Касмадром: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
DragonBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: vi:Sân bay vũ trụ
Радок 40: Радок 40:
[[sv:Rymdbas]]
[[sv:Rymdbas]]
[[uk:Космодром]]
[[uk:Космодром]]
[[vi:Sân bay vũ trụ]]

Версія ад 08:30, 14 студзеня 2013

Касмадром Байканур

Касмадро́м (ад стар.-грэч.: κόσμος "космас" і стар.-грэч.: δρόμος "шлях") — гэта тэрыторыя, на якой размяшчаецца комплекс збудаванняў, якія служаць для запуску касмічных апаратаў у сусвет. Звычайна касмадромы займаюць вялікую плошчу і находзяцца далёка ад густанаселеных месцаў, каб ступені ракет, якія аддзяляюцца падчас палёту, не нашкодзілі жылым тэрыторыям ці суседнім стартавым пляцоўкам.

Найбольш выгаднае размяшчэнне касмадрома — на экватары, каб у момант старту носьбіт як мага паўней выкарыстоўваў энергію кручэння Зямлі. Ракета-носьбіт пры запуску з экватара можа зэканоміць каля 10% паліва ў параўнанні з тымі, што стартуюць з касмадромаў, размешчаных у сярэдніх шыротах. Таму гэты ж носьбіт можа вывесці на арбіту большую карысную вагу. Паколькі на экватары не шмат краін, здольных запускаць ракеты ў космас, з'явіліся праекты касмадромаў марскога базіравання.

У 2008 годзе Расія ажыццявіла 27 запускаў ракет-носьбітаў і такім чынам захавала за сабой першае месца ў свеце па колькасці пускаў. Для параўнання, ЗША ў гэтым годзе выканалі 14 запускаў (у тым ліку чатырох «шатлаў»), Кітай — 11, Еўропа — 6.[1] У 2011 годзе Расія ажыццявіла 35 пускаў ракет-носьбітаў, што склала 40% ад усіх запускаў у 2011 годзе.[2]

Зноскі