Якаў (патрыярх): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Bocianski (размовы | уклад)
др interwiki
др Якаў перанесена ў Якаў, патрыярх
(Няма розніцы)

Версія ад 22:40, 18 красавіка 2008

Шаблон:Вызнч, патрыярх, паводле біблейскага падання, роданачальнік ізраільскага народа. Быў малодшым сынам Ісака і Равекі, яго падрабязны жыццяпіс падаецца ў першай кнізе Бібліі "Быццё". Купіўшы праз падман у свайго старэйшага брата-блізнюка яго права першародства, Якаў, каб пазбегнуць у будучым яго помсты, накіраваўся ў Месапатамію, дзе наняўся служыць пастухом да свайго дзядзькі па маці Лавана за права ажаніцца на яго меншай дачцы Рахілі. За гэту згоду ён мусіў адслужыць Лавану сем гадоў. Але Лаван парушыў сваё слова і замест Рахілі аддаў яму ў жонкі старэйшую дачку Лію, а каб атрымаць права на шлюб з Рахіляй, ён патрабаваў ад Якава далейшай службы на працягу яшчэ сямігадовага тэрміну. Якаў пагадзіўся. Пасля 20-гадовага знаходжання ў Месапатаміі ён вярнуўся на радзіму ў зямлю Ханаанскую і па дарозе атрымаў ад бога другое для сябе імя — Шаблон:Вызн2. Маючы ад чатырох жонак 12 сыноў, Якаў (Ізраіль), паводле Бібліі, стаў роданачальнікам 12 каленаў (плямён) яўрэйскага народа і пражыў 147 гадоў.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:...

Шаблон:Літ