Павукі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: rue:Павукы
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: ku:Pîrê
Радок 130: Радок 130:
[[kn:ಜೇಡ]]
[[kn:ಜೇಡ]]
[[ko:거미]]
[[ko:거미]]
[[ku:Pîrê]]
[[kv:Черань]]
[[kv:Черань]]
[[ky:Жөргөмүш]]
[[ky:Жөргөмүш]]

Версія ад 07:22, 16 студзеня 2013

Павукі

Павук-бакаход. Xysticus
Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Клас: Павукападобныя
Атрад: Павукі
Навуковая назва
Araneae Clerck, 1757
ITIS  82732
NCBI  6893

Павукі (Araneae, Aranei) - атрад членістаногіх, другі па колькасці вядомых прадстаўнікоў у класе павукападобных: каля 41 тысячы відаў.

Вядомы з дэвону (каля 400 млн. г. назад). Падзяляюцца на 3 падатрады: ліфістыяморфныя, або членісгабрухія, мігаламорфныя, або павукі-птушкаеды, і вышэйшая аранеаморфныя, або двухлёгачныя.

Даўжыня ад 0,7 мм да 11 см. Самкі большыя за самцоў. Афарбоўка разнастайная. Цела складаецца з укрытых шчытком галавагрудзей і брушка, якія злучаны кароткай сцяблінкай. Вачэй 4 пары. Канечнасцей 6 пар (хадзільных ног 4 пары, з іх дапамогай робяць лоўчыя сеткі, яйцавыя коканы). На канцах хеліцэраў адкрываюцца пратокі ядавітых залоз. На брушку бародаўкі (1—4 пары) з адтулінамі павуцінных залоз. Павуціна дыяметрам да 3—7·10-3 мм складаецца з бялку фібраіну; трываласць на разрыў да 260 кг/мм; мае ў сабе бактэрыцыдныя рэчывы. Есць органы дотыку, нюху, слыху. Для павукоў характэрны складаныя паводзіны, некаторым уласцівы канібалізм.

Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. На Беларусі каля 300 відаў з сямействаў вадзяных павукоў, крутапрадаў, павукоў-бакаходаў, павукоў-скакуноў, павукоў-цянётнікаў, трубкавых і інш.

Жывуць пераважна на сушы. Вандроўныя не будуюць сховішчаў, аселыя селяцца ў норках і логавах. Пераважна начныя жывёлы. Актыўнасць залежыць ад тэмпературы і вільготнасці асяроддзя. Драпежнікі. Кормяцца насякомымі, трапічныя птушкаеды — дробнымі птушкамі, жабамі, яшчаркамі, мышамі.

Раздзельнаполыя. Самкі адкладваюць яйцы ў коканы або яйцавыя мяшкі, якія носяць з сабой і ахоўваюць.

Гл. таксама

Літаратура

  • Петрыкаў А. Павукі // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.

Шаблон:Пачатак артыкулу:Біялогія Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA