Нейрон: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: jv:Sèl Saraf
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: ta:நரம்பணு
Радок 108: Радок 108:
[[stq:Näärwensälle]]
[[stq:Näärwensälle]]
[[sv:Nervcell]]
[[sv:Nervcell]]
[[ta:நரம்பணு]]
[[th:เซลล์ประสาท]]
[[th:เซลล์ประสาท]]
[[tr:Sinir hücresi]]
[[tr:Sinir hücresi]]

Версія ад 04:58, 28 студзеня 2013

Пірамідны нейрон кары галаўнога мозга мышы, экспрэсіўны зялёны флуарэсцэнтны бялок (GFP)

Нейрон (ад стар.-грэч.: νεῦρον — валакно, нерв) — структурна-функцыянальная адзінка нервовай сістэмы. Гэтая клетка мае складаную будову, высока спецыялізаваная і па структуры змяшчае ядро, цела клеткі і атожылкі. У арганізме чалавека налічваецца больш за сто мільярдаў нейронаў.

Функцыі нейронаў

Нейрон лёгка ўзбуджаецца і праз нервовыя імпульсы праводзіць і перадае ўзбуджэнне іншым нервовым клеткам або рабочым органам (мышцам, залозам і да т. п.). Нервовы імпульс — гэта электрычны сігнал, здольны перамяшчацца па адростках нервовай клеткі.

Адросткі двух нейронаў не датыкаюцца адзін да аднаго, як праваднікі ў электрычным ланцугу, а толькі збліжаюцца. Месца функцыянальнага кантакту нейронаў (аксона адной клеткі з дэндрытамі або целам другой) называецца сінапсам, а прамежак паміж імі — сінаптычнай шчылінай. Перадача ўзбуджэння ад адной нервовай клеткі да другой ажыццяўляецца з дапамогай хімічных пасрэднікаў — медыятараў.

У выніку праходжання нервовага імпульсу па аксоне з яго канца выдзяляецца медыятар, які выкідваецца ў сінаптычную шчыліну. Тут медыятар уступае ва ўзаемадзеянне з чуллівымі да яго бялкамі-рэцэптарамі мембраны суседняй клеткі, у выніку чаго яна альбо ўзбуджаецца, альбо зніжае сваю актыўнасць — тармозіцца.

Схема будовы

Віды нейронаў

Нейроны падзяляюцца на адчувальныя (праводзяць нервовы імпульс у ЦНС), уставачныя (злучаюць некалькі нервовых клетак, іх целы і адросткі не выходзяць за межы ЦНС) і рухальныя (праводзяць сігналы ад ЦНС да рабочага органа).

Характэрнай рысай адчувальных нейронаў з'яўляецца наяўнасць доўгіх, у параўнанні з аксонам, дэндрытаў, якія пачынаюцца рэцэптарамі. Рухальныя нейроны адрозніваюцца доўгімі аксонамі, якія заканчваюцца ў рабочых органах.

Адростак нейрона, які пакрыты абалонкамі і праводзіць нервовы імпульс, называецца нервовым валакном. Пучкі нервовых валокнаў, забяспечаныя крывяноснымі сасудамі і пакрытыя агульнай злучальнатканкавай абалонкай, утвараюць нерв. Большасць нерваў змешаныя: у іх састаў уваходзяць і адчувальныя, і рухальныя нейроны.

Літаратура

  • Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М.В.Машчанка, А.Л.Барысаў; пер. з рус. мовы В.У.Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1531-1.

Гл.таксама

Шаблон:Neuroscience-stub

Шаблон:Нервовая тканка

Шаблон:Link GA