Васка да Гама: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.2+) (робат дадаў: pms:Vasco da Gama |
др r2.7.3) (робат дадаў: ba:Васко да Гама |
||
Радок 65: | Радок 65: | ||
[[ast:Vasco da Gama]] |
[[ast:Vasco da Gama]] |
||
[[az:Vasko da Qama]] |
[[az:Vasko da Qama]] |
||
[[ba:Васко да Гама]] |
|||
[[bat-smg:Vasco de Gama]] |
[[bat-smg:Vasco de Gama]] |
||
[[be-x-old:Васка да Гама]] |
[[be-x-old:Васка да Гама]] |
Версія ад 13:04, 11 лютага 2013
Васка да Гама | |
---|---|
парт.: Vasco da Gama | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, удзельнік кругасветнага падарожжа, мараплавец, ваенна-марскі афіцэр |
Дата нараджэння | 1460 або 1469 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 снежня 1524 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Estêvão da Gama[d] |
Маці | Izabel Sodre[d][1] |
Жонка | Catarina de Ataíde[d] |
Дзеці | Estêvão da Gama[d] і Cristóvão da Gama[d] |
Прыналежнасць | Каралеўства Партугалія |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Васка да Гама (парт.: Vasco da Gama; 1469—1524) — партугальскі даследчык, вядомы як першы еўрапеец, які здзейсніў марское вандраванне ў Індыю.
Васка да Гама нарадзіўся ў 1469 г. у сям'і алкайда горада Сінеш і магістра ордэна Сант'яга Эштэвана да Гамы (1430—1497 гг.). Маці — Ізабэла Содрэ.
Існуе версія, паводле якой кароль Мануэл I першапачаткова даручыў экспедыцыю ў Індыю бацьку Васка да Гамы, але ў сувязі з яго смерцю ў ліпені 1497 г. Васка да Гама прыняў камандаванне экспедыцыяй на сябе і адправіўся ў шлях з Лісабона 8 ліпеня 1497 г., абыйшоў Афрыку з поўдня, абмінуўшы мыс Добрай Надзеі, і дасягнуў паўднёва-заходняга Малабарскага берага Індыі 20 траўня 1498 г.
Вярнуўшыся ў Партугалію ў верасні 1499 г., Васка да Гама быў сустрэты з вялікай пашанай, атрымаў буйную грашовую ўзнагароду і тытул «Адмірал Індыйскага Акіяна», а таксама тытул Дон і горад Сінеш і Віла-Нова-дэ-Мілфантэш у вотчыну. У 1519 г. атрымаў тытул графа Відыгейра.
Пазней яшчэ двойчы быў у Індыі. Памёр у Качыне (Індыя) 24 снежня 1524 г. Прах быў перавезены ў Партугалію і пахаваны ў невялікай царкве Quinta do Carmo у Алентэжу. У 1880 г. прах быў перанесены ў Лісабон.
Займальныя факты
- Падчас аднаго з плаванняў Васка да Гама вымяняў у афрыканскіх тубыльцаў быка і вырабы з слановай косткі за некалькі чырвоных шапак.
- Уступіўшы на індыйскі бераг, Васка да Гама сустрэў там чалавека, які размаўляў на партугальскай мове. Як потым высвятлілася, гэта быў гандляр з Паўночнай Афрыкі.