Аніцэт (Папа Рымскі): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: lv:Anikets
GhalyBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат зьмяніў tl:Aniceto на tl:Papa Aniceto
Радок 74: Радок 74:
[[ta:அனிசேட்டஸ் (திருத்தந்தை)]]
[[ta:அனிசேட்டஸ் (திருத்தந்தை)]]
[[th:สมเด็จพระสันตะปาปาอนิเซตุส]]
[[th:สมเด็จพระสันตะปาปาอนิเซตุส]]
[[tl:Aniceto]]
[[tl:Papa Aniceto]]
[[tr:Anicetus]]
[[tr:Anicetus]]
[[uk:Анікет]]
[[uk:Анікет]]

Версія ад 01:51, 15 студзеня 2013

Аніцэт (лац.: Anicetus; ? – 165(166)), біскуп рымскі (154(155) – 165(166)), прылічаны да святых.

Звесткі аб ім амаль адсутнічаюць. Вядома толькі тое, што ў перыяд яго пантыфікату Рым наведаў вядомы біскуп Смірны Палікарп (пам. ~163), каб узгадніць з рымскай царквой дысцыплінарныя пытанні, датычныя ўсталявання даты святкавання Вялікадня, а таксама пазіцыі царкоўнай іерархіі ў дачыненні да новых хрысціянскіх плыняў, якія пагражаюць расколам. Гаворка ішла галоўным чынам аб поглядах фрыгійскага селяніна Мантана і яго вучняў, якія прапагандавалі хрысціянства, у якім акцэнт рабіўся на індывідуальных дзеяннях Святога Духа ў рэлігійных перажываннях; а таксама аб дзейнасці Маркіёна — багатага купца з Сінопу, які сцвярджаў, што хрысціянства павінна адкінуць Стары запавет і развіваць дактрыну выключна ў духу пасланняў апостала Паўла. Маркіён прыбыў у Рым і ахвяраваў хрысціянскай суполцы значную суму (200 тыс. сестэрцый) і частку сваёй бібліятэкі. Рада старэйшын, аб ролі Аніцэта крыніцы не згадваюць, адхіліла вучэнне Маркіёна, вярнула яму грошы, але пакінула бібліятэку. Маркіён заснаваў у Рыме ўласную суполку, якая знайшла паслядоўнікаў ва ўсходніх і заходніх правінцыях Рымскай імперыі.

Шаблон:ПА