Троцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др clean up, replaced: Ковенск → Каўнаск (2), Троцк → Тракайск (16), нэт → нет, нтэрнет → нтэрнэт, Тракайскае ваяводства|Тракайск → Троц using AWB
Радок 90: Радок 90:


{{Паветы Троцкага ваяводства}}
{{Паветы Троцкага ваяводства}}

[[Катэгорыя:Троцкае ваяводства]]
[[Катэгорыя:Паветы Вялікага княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Паветы Вялікага княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Паветы Вялікага Княства Літоўскага]]


[[be-x-old:Троцкі павет]]
[[be-x-old:Троцкі павет]]

Версія ад 14:30, 13 студзеня 2013

Троцкі павет
Сцяг
Сцяг
Краіна  Вялікае Княства Літоўскае
Уваходзіць у
Старосты Старосты троцкія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Плошча 8,7 тыс.
Троцкі павет на карце
Час існавання 15071795

Троцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Плошча 8,7 тыс. км². Сталіца — горад Трокі.

Гарады і мястэчкі: Аліта, Араны, Высокі Двор, Ганусішкі, Еўе, Жодзішкі, Жослі, Жыжморы, Мерач, Пералая, Самілішкі, Сімна, Стаклішкі[1].

Гісторыя

Гербы Троччыны з «Stemmata Polonica»

Утварыўся ў 1413 разам з Троцкім ваяводствам як рэгіён, беспасярэдне падпарадкаваны ваяводу троцкаму. У склад павету ўваходзілі Аліцкая, Алькеніцкая, Астрынская, Беліцкая, Бірштанская, Васіліская, Высакадворская, Дарсуніская, Доўгаўская, Дубіцкая, Жалудоцкая, Жыжморская, Збланская, Здзецельская, Каняўская, Ляпунская, Мерацкая, Моўчадская, Навадворская, Неманойцкая, Оская, Гіяпорцкая, Перавальская, Пералайская, Пераломская, Пунская, Радунская, Саміліская, Стакліская, Стравінніцкая, 2 Троцкія, Эйшыская воласці (паветы).

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) некаторыя заходнія воласці перайшлі ў склад Ковенскага павета, паўдневыя — у склад Лідскага і Гродзенскага паветаў.

У 1791 з паўднёвай часткі Тракайскага вылучыўся Мерацкі павет, да Троччыны далучылася Гегужынская і Чабіская парафіі са складу Віленскага павета. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) павет спыніў сваё існаванне, яго тэраторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі.

Дэмаграфія

Павятовая харугва, XVI ст.

У кан. XVIII ст. налічваў 8154 дымоў[2].

Геаграфія

Ахопліваў землі на левабярэжжы сярэдняга цячэння Віліі, на левабярэжжы Мерачы, у сярэдняга цячэння Нёмана, вярхоўя Шашупе.

У склад Троцкага павета ўваходзіла тэрыторыя Троцкага гродавага, Алькеніцкага, Жыжморскага, Лаздзейскага, Мерацкага і Неманойцкага старостваў (дзяржаўных воласцей), а таксама прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.

Ураднікі

Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Зноскі

  1. Троцкі павет //Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 670.
  2. Powiat trocki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 339

Літаратура