Браніслаў Камароўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др The file Image:Bronisław_Komorowski_rotcropped.jpg has been replaced by Image:Bronisław_Komorowski_official_photo.jpg by administrator commons:User:Odder: ''Replacing picture due to lack of proper release under the CC-BY 2.0 licence an...
Радок 30: Радок 30:


{{DEFAULTSORT:Камароўскі Б}}
{{DEFAULTSORT:Камароўскі Б}}

[[Катэгорыя:Постаці польскай палітыкі]]


[[af:Bronisław Komorowski]]
[[af:Bronisław Komorowski]]

Версія ад 21:58, 3 лютага 2013

Браніслаў Камароўскі

Браніслаў Камароўскі (польск.: Bronisław Komorowski; 4 чэрвеня 1952 года ў Абарніках Слёнскіх) — польскі палітык. 4 ліпеня 2010 атрымаў перамогу на выбарах Прэзідэнта Польшчы. З 6 жнiўня 2010 — дзейны Прэзiдэнт краiны.

Нарадзіўся ў сям'і графа Зігмунта Леона Камароўскага гербу «Корчак», прафесара афрыканістыкі, і Ядвігі з Шалькоўскіх [1]. Яго сям'я паходзіць з тэрыторыі сучаснай Літвы, з маёнтку Кавалішкі. Як сам паведаміў, яго дзед, Юлюш Камароўскі, служыў у царскай арміі, а за часам рэвалюцыі разам з групай палякаў і рускіх захапіў ля Пермі судна, каб па Волзе патрапіць да мора. Уцякаючы, адстрэльваліся аднолькава як ад бальшавікоў, так і ад белагвардзейцаў [2].

Браніслаў Камароўскі скончыў гістарычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта ў 1977. Пасля заканчэння і да 1980 працаваў у рэдакцыі каталіцкага часопіса «Słowo Powszechne», непрызнанага афіцыйным касцёлам.

У 1980 уступіў у прафсаюзны рух «Салідарнасць», займаўся стварэннем оргструктур прафсаюза на Мазовіі, пасля працаваў у цэнтры сацыяльных даследванняў «Салідарнасці», выкладаў у францысканскай семінарыі ў Непакалянуве.

Дзеяч апазіцыі ў часы ПНР. Быў дэпутатам сейма Польшчы 6 скліканняў — з 1991 па 2010. Займаў пасаду міністра адукацыі ў пачатку 1990-х. Выбіраўся віцэ-маршалкам сейма 5-га склікання (2005-2007), маршалкам сейма 6-га склікання (2007-2010). З 10 красавіка па 8 ліпеня 2010 часова выконваў абавязкі прэзідэнта краіны (пасля гібелі прэзідэнта Л.Качыньскага).

Належаў да кансерватыўных колаў ліберальных палітычных арганізацый «Дэмакратычны саюз» і, потым, «Саюз свабоды». На прэзідэнцкіх выбарах 2010 ішоў як афіцыйны кандыдат ад кіруючай на той момант партыі «Грамадзянская платформа», ідэалогіяй якой называюць кансерватыўны лібералізм і хрысціянскую дэмакратыю.

Жанаты (з 1977) на Ганне Камароўскай (дзяв. прозвішча Дзядзя, з польска-яўрэйскага роду Дэмбоўскіх) дачцы былых супрацоўнікаў МУС ПНР, класічным філолагу па адукацыі. Маюць пяцёра дзяцей.

Зноскі

Шаблон:Пачатак артыкулу