Борнхальм: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2: Радок 2:
|Назва =Борнхальм
|Назва =Борнхальм
|Нацыянальная назва =
|Нацыянальная назва =
|Карта =Location map Bornholm.png
|Карта =Борнхальм.svg
|Месца =Балтыйскае мора
|Месца =Балтыйскае мора
|Краіна =Данія
|Краіна =Данія
Радок 16: Радок 16:
|Плошча =588
|Плошча =588
|Вышыня =162
|Вышыня =162
|Насельніцтва =42154
|Насельніцтва =41303
|Год =2010
|Год =2012
|Выява = Bornholm - zdjęcie lotnicze.jpg
|Выява = Bornholm - zdjęcie lotnicze.jpg
|Памер выявы =
|Памер выявы =
|Подпіс выявы = Фота вострава з паветра
|Подпіс выявы = Фота вострава з паветра
|Катэгорыя на Вікісховішчы = Bornholm
}}
}}


'''Борнхальм''' ({{lang-da|Bornholm}}) — востраў у паўднёва-заходняй частцы [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]].
'''Борнхальм''' ({{lang-da|Bornholm}} - ''Барнхо́льм'', ад старажытнага ''Burgundaholmr'', літаральна "бургундскі востраў") — [[востраў]] у паўднёва-заходняй частцы [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]]. Разам з [[астравы Эртхольмен|астравамі Эртхольмен]] утварае муніцыпалітэт у складзе [[Данія|Даніі]]. Галоўны [[горад]] і [[порт]] — [[Горад Роне|Роне]]. Насельніцтва ([[2012]] г.) - 41 303 чал.


Належыць [[Данія|Даніі]], з некалькі бліжэйшымі невялікімі астравамі ўваходзіць у склад муніцыпалітэта Борнхальм. Насельніцтва 43040 чалавек (2007). Галоўны горад і порт — [[Горад Роне|Роне]].
Належыць [[Данія|Даніі]], з некалькі бліжэйшымі невялікімі астравамі ўваходзіць у склад муніцыпалітэта Борнхальм. Насельніцтва 43040 чалавек (2007).


== Геаграфічнае становішча ==
== Геаграфічнае становішча ==

Версія ад 21:58, 28 студзеня 2013

Борнхальм
Фота вострава з паветра
Фота вострава з паветра
Характарыстыкі
Плошча588 км²
Насельніцтва41 303 чал.
Шчыльнасць насельніцтва70,24 чал./км²
Размяшчэнне
55°08′ пн. ш. 14°55′ у. д.HGЯO
Краіна
Борнхальм (Данія)
Борнхальм
Борнхальм
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Борнхальм (дацк.: Bornholm - Барнхо́льм, ад старажытнага Burgundaholmr, літаральна "бургундскі востраў") — востраў у паўднёва-заходняй частцы Балтыйскага мора. Разам з астравамі Эртхольмен утварае муніцыпалітэт у складзе Даніі. Галоўны горад і портРоне. Насельніцтва (2012 г.) - 41 303 чал.

Належыць Даніі, з некалькі бліжэйшымі невялікімі астравамі ўваходзіць у склад муніцыпалітэта Борнхальм. Насельніцтва 43040 чалавек (2007).

Геаграфічнае становішча

Востраў знаходзіцца за 135 км на ўсход ад дацкіх берагоў (за 169 км ад Капенгагена). Пры гэтым толькі 100 км аддзяляе Борнхальм ад паўночнага ўзбярэжжа Польшчы і 88 км — ад Германіі. А ўсяго ў 37 км на поўнач ад вострава знаходзіцца ўзбярэжжа Швецыі. Адлегласць паміж крайнімі пунктамі з поўначы на поўдзень складае каля 40 км, а з захаду на ўсход каля 30 км. Даўжыня берагавой лініі 158 км.

Гісторыя

Рэшткі сярэднявечнай крэпасці Хамерсхус

Быў апорным пунктам вікінгаў, затым уваходзіў у склад правінцыі Сконэ. У старажытнарускіх паданнях, як мяркуюць, менавіта гэты востраў называецца Буян. За права валодання востравам доўгі час вялася барацьба паміж архіепіскапствам Лунда і дацкімі каралямі. У 1150 годзе дацкім каралём была пабудавана крэпасць Лілеборг (дацк.: Lilleborg), а праз сто гадоў архібіскупам пабудавана крэпасць Хамерсхус (дацк.: Hammershus). Да 1259 года кантроль над востравам перайшоў да архіепіскапства. У 1525 ў востраў быў закладзены Любеку (нямецкі горад у складзе Ганзы).

Падчас дацка-швецкай вайны шведы захапілі востраў у 1645 годзе, але ў тым жа годзе вярнулі яго Даніі пасля заключэння міру. У 1658 годзе паводле Раскільскага міру ён быў перададзены Швецыі разам з іншымі тэрыторыямі, а ў 1660 годзе па ўмовах Капенгагенскага міру вернуты Даніі.

У пачатку Другой сусветнай вайны акупіраваны Германіяй, выкарыстоўваўся ў якасці назіральнага паста і станцыі падслухоўвання. 12 мая 1945 заняты савецкімі войскамі, якія знаходзіліся на востраве да 5 красавіка 1946 года.

Геаграфія

Архейскія граніты складаюць паўночную частку вострава. На поўдні распаўсюджаныя палеазойскія і мезазойскія пясчанікі, сланцы і вапнякі. Выгляд узбярэжжа ў розных частках вострава істотна змяняецца. Для паўночнага захаду характэрны стромкія і абрывістыя кліфы. Высокія берагавыя схілы тут у выніку дзейнасці марскіх хваль, асабліва падчас штормаў, асыпаліся. Кліфы збудаваныя з цвёрдых горных парод. Але цвёрдасць парод неаднолькавая, таму разбураюцца яны нераўнамерна. Так утварыліся разнастайныя і незвычайныя формы скал. Паўднёвае ўзбярэжжа Борнхальма нізіннае, на многія кіламетры працягнуліся пясчаныя пляжы. Паверхня тут у асноўным плоская, злёгку нахіленая ў бок мора. Матэрыял, з якога збудаваны бераг, моцна перамяшаны — пляж заліваюць марскія хвалі. Пад дзеяннем ветру на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы ўтварыліся пясчаныя ўзгоркі-дзюны. У выніку паступовага выдзіманя пяску наступае перамяшчэнне пясчанай масы. Каб яно не набыло катастрафічнага характару, паверхню стараюцца замацаваць з дапамогай лесанасаджэнняў.

Рэльеф узгорысты (марэнная і водна-ледавіковая раўніна), найбольшая вышыня — 162 м.

Клімат умераны марскі, характарызуецца павышанай атмасфернай вільготнасцю, мяккай зімой і прахладным летам.

Расліннасць: хваёвыя і шыракалістныя лясы (займаюць каля 17% тэрыторыі), лугі і верасоўнікі.

Эканоміка

Важную ролю ў эканоміцы вострава адыгрывае турызм. Сельская гаспадарка: раслінаводства (збожжавыя культуры), жывёлагадоўля (малочныя і свінагадоўчыя фермы), рыбалоўства (селядзец, ласось, траска). Прамысловасць: горная прамысловасць (здабыча граніта), вытворчасць фарфору і іншых ганчарных вырабаў, рыбыперапрацоўка. Частка прадукцыі ідзе на экспарт.

Славутасці

Круглая царква на востраве

На востраве размешчаны 15 цэркваў, 4 з якіх маюць круглую форму (12 стагоддзе). У свой час яны служылі крэпасцямі. Рэшткі замка Хамерсхус (1250) з'яўляюцца гістарычным помнікам. Ёсць таксама рэшткі будынка вікінгаў.

Літаратура

  • Борнхальм // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.
  • «Bornholm». Encyclopædia Britannica from Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite (2007).
  • «Борнхольм». БСЭ. 3-е издание.

Спасылкі