Міхаіл Васілевіч Зімянін: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 23: Радок 23:
{{DEFAULTSORT:Зімянін}}
{{DEFAULTSORT:Зімянін}}


[[be-x-old:Міхаіл Зімянін]]
[[en:Mikhail Zimyanin]]
[[pl:Michaił Zimianin]]
[[ru:Зимянин, Михаил Васильевич]]
[[ru:Зимянин, Михаил Васильевич]]

Версія ад 23:43, 2 лютага 2013

Міхаіл Васілевіч Зімянін (21 лістапада 1914, Віцебск - 3 мая 1995, Масква) — савецкі партыйны дзеяч, сакратар ЦК КПСС, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол СССР. Дэпутат Савета нацыянальнай Вярхоўнага Савета СССР 2-3 і 7-11 скліканняў ад РСФСР.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Віцебску ў сям'і рабочага. Беларус.

Працоўны шлях пачаў у 1929 годзе рабочым паравозарамонтнага дэпо. У 1934-1936 гадах на выкладчыцкай працы ў школе, у 1936-1938 гадах у шэрагах Чырвонай Арміі.

У 1938 годзе вылучаны на камсамольскую працу. З 1939 года член ВКП(б). У 1939 годзе скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут. З 1939 года - сакратар ЦК камсамола Беларусі. У 1940-1946 гадах займаў пасаду першага сакратара ЦК ЛКСМ Беларусі. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны займаўся стварэннем камсамольскага падполля і фарміраваннем падпольных камсамольскіх органаў. У 1942 годзе ў якасці члена Паўночна-Заходняй аператыўнай групы ЦК КП(б) Б вёў працу па разгортванні падпольнай і партызанскай барацьбы ў Беларусі. У 1946 годзе быў прызначаны міністрам асветы БССР. З 1947 года становіцца сакратаром, а затым другім сакратаром ЦК КП Беларусі. З 1952 па 1956 год і з 1966 года - член ЦК КПСС (у 1956-1966 гадах - член Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі КПСС).

12 чэрвеня 1953 г. Прэзідыум ЦК КПСС па дакладной запісцы Л. П. Берыі прыняў пастанову «Пытанні Беларускай ССР», па якім ЦК КПБ было рэкамендавана абраць першым сакратаром ЦК КПБ, на бліжэйшым пленуме. Аднак падчас правядзення ў Мінску 25-27 чэрвеня 1953 г Пленума ЦК КПБ, у Маскве быў арыштаваны Л. П. Берыя і Прэзідыум ЦК КПСС адмяніў рэкамендацыю, у сувязі з чым Н. С. Патолічаў зноў быў пераабраны першым сакратаром ЦК КПБ.

У 1956-1958 гадах быў паслом СССР у В'етнаме, з 1960 па 1965 гады - у Чэхаславакіі.

У 1965 годзе становіцца намеснікам міністра замежных спраў СССР, але неўзабаве пераводзіцца на пасаду галоўнага рэдактара «Праўды», на якой прапрацаваў больш за 10 гадоў, да 1976 года. З 1966 па 1976 год старшыня праўлення Саюза журналістаў СССР.

5 сакавіку 1976 года па рэкамендацыі і з падачы К. Чарненка абраны сакратаром ЦК КПСС, сумесна з М.Суславым курыраваў ідэалагічныя пытанні, а таксама навуку, адукацыю, культуру і СМІ.

У кастрычніку 1980 года прадстаўляў Палітбюро ЦК КПСС на пахаванні П. М. Машэрава.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2