Курган: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: sv:Kurganer
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: sco:Kurgan
Радок 43: Радок 43:
[[pl:Kurhan]]
[[pl:Kurhan]]
[[ru:Курган]]
[[ru:Курган]]
[[sco:Kurgan]]
[[sv:Kurganer]]
[[sv:Kurganer]]
[[tr:Kurgan]]
[[tr:Kurgan]]

Версія ад 12:00, 25 студзеня 2013

Курган у разрэзе

Курган — разнавіднасць пахавальных помнікаў, распаўсюджаных на ўсіх кантынентах, акрамя Аўстраліі і Антарктыды[крыніца?].

Характарызуецца, як правіла, утварэннем землянога насыпу над пахавальнай ямай. Вылучаюцца шматлікія тыпы курганоў, якія характарызуюцца асаблівасцямі канструкцыі пахавальнай камеры і насыпу. Курганы насыпаліся зверху штучных збудаванняў: зруба, шатра, агароджы, над выкапанымі ў зямлі магіламі, над пахаваннямі на паверхні зямлі. Часам пахаванні знаходзіліся ў насыпу кургана.

Курганы адрозніваюцца па форме насыпу і памерам, унутранай будове, размяшчэнню пахаванага чалавека і абраду пахавання. Адрозніваюць круглыя, авальныя, прамавугольныя і выцягнутыя курганы. Вышыня ад 30 см да 20 м, даўжыня (дыяметр) ад 3 да 100 метраў. Пахаванні ў курганах бываюць адзіночнымі і калектыўнымі (курганныя магільнікі). Сустракаюцца «пустыя» курганы, насыпаныя ў гонар памёршых.

У народзе курганы маюць свае назвы — Валатоўкі, Капцы, Курганкі, Шведскія магілы, Французскія магілы, Дзявочыя магілы, Змяенкі, Сопкі, Старыя кладкі.

Гл. таксама

Літаратура

  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. т.1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)

Спасылкі

  • Курган // Гуманитарный словарь (руск.)