Red Bull (напой): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Напой | Найменне = Red Bull | выява = | апісанне = | тып = Энергетычны нап...'
(Няма розніцы)

Версія ад 11:50, 28 студзеня 2013

Red Bull
Выява лагатыпа
Тып Энергетычны напой
Вытворца Red Bull GmbH
Паходжанне Тайланд
Год 1987
Сайт redbull.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Red Bull (белар. "Чырвоны бык") - энергетычны напой, які прадаецца аўстрыйскай кампаніяй Red Bull GmbH з 1987 года. З'яўляецца найбольш папулярным энергетычным напоем у свеце, мяркуючы па аб'ёмах продажаў: ў 2011 годзе прададзена 4.6 мільярда банак напою.

Аўстрыйскі бізнесмен Дзітрых Матэшыц скарыстаўся ідэяй тайландскага энергетычнага напою Krating Daeng, змяніў яго рэцэптуру і сумесна з Чалео Уявідха заснаваў у Аўстрыі кампанію Red Bull GmbH. У тайскай мове daeng значыць чырвоны, а krating - гэта жывёла, падобная да быка. Такім чынам "Red Bull" - гэта пераклад назвы Krating Daeng з тайскай мовы.

Напой прадаецца ў высокай і вузкай блакітна-сярэбранай бляшанцы. У Тайландзе і некаторых частках Азіі ў больш шырокай залацістай бляшанцы прадаецца напой пад назвамі Krating Daeng або Red Bull Classic, рэцэптура якога адрозніваецца ад рэцэптуры "заходняга" напою.

Файл:Red bull 1.jpg
Бляшанкі Red Bull