Паводка ў Еўропе (2002): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: eu:2002ko Europako uholdeak
LaaknorBot (размовы | уклад)
др r2.7.3rc2) (робат зьмяніў no:Europeiske flommer 2002 на no:Flommer i Europa 2002
Радок 30: Радок 30:
[[ka:წყალდიდობა ევროპაში (2002)]]
[[ka:წყალდიდობა ევროპაში (2002)]]
[[nl:Hoogwater in Centraal-Europa 2002]]
[[nl:Hoogwater in Centraal-Europa 2002]]
[[no:Europeiske flommer 2002]]
[[no:Flommer i Europa 2002]]
[[pl:Powódź w Europie (2002)]]
[[pl:Powódź w Europie (2002)]]
[[ru:Наводнение в Европе (2002)]]
[[ru:Наводнение в Европе (2002)]]

Версія ад 13:19, 24 студзеня 2013

Паводка ў Дрэздэне

У жніўні 2002 года ў Еўропе адбылася найбуйнейшая за апошнія 100 гадоў паводка, выкліканая ліўнямі, якія доўжыліся тыдзень. Прынесеная шкода была ацэнены ў мільярды еўра. Мацней усяго папакутавалі Чэхія, Аўстрыя, Германія, Славакія, Польшча, Венгрыя, Румынія і Харватыя.

Зона паражэння

Чэхія

У Празе ацэнка паводкі змянялася з яе ростам. Моцныя ліўні выклікалі рэзкі ўздым узроўня Влтавы. Спачатку лічылі за 50 гадоў, 100 гадоў, 200 гадоў і нарэшце найбуйнейшая паводка за апошнія 500 гадоў (2002—1502), месцамі дамы затапіла па другія паверхі, рака паднялася на 6-7 метраў. Затапіла частку Пражскага метро, станцыі якія знаходзіліся побач ці ў нізінных месцах па берагах Влтавы. Асцерагаліся разбурэнні старажытнага Карлава моста. Водны вал пакаціўся ўніз па цячэнню ракі па Чэхіі і выхаду ў Лабу (Эльбу) і далей на нямецкую мяжу.

Германія

Водны вал выйшаў у Эльбу і панёсся да Дрэздэна, вадамерныя пасты на мяжы, у горадзе паведамлялі пра бесперапынны рост узроўня ракі, дасягнуўшы ўзроўня набярэжных пачалося затапленне горада, у музеях горада рыхтаваліся да эвакуацыі калекцый са скляпоў і першых паверхаў будынкаў, паднімаючы ўсё на верхнія паверхі. Максімальна Эльба паднялася на 10-11 метраў. Цэнтр горада Цвінгер, Опера стаялі ў вадзе, затапіла парк у Цвінгеры, іншыя паркі горада. Паводка распаўсюджвалася ўніз па плыні, у Магдэбурга прарвала ахоўныя дамбы і затапіла сенажаці і палі. Чым далей па Эльбе тым менш паднімаўся ўзровень у рацэ, і ўжо не вельмі высокі ўзровень ракі быў у вусці ля Гамбурга. Усходнія землі Германіі (б. ГДР) вынеслі асноўны ўдар стыхіі. Канцлер Германіі Шродэр на верталёце аблятаў пацярпелыя раёны. Такой паводкі не было апошніх 200 гадоў.

Паводка ў басейне Дуная, яго прытокаў

Дажджы ў Еўропе ахапілі вялікую плошчу. З вярхоўяў Дуная і яго прытокаў аб'ёмы вады абрынуліся ў Дунай і сфармавалі паводкавую хвалю якая пайшла ўніз па Дунаі, выклікаючы моцны ўздым узроўня ракі, пагражаючы прыбярэжным гарадам і паселішчам, затапляючы нізіны і набярэжныя гарадоў Лінц, Вена, Будапешт, Белград, Браціслава. Паводка ў Венгрыі па Цісе, разбурэнне дамбаў і затапленне вёсак у Румыніі і Балгарыі.

Шаблон:Euro-hist-stub