Rattus exulans: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: vi:Rattus exulans
др r2.7.3rc2) (робат зьмяніў vi:Rattus exulans на vi:Chuột lắt
Радок 74: Радок 74:
[[th:หนูจี๊ด]]
[[th:หนูจี๊ด]]
[[uk:Пацюк малий]]
[[uk:Пацюк малий]]
[[vi:Rattus exulans]]
[[vi:Chuột lắt]]
[[zh:波利尼西亚鼠]]
[[zh:波利尼西亚鼠]]

Версія ад 02:52, 31 студзеня 2013

Rattus exulans

Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Хордавыя
Клас: Сысуны
Атрад: Грызуны
Сямейства: Мышыныя
Род: Пацукі
Від: Rattus exulans
Навуковая назва
Rattus exulans Titian Peale, 1848
'

ITIS  180364
NCBI  34854

Rattus exulans, вядомы таксама як малы пацук [1], ціхаакіянскі пацук, палінезійскі пацук[2] — жывёла роду сысуноў сямейства мышыных.

Апісанне

Rattus exulans адрозніваецца ад іншых пацукоў малымі памерамі. Мае карычневы мех, кароткія тонкія ногі, вялікія вушы. Старыя асобіны дасягаюць у даўжыню 15 см ад галавы да пачатку хваста і важаць да 80 г. Хвост не перавышае даўжыню цела і галавы, на кончыку пакрыты дробнымі лускавінкамі.

Rattus exulans усяедны. Вядзе пераважна начны вобраз жыцця. Будуе гняздо ля карэнняў дрэў, хмызнякоў, у скалах. Лёгка узбіраецца на дрэвы.

Распаўсюджанне

Rattus exulans - трэці па распаўсюджанасці пацук пасля шэрага і чорнага. Жыве пераважна ў трапічных краінах Акіяніі і Паўднёва-Усходняй Азіі, аднак сустракаецца і на Новай Зеландыі, Японіі, заходнім узбярэжжы ЗША, дзе клімат умераны. Арэал уключае лугі, хмызнякі і лясы, аднак Rattus exulans патрабуе адэкватнага забеспячэння харчам і жыллём (асабліва ва ўмераных шыротах).

Паходзіць з Паўднёва-Усходняй Азіі. Шырокае распаўсюджанне звязана з рассяленнем чалавека. У астранезійскіх народаў было прынята паляванне на Rattus exulans і ўжыванне яго мяса ў ежу, таму пацукоў наўмысна завозілі на шматлікія астравы Ціхага акіяна. У нашы дні разглядаецца як шкоднік і вынішчаецца.

Зноскі

  1. Соколов В. Е. Пятиязычный словарь названий животных. Млекопитающие. Латинский, русский, английский, немецкий, французский. / под общей редакцией акад. В. Е. Соколова. — М.: Рус. яз., 1984. — С. 187
  2. Rattus exulans (mammal)

Спасылкі