Кока-Кола: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: а у → а ў, атэнцы → афіняне, Кэнд → кенд, Пэмбертан → Пембертан (5), == → == using AWB
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 21: Радок 21:
[[File:ContourBottleConceptSketch.jpg|left|thumb|Канцэпт бутэлькі, распрацаваны Эрлам Дынам.]]
[[File:ContourBottleConceptSketch.jpg|left|thumb|Канцэпт бутэлькі, распрацаваны Эрлам Дынам.]]

Гісторыя напоя пачынаецца ў Атланце, штат Джорджыя, ЗША. Фармацэўт Джон Сціт Пембертан стварае безалкагольны аналаг кокавага віна і патэнтуе яго як лекавы сродак. Назву для напоя прыдумаў бухгалтар Пембертана Фрэнк Робінсан. Ён жа стварае лагатып «Кока-Колы». Продаж напоя пачаўся 8 мая 1886 года ў аптэцы Якаба - найбуйнейшай аптэцы Атланты. Пембертан сцвярджаў, што «Кока-Кола» вылечвае «ад любых нервовых засмучэнняў» і імпафінянеі, а таксама што на яе можна перайсці тым, хто заахвоціўся да морфія.
Гісторыя напоя пачынаецца ў Атланце, штат Джорджыя, ЗША. Фармацэўт Джон Сціт Пембертан стварае безалкагольны аналаг кокавага віна і патэнтуе яго як лекавы сродак. Назву для напоя прыдумаў бухгалтар Пембертана Фрэнк Робінсан. Ён жа стварае лагатып «Кока-Колы». Продаж напоя пачаўся 8 мая 1886 года ў аптэцы Якаба - найбуйнейшай аптэцы Атланты. Пембертан сцвярджаў, што «Кока-Кола» вылечвае «ад любых нервовых засмучэнняў» і імпатэнцыі, а таксама што на яе можна перайсці тым, хто заахвоціўся да морфія.

Спачатку напой штодня куплялі ў сярэднім толькі 9 чалавек. Выручка з продажаў на працягу першага года склала ўсяго 50 долараў. Цікава, што на вытворчасць кока-колы было выдаткавана 70 долараў, гэта значыць у першы год напой быў стратным. Але паступова папулярнасць «Кока-Колы» ўзрастала, і прыбылі ад яе продажу таксама. У 1888 годзе Пембертан прадаў правы на выпуск напоя. А ў 1892 годзе бізнесмен Аса Грыгс Кендлер, які купіў правы на «Кока-Колу», заснаваў кампанію «The Coca-Cola Company».

Версія ад 22:25, 20 студзеня 2013

Coca-Cola
Выява лагатыпа
Тып Безалкагольны напой
Мацунак 0 працэнт
Вытворца The Coca-Cola Company
Паходжанне ЗША
Год 1886
Сайт coca-cola.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Кока-Кола» — безалкагольны газаваны напой, які вырабляецца кампаніяй The Coca-Cola Company. Самы дарагі брэнд у свеце ў 2005 — 2011 гадах. У Беларусі вытворчасцю і продажам напоя займаецца кампанія «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь».

Вытворчасць «Кока-Колы» адбываецца наступным чынам. Кампанія The Coca-Cola Company стварае канцэнтрат, які прадаецца ліцэнзаваным кампаніям па ўсім свеце. Далей кожная з гэтых кампаній стварае канчатковы прадукт, які з'яўляецца сумессю канцэнтрату, вады і сахаразамяшчальнікаў, і прадае яго.

Гісторыя

Джон Пембертан, стваральнік «Кока-Колы».
Канцэпт бутэлькі, распрацаваны Эрлам Дынам.

Гісторыя напоя пачынаецца ў Атланце, штат Джорджыя, ЗША. Фармацэўт Джон Сціт Пембертан стварае безалкагольны аналаг кокавага віна і патэнтуе яго як лекавы сродак. Назву для напоя прыдумаў бухгалтар Пембертана Фрэнк Робінсан. Ён жа стварае лагатып «Кока-Колы». Продаж напоя пачаўся 8 мая 1886 года ў аптэцы Якаба - найбуйнейшай аптэцы Атланты. Пембертан сцвярджаў, што «Кока-Кола» вылечвае «ад любых нервовых засмучэнняў» і імпатэнцыі, а таксама што на яе можна перайсці тым, хто заахвоціўся да морфія.

Спачатку напой штодня куплялі ў сярэднім толькі 9 чалавек. Выручка з продажаў на працягу першага года склала ўсяго 50 долараў. Цікава, што на вытворчасць кока-колы было выдаткавана 70 долараў, гэта значыць у першы год напой быў стратным. Але паступова папулярнасць «Кока-Колы» ўзрастала, і прыбылі ад яе продажу таксама. У 1888 годзе Пембертан прадаў правы на выпуск напоя. А ў 1892 годзе бізнесмен Аса Грыгс Кендлер, які купіў правы на «Кока-Колу», заснаваў кампанію «The Coca-Cola Company».

Першапачаткова «Кока-Кола» прадавалася праз сатуратары (спецыяльныя апараты для насычэння вадкасці дыяксідам углерода). З 1894 года «Кока-Кола» пачынае прадавацца ў бутэльках.

У 1902 годзе са зваротам у $120 тысяч «Кока-Кола» стала самым вядомым напоем у ЗША.

З 1904 года ў «Кока-Колу» перастаюць дабаўляць свежае лісце кокі і карыстаюцца «выціснутым», з якога выдалены ўвесь какаін.

У 1915 годзе дызайнер Эрл Р. Дын (англ. Earl R. Dean) з Тэррэ-Хот, штат Індыана, прыдумаў новую бутэльку ў 6,5 унцый. Форма бутэлькі была натхнёная плодам какавы (па адной версіі, Дын зблытаў словы coca і cocoa, па іншай — не змог знайсці ў бібліятэцы нічога ні пра коку, ні пра колу). Каб бутэлька лепш стаяла на транспарцёры, унізе зроблена пашырэнне. За ўсе наступныя гады было выраблена больш 6 млрд такіх бутэлек.

У 1916 годзе было ўзбуджана 153 судовых пазоў супраць марак-імітатараў, такіх як «Fig Cola», «Candy Cola», «Cold Cola», «Cay-Ola» і «Koca Nola».

У 1955 годзе «Кока-Кола» пачала прадавацца ў бутэльках аб'ёмам 10, 12 і 26 унцый, а таксама ў бляшанках.

У 1979 годзе «Кока-Кола» упершыню вырабляецца ў СССР (да Алімпійскіх гульняў у Маскве ў 1980 годзе).

У 1982 годзе пачаўся выпуск дыетычнай «Diet Coke».

У 1988 годзе «Кока-Кола» выйшла на рынак СССР.

4 снежня 2007 гады «Кока-Кола» прадставіла новую шкляную бутэльку ёмістасцю 0,33 л.

Склад напою

Інгрыдыенты

  • газаваная вада
  • цукар
  • кафеін
  • фосфарная кіслата
  • карамель
  • натуральныя араматызатары

Дакладная формула натуральных араматызатараў з'яўляецца камерцыйнай таямніцай.

Вядомы міф аб тым, што толькі два чалавека маюць доступ да формулы і ў кожнага з іх толькі яе палова, не адпавядае рэчаіснасці. На самой справе, так, існуе правіла, што толькі два чалавека маюць доступ да формулы, аднак кожны з іх ведае формулу цалкам.

Гатункі

Па ўсім свеце існуюць розныя віды «Кока-Колы», кожны з якіх мае пэўную смакавую асаблівасць (гатункі без цукру, са смакам фруктаў і г.д.). Сярод іх:

  • Caffeine-Free Coca-Cola
  • Coca-Cola Cherry
  • Coca-Cola with Lemon
  • Coca-Cola Vanilla
  • Coca-Cola with Lime
  • Coca-Cola Raspberry
  • Diet Coke
  • Coca-Cola Zero

«Кока-Кола» ў Беларусі

Напоі кампаніі «Кока-Кола» ўпершыню з'явіліся ў СССР у 1979 годзе падчас падрыхтоўкі Алімпійскіх гульняў у Маскве. Канчаткова на рынак краіны кампанія ўвайшла падчас перабудовы ў 1988 годзе.

Вытворчае прадпрыемства «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь» пачало сваю дзейнасць у Беларусі ў студзені 1994 года. У чэрвені 1997 года ў пасёлку Калядзічы пад Мінскам быў запушчаны завод «Кока-Кола».

Апроч напояў сямейства Coca-Cola прадпрыемства кампаніі выпускаюць у Беларусі наступныя прадукты (некаторыя з таварных знакаў прыналежаць не самой The Coca-Cola Company, а даччыным кампаніям, іншыя ліцэнзаваны ў адпаведных праваўладальнікаў): Fanta, Sprite, Schweppes, Фруктайм, BonAqua.

Спасылкі

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA