Альбін Мацвеевіч Стаповіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Хомелка перанёс старонку Альбін Стаповіч у Альбін Мацвеевіч Стаповіч
др removed Category:Асобы using HotCat
Радок 8: Радок 8:


{{DEFAULTSORT:Стаповіч}}
{{DEFAULTSORT:Стаповіч}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Астравецкім раёне]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Астравецкім раёне]]
[[Катэгорыя:Кампазітары Беларусі]]
[[Катэгорыя:Кампазітары Беларусі]]

Версія ад 17:01, 30 студзеня 2013

Альбін Мацвеевіч СТАПОВІЧ (СТЭПОВІЧ) (польск.: Albin Stapowicz; 18 сакавіка 1894, в. Барані, Астравецкі раён Гродзенскай вобл. — 18 снежня 1934; Псеўданімы: Уладзімір Загорскі) — беларускі грамадска-палітычны і музычны дзеяч, публіцыст.

Брат К. Сваяка. Вучыўся ў кансерваторыі Монтвіла ў Вільні, Казанскім і Віленскім універсітэтах (1918—1924). Адзін з заснавальнікаў Беларускага кааператыўнага земляробча-прамысловага банка ў Вільні, Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, яго сакратар, намеснік старшыні (1930—34), старшыня Віленскага аддзела, кіраўнік хору пры ім. 3 1926 сакратар, у 1927—30 віцэ-старшыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, выдавец яго органа — газеты «Беларуская крыніца». У 1928—1930 пасол (дэпутат) польскага сейма, член Беларускага пасольскага клуба. У 1930 намеснік старшыні Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Адзін з ідэолагаў беларускіх нацыянал-сацыялістаў (пад псеўданімам Уладзімір Загорскі). Супрацоўнічаў у выданнях «Наш шлях», «Крыніца», «Беларуская крыніца», «Родныя гоні», «Нёман», «Новы шлях», «Шлях моладзі», «Самапомач» і інш. Аўтар музыкі да вершаў Я. Купалы, М. Машары, К. Сваяка, Ф. Грышкевіча, У. Казлоўскага, А. Гурло, вершаваных перакладаў з польскай мовы, аўтар гімна Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры «Дзе чутны мовы нашай гукі».

Літаратура

  • Глагоўская А. Кар'еру пачынаў у Цеханаўцы // Спадчына. 1994. № 6.
  • Глагоўская А. Стаповіч // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.