Апавяданне: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат зьмяніў ms:Cerpen на ms:Cerita pendek
Радок 52: Радок 52:
[[mk:Расказ]]
[[mk:Расказ]]
[[ml:ചെറുകഥ]]
[[ml:ചെറുകഥ]]
[[ms:Cerpen]]
[[ms:Cerita pendek]]
[[nl:Kort verhaal]]
[[nl:Kort verhaal]]
[[nn:Novelle]]
[[nn:Novelle]]

Версія ад 13:56, 1 лютага 2013

Апавяда́нне — невялікі празаічны твор, сюжэт якога грунтуецца на пэўным (рэдка некалькіх) эпізодзе з жыцця аднаго (часам некалькіх) персанажа.

Невялікія памеры апавядання патрабуюць неразгалінаванага, як правіла, адналінейнага, выразнага па будове сюжэту. Характары паказаны пераважна ў сфарміраваным выглядзе. Апісанняў мала, яны кароткія, лаканічныя. Важную ролю адыгрывае мастацкая дэталь (дэталь побыту, псіхалагічная дэталь і інш.).

Апавяданне вельмі блізка да навэлы. Часам навэлу лічаць разнавіднасцю апавядання. Адрозніваецца апавяданне ад навэлы выразнай кампазіцыяй, наяўнасцю апісанняў, разважанняў, адступленняў. Канфлікт у апавяданні, калі ёсць, то не такі востры, як у навэле. Аповед у апавяданні часта вядзецца ад асобы апавядальніка.

Генезіс апавяданне — у сагах, нарысах, апавядальных творах антычнай гістарыяграфіі, хроніках, легендах. Як самастойны жанр апавяданне аформілася ў 19 ст. З таго часу і да сёння — гэта прадуктыўны жанр мастацкай літаратуры.

Крыніца

  • Літературознавчий словник-довідник за редакцією Р. Т. Гром'яка, Ю. І. Коваліва, В. І. Теремка. — К.: ВЦ «Академія», 2007

Спасылкі

Шаблон:Lit-stub