Біярыц: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: he:ביאריץ
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: uz:Biarritz
Радок 130: Радок 130:
[[tl:Lungsod ng Biarritz]]
[[tl:Lungsod ng Biarritz]]
[[uk:Біарріц]]
[[uk:Біарріц]]
[[uz:Biarritz]]
[[vi:Biarritz]]
[[vi:Biarritz]]
[[vo:Biarritz]]
[[vo:Biarritz]]

Версія ад 16:34, 22 студзеня 2013

Горад
Біярыц
Biarritz
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Плошча
11,66 км²
Вышыня цэнтра
0 м
Насельніцтва
26 690 чалавек (2006)
Шчыльнасць
2881,65 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
559
Паштовы індэкс
64200
Афіцыйны сайт
Біярыц на карце Францыі
Біярыц (Францыя)
Біярыц
Біярыц (Францыя)
Біярыц

Біярыц (фр.: Biarritz) — горад на паўднёвым-захадзе Францыі, у дэпартаменце Атлантычныя Пірэнеі, (фр. Pyrénées-Atlantiques) рэгіён Аквітанія. Размешчаны ўздоўж Берагу Баскаў (фр. côte Basque) на мысе святога Мартэна (Saint-Martin) і практычна ўшчыльную прымыкае да гарадоў Англет і Баёна. Насельніцтва 33600 жыхароў (2006). Раскошны прыморскі кліматычны і бальнеялагічны курорт. Фешэнэбельны курорт, месца адпачынку і лячэння каралеўскіх асоб, прэзідэнтаў і іншых высокапастаўленых асоб.

У чатырох кіламетрах ад горада аэрапорт, які злучае горад з многімі гарадамі Францыі і Еўропы. У трох кіламетрах ад цэнтра горада чыгуначны вакзал, час у дарозе да Парыжа на хуткасным цягніку TGV складае 5 гадзін.

Гістарычна Біярыц - горад баскаў, ён размешчаны на Зямлі Баскаў (фр. Pays basque), яго назва мае басконскае паходжанне.


Гісторыя

У 840 годзе на землях Гасконі з'явіліся вікінгі. Яны рассяліліся на даволі шырокай тэрыторыі, у тым ліку і на тым месцы, дзе зараз размешчаны Біярыц. Іх прыцягнулі выдатныя магчымасці палявання на кітоў. Пасля ваеннага паражэння ў 982 годзе іх нашчадкі яшчэ доўга заставаліся на гэтых землях. Яны працягвалі кітовы промысел. Жылі вельмі адасоблена, ім катэгарычна забаранялася ўступаць у змешаныя шлюбы. Такога роду абшчыны мелі месца ў Гасконі і Навары. Канчаткова асіміляваліся яны толькі да пачатку XX стагоддзя. Біярыц заўсёды жыў акіянам. Спачатку гэта быў промысел рыбы і кітоў, але пазней, пачынаючы з XVIII стагоддзя, дзякуючы карыснасці для здароўя мясцовага паветра і вады па рэкамэндацыі лекараў тут з'явіліся першыя адпачывальнікі і курортнікі.

Сапраўдную папулярнасць Біярыцу ў XIX стагоддзі прынес імператар Напалеон III, які адпачываў тут са сваім дваром. Каралева Вікторыя была ў Біярыцы ў 1889 годзе, а з 1906 года горад стаў любімым месцам адпачынку Эдуарда VII. Любіў бываць тут і кароль Іспаніі Альфонса XIII.

Славутасці

З архітэктурных славутасцяў горада варта адзначыць царкву Святой Яўгеніі (па-французску: Église Sainte Eugénie). Яна была пабудаваная ў візантыйскім стылі ў 1864 годзе па распараджэнні імператрыцы Яўгеніі. Прыцягвае турыстаў імператарская капэла і царква Сен-Мартэн, пабудаваная ў XII стагоддзі і адноўленая ў XVI стагоддзі. Раскошны Атэль-дзю-Пале таксама ўзведзены дзякуючы распараджэнню імператрыцы ў 1854 годзе.

Спасылкі

Шаблон:France-geo-stub