыбоў. Усе праявы жыццядзейнасці раслін вывучае батаніка.
Вышэйшыя і ніжэйшыя
Усе расліны складаюць адну вялікую групу, у якую ўваходзяць вышэйшыя і ніжэйшыя расліны.
Да ніжэйшых раслін звычайна адносяць водарасці, агульны лік відаў якіх складае каля 35 тыс. відаў.
Да вышэйшых раслін адносяцца імхі, дзеразовыя, хвашчы, папараці, голанасенныя, пакрытанасенныя. У адрозненне ад ніжэйшых, у вышэйшых раслін ёсць выразна дыферэнцаваныя тканкі і органы. Ва ўсіх вышэйшых раслін мужчынскія і жаночыя рэпрадуктыўныя органы шматклеткавыя. Онтагенэз у вышэйшых раслін падзяляецца на эмбрыянальны і постэмбрыянальны перыяды.
Вышэйшыя па вельмі важнай прыкмеце — будове жаночых палавых органаў — падзяляюць на дзве буйныя групы: археганіяльныя і песцікавыя. Першая з іх уключае напрыклад аддзелы Мохавыя, Дзеразовыя, Хвашчовыя, Папаратнікавыя, Голанасенныя і аб'ядноўвае больш за 50 тыс. відаў. У прадстаўнікоў гэтай групы жаночы палавы орган мае форму архегонія. Другая група — песцікавыя, прадстаўлена адным аддзелам — пакрытанасеннымі (каля 250 тыс. відаў), жаночым палавым органам якіх з'яўляецца песцік.
Класіфікацыя
- Аддзел Мохападобныя (Bryophyta)
- Клас Пячоначнікі (Hepaticae)
- Клас Антацэротавыя (Anthocerotae)
- Клас Лістасцябловыя імхі (Musci)
- Аддзел Псілотавыя (Psilotophyta)
- Аддзел Дзеразападобныя (Lycophyta)
- Аддзел Хвошчападобныя (Sphenophyta)
- Аддзел Папарацепадобныя (Pterophyta)
- Аддзел Сагаўнікавыя (Cycadophyta)
- Аддзел Гінкгавыя (Ginkgophyta)
- Аддзел Хвойныя (Coniferophyta)
- Аддзел Гнетавыя (Gnetophyta)
- Аддзел Кветкавыя (Magnoliophyta)
- Клас Двухдольныя (Magnoliopsida)
- Клас Аднадольныя (Liliopsida)
Расліны і чалавек
Існаванне чалавека без раслін немагчыма ўявіць. Расліны для чалавека — гэта кісларод, ежа, будаўнічы матэрыял і шмат іншага. Сучаснае грамадства цяжка ўявіць без кавы і гарбаты, роўна як без вінаграду — асновы вінаробства, ці без тытуню. Расліны займаюць важнае месца ў гаспадарчай дзейнасці чалавека. Вялікая колькасць раслін служыць асноўнымі пастаўшчыкамі вітамінаў, а іншыя — крыніцай неабходных лекаў, рэчываў і прэпаратаў.
За сваю гісторыю чалавек навучыўся выводзіць і вырошчваць шматлікія формы раслін, якія адпавядаюць тым ці іншым адмысловым патрэбам. Аднак празмерна інтэнсіўная і далёка не заўсёды рацыянальная дзейнасць чалавека прывяла да знішчэння натуральнага расліннага покрыва на велізарных плошчах і паставіла пад пагрозу знікнення шматлікія віды.