Каратэ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: as:কাৰাটে
др r2.7.3) (робат дадаў: min:Karate
Радок 115: Радок 115:
[[lv:Karatē]]
[[lv:Karatē]]
[[mg:Karate]]
[[mg:Karate]]
[[min:Karate]]
[[mk:Карате]]
[[mk:Карате]]
[[ml:കരാട്ടെ]]
[[ml:കരാട്ടെ]]

Версія ад 23:37, 9 лютага 2013

Каратэ́до (яп.: 空手道 у перакладзе «шлях пустой рукі») — японскае мастацтва самаабароны без зброі ад узброенага праціўніка[1], якое было аформленае ў 1920-я гады, пачаткова пад назвай тодэ Фунакосi Гіцінам(Томінакосі) з в-ва Акінава[2]. КАРАТЭКА( яп.: 空手家|karateka, «практыкуючы каратэ»). Афiцыйна гэты вiд кэмпо нарадзiўся ў 1933 годзе[крыніца?].

Каратэ ў Беларусi

Аляксандр Кажамякін атакуе

Са з'яўленнем каратэ ў СССР у кан. 1970-х, хваля захаплення гэтым навамодным у той час відам японскага адзінаборства закранула і БССР. Колькасць секцый каратэ хутка павялічвалася. Найболей папулярнымі і вядомымі iнструктарамі ў Беларусі таго часу былі Алег Кірыенка, Леанід Лушчык, Пётр Калінін, Андрэй Вількін, Валерый Буяк, Аляксандр Ляцецкі (Мінск), Аляксандр Кажамякін (Наваполацк)[3]. У 1978-1983 каратэ актыўна развівалася. Аднак, у траўні 1984 года ў Крымінальны кодэкс СССР увялі артыкул для пераследу за заняткі каратэ, бо за папярэднія два гады на афіцыйных спаборніцтвах адбылося пяць смяротных здарэнняў, сведкам аднаго з якіх стаўся беларускі iнструктар Алег Кірыенка. За выкладанне гэтага баявога мастацтва пагражала зняволенне да 5 год. Мастацтва захавалася ў Беларусі дзякуючы яго выкладанню пад выглядам дзюдо ў ваенна-патрыятычных клубах "Юны дэсантнік" і "Дзяржынец", а таксама ў фізкультурна-аздараўленчых камбінатах — пад прыкрыццём боксу і ў дзіцячых спартыўных школах — пад прыкрыццём іншых відаў спорту[4].

У час Перабудовы была адноўлена федэрацыя баявых мастацтваў, у каратэ ў БССР пачаўся новы этап развіцця. З'явілася некалькі федэрацый па асобных відах і стылях каратэ. У Беларусі каратэ працягвала сваё развіццё, праходзяць спаборніцтвы, беларускія спартсмены ўдзельнічаюць і перамагаюць у міжнародных спаборнiцтвах. Майстры, у тым ліку і японскія, прыязджаюць у Мінск і праводзяць семінары па каратэ[крыніца?].

14 лютага 2009 года прайшоў міжнародны турнір па каратэ, прысвечаны 30-годдзю гэтага баявога мастацтва ў Беларусі. У спаборніцтве ўдзельнічалі маладыя спартсмены з 8 краін, ушаноўваліся ветэраны каратэ Беларусі і краін СНД[5].

Зноскі

Гл. таксама

У Сеціве

Літаратура

  • Милковский Е. Искусство спортивной борьбы Японии [Jerzy Milkowski. Sztuki i sporty walki Dalekiego Wschodu. Warszawa : Sport i Turystyka, 1988] / Пер. с польск. И. И. Лучица-Федорца. — Мн. : Полымя, 1991. — 175 с.: ил. ISBN 5-345-00296-7

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA