Мікалай Паўлавіч Сапега: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 33: | Радок 33: | ||
| перыяд праўлення_2 =1588 |
| перыяд праўлення_2 =1588 |
||
| папярэднік_2 =[[Гаўрыла Гарнастай]] |
| папярэднік_2 =[[Гаўрыла Гарнастай]] |
||
| пераемнік_2 = [[Крыштаф Зяновіч]] |
| пераемнік_2 = [[Крыштаф Зяновіч, ваявода берасцейскі|Крыштаф Зяновіч]] |
||
| тытул_3 =[[Ваявода менскі]] |
| тытул_3 =[[Ваявода менскі]] |
||
| парадак_3 = 2 |
| парадак_3 = 2 |
Версія ад 13:47, 6 лютага 2013
Мікалай Паўлавіч Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Пац | ||||||
Пераемнік | Ян Завіша | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гаўрыла Гарнастай | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Зяновіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гаўрыла Гарнастай | ||||||
Пераемнік | Багдан Паўлавіч Сапега | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1545 | ||||||
Смерць |
1 лістапада 1599 Берасце |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Павел Сапега | ||||||
Маці | Алена Гальшанская | ||||||
Жонка |
Ганна з Сангушкаў Ганна з Вішнявецкая |
||||||
Дзеці |
ад 2-га шлюбу: Ян, Мікалай, Крыштаф, Фрыдэрык, Аляксандр, Габрыэль, Гальшка |
||||||
Веравызнанне | кальвінізм і праваслаўе[1] | ||||||
Адукацыя |
|
||||||
Дзейнасць | дыпламат | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Паўлавіч Сапега (каля 1545 — 1 лістапада 1599) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (1566—1576), ваявода менскі (1576—1588), берасцейскі (1588) і віцебскі (з 1588).
Валодаў Гальшанамі, Коднем, маёнткамі ў Берасцейскім, Лідскім, Ашмянскім паветах, на Валыні, трымаў Рэчыцкае (1570—1573) і Аршанскае (з 1588) староствы[2], Суражскую і Вяліжскую дзяржавы (1591—1597).
Жыццяпіс
З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Паўла і Алены, дачкі князя Юрыя Іванавіча Гальшанскага-Дубравіцкага.
У 1545—1546 гадах навучаўся ў Лейпцыгскім і ў 1547—1548 гадах у Каралявецкім універсітэтах. Як ротмістр коннай харугвы ўдзельнічаў (з 1561 года) у Інфлянцкай вайне 1558—1582 гадоў. У 1564—1568 гадах працягваў ваенную кар’еру на той жа вайне. Ва ўзнагароду за ўдзел у бітве пад Чашнікамі 26 студзеня 1566 названы маршалкам гаспадарскім. У 1576 годзе незадоўга да смерці бацькі фактычна выконваў урад ваяводы новагародскага. 9 ліпеня 1576 года кароль і вялікі князь Стэфан Баторы прызначыў яго ваяводам менскім. Пазней 3 красавіка 1588 годзе прызначаны берасцейскім «па смерці Гаўрылы Гарнастая», а 10 кастрычніка таго ж году віцебскім ваяводам «па смерці Станіслава Паца». Падпісаў акт Люблінскай уніі ў 1569 годзе. Быў паслом Жыгімонта Аўгуста да імператара Максіміліяна II, ад якога атрымаў тытул графа Свяшчэннай Рымскай імперыі і кавалера Залатога руна. Разам з ваяводам мазавецкім Станіславам Крыцкім (паводле іншых звестак з Тышкевічам) у 1577—1578 гадах быў паслом да цара Івана Маскоўскага.
У часы безкаралеўя ў верасні 1586 быў адным з тых сенатараў, якія звярнуліся з лістом да маскоўскіх баяраў дзеля перамоў аб уніі Рэчы Паспалітай з Маскоўскім княствам. У 1587 падтрымаў кандыдатуру Жыгімонта Вазы. Падчас берасцейскага сойміку ў 1596 годзе падтрымаў імкненні Рэчы Паспалітай далучыцца да антытурэцкай лігі.
У 1580 годзе швагер Мікалая Сапегі Астафій Валовіч замовіў на іх абодвух трохгадовы кантракт з каралем на варэнне солі ў Кодні з каралеўскіх жупаў у Велічке і Бохні . Падобныя кантракты у 1584 годзе Мікалай атрымаў на рускія жупы , а ў 1597 годзе зноў на кракаўскія . Абодва гэтыя кантракты праз год былі спыненыя з незразумелых прычынаў.
Выхаваны ў праваслаўі, знаходзіўся на працягу жыцця пад уплывам кальвінізму, не парываючы аднак цалкам з папярэдней верай. Рэшткі свайго бацькі і дзеда перанёс з Бочак у кодзенскую царкву. Збудаваў там жа за вялікі кошт прыгожы палац на месцы старога замчышча.
Першы шлюб (24 верасня 1563) з Ганнай княжной Кашырскай (?—1580), дачкой луцкага старосты Андрэя Міхайлавіча Сангушкі, быў бяздзетным. У другім шлюбе з Ганнай (?—1598), дачкой ваяводы валынскага Андрэя Вішнявецкага і Яўхіміі Вярбіцкай, меў сямёра дзяцей:
- Яна (? — 1614);
- Мікалая;
- Крыштафа (? — 27 лістапада 1637), які быў паслядоўна падстоліем, стольнікам, крайчым і падчашым літоўскім;
- Фрыдэрыка;
- Аляксандра (? — 1619), з 1609 віцебскага падкаморыя;
- Габрыэля (? — 1614—?);
- Гальшку, жонку новагародскага кашталяна Самуэля Валовіча;
Пахавалі Мікалая Сапегу ў касцёле Св. Ганны ў Кодні.
Зноскі
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 200. — ISBN 978-83-65880-89-5
- ↑ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 547.
Літаратура
- Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz. — Lipsk, 1839—1846.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя.
Спасылкі
- Памерлі 1 лістапада
- Памерлі ў 1599 годзе
- Асобы
- Памерлі ў Брэсце
- Пахаваныя ў Кодані
- Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Кёнігсбергскага ўніверсітэта
- Род Сапегаў
- Ваяводы менскія
- Ваяводы берасцейскія
- Ваяводы віцебскія
- Маршалкі гаспадарскія
- Старосты рэчыцкія
- Старосты аршанскія
- Старосты суражскія
- Старосты веліжскія