Гней Пампей Вялікі: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.7.3) (робат дадаў: lv:Gnejs Pompejs |
др r2.7.3) (робат зьмяніў ml:മഹാനായ പോംപി на ml:പോംപി |
||
Радок 90: | Радок 90: | ||
[[lt:Gnėjus Pompėjus Didysis]] |
[[lt:Gnėjus Pompėjus Didysis]] |
||
[[lv:Gnejs Pompejs]] |
[[lv:Gnejs Pompejs]] |
||
[[ml: |
[[ml:പോംപി]] |
||
[[mn:Помпей]] |
[[mn:Помпей]] |
||
[[ms:Pompey]] |
[[ms:Pompey]] |
Версія ад 04:25, 14 студзеня 2013
Гней Пампей Магн | |
---|---|
GNAEVS POMPEIVS MAGNVS | |
Файл:Pompey1.jpg | |
Мармуровы бюст Пампея з Новай гліптатэкі Карлсберга | |
Род дзейнасці | Военачальнік, неаднаразовы консул Рымскай рэспублікі |
Дата нараджэння | 29 верасня 106 да н.э. |
Месца нараджэння | Піцэн, Рымская рэспубліка |
Дата смерці | 29 верасня 48 да н.э. (58 гадоў) |
Месца смерці | Пелузій, Егіпет Пталамеяў |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | старажытнарымская рэлігія |
Бацька | Гней Пампей Страбон |
Маці | Луцылія |
Жонка |
1. Антыстыя 2. Эмілія Скавра 3. Муцыя Тэрцыя 4. Юлія Цэзарыс 5. Карнелія Метэла |
Дзеці |
1. Гней Пампей Малодшы 2. Пампея Магна 3. Секст Пампей (усе ад трэцяга шлюбу) |
Партыя | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пампей — Гней Пампей «Магн» («Вялікі»); сын Гнея Пампея Страбона (лац.: Gnaeus Pompeius Magnus; 106 — 48 да н.э.): рымскі ваенны і палітычны дзеяч перыяду грамадзянскіх войн, у выніку якіх была знішчана рэспубліка і ўстаноўлены прынцыпат.
Быў асобай палітычна няўстойлівай і беспрынцыпнай. Будучы буйным землеўладальнікам і рабаўладальнікам, Гней Пампей вылучыўся ў барацьбе ў 80-я да н.э., калі далучыўся да Сулы і абараняў устаноўлены ім рэжым, пазней удзельнічаў у падаўленні паўстання Спартака. У 67 да н.э. атрымаў надзвычайныя паўнамоцтвы на тры гады для барацьбы з піратамі ў Міжземным моры. Камандаваў рымскім войскам у Трэцяй пантыйскай вайне з Мітрыдата VI Еўпатарам і канчаткова перамог апошняга (65 да н.э.). Адмова сената зацвердзіць мерапрыемствы Пампея на Усходзе і надзяліць яго салдат зямлёй прывяла яго ў 60 да н.э. да саюзу з Красам і Цэзарам, якія стварылі ў Рыме першы трыумвірат. Пасля яго распаду ў 53 да н.э. быў абраны (у 52 да н.э.) адзінаасобным консулам, стаў рашучым палітычным праціўнікам Цэзара. У 50 да н.э. пад час грамадзянскай вайны Пампею было даручана камандаванне войскам для барацьбы супраць Цэзара, ад якога ён панёс паразу пад Фарсалам (48 да н.э.). Пасля паражэння ў тым жа годзе ён уцёк у Егіпет, дзе і быў забіты.[3]
Воіны Пампея называлі яго Магнам («Вялікім»). Паводле цверджанняў некаторых крыніц, пасля смерці Пампея ўсе яго статуі былі знішчаныя, аднак вядома, што Цэзар быў забіты каля статуі Пампея, а імператар Адрыян вярнуў тыя статуі, якія былі схаваныя ў храмах.
Верагодная выява — мармуровая галава са збораў Тышкевіча, якая трапіла ў Новую Карлсбергскую гліптатэку ў Капенгагене (1887), і паказвае Пампея каля 50 да н.э., на вяршыні магутнасці. Партрэты з Венецыі і Фларэнцыі паказваюць маладзейшага Пампея[4].
Зноскі
- ↑ http://www.infoplease.com/ipa/A0932250.html
- ↑ http://www.theguardian.com/notesandqueries/query/0,5753,-2010,00.html
- ↑ Скарына Ф.: Творы... С. 185.
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
Літаратура
- Плутарх, «Жыццё Пампея».
- Caesar, «De bello civili».
- Büchner, «Ueber den Lebensplan d. Gn. Pompeius Magnus» (1847 — 49, 2 прагр.).
- Dressel, «Ueber die Politische Rolle des Gnaeus Pompeius Magnus» (1863).
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 185. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі
Гней Пампей Вялікі ў Вікіцытатніку | |
Гней Пампей Вялікі на Вікісховішчы |