Android: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ZéroBot (размовы | уклад)
Радок 142: Радок 142:
[[sv:Android (operativsystem)]]
[[sv:Android (operativsystem)]]
[[szl:Android]]
[[szl:Android]]
[[ta:ஆண்ட்ராய்டு இயங்குதளம்]]
[[ta:கூகுள் அண்ட்ராய்டு]]
[[th:แอนดรอยด์ (ระบบปฏิบัติการ)]]
[[th:แอนดรอยด์ (ระบบปฏิบัติการ)]]
[[tr:Android (işletim sistemi)]]
[[tr:Android (işletim sistemi)]]

Версія ад 01:12, 16 лютага 2013

Android
Працоўны стол смартфона Samsung Galaxy Nexus пад кіраваннем АС Android 4.1 Jelly Bean
Распрацоўшчык Google Inc., Open Handset Alliance
Першы выпуск 23 верасня 2008 года
Апошняя версія 4.1.1 Jelly Bean — 10 ліпеня 2012 года
Падтрымлівае мовы японская мова, руская, некалькі моў[d], англійская, кітайская мова, Yue Chinese[d], італьянская мова, каталанская мова і іспанская
Падтрымлівае платформы ARM, MIPS, POWER, x86
Тып ядра Маналітнае (Linux)
Ліцэнзія GPLv2kernel
ASLv2 — user-space[1]
Стан актуальнае
Рэпазітар зыходнага коду android.googlesource.com
android-review.googlesource.com/…
Вэб-сайт android.com openhandsetalliance.com code.google.com/android/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Android — партатыўная (сеткавая) аперацыйная сістэма для камунікатараў, планшэтных камп'ютараў, электронных кніжак, лічбавых прайгравальнікаў, наручных гадзіннікаў, нетбукаў і смартбукаў, заснаваная на ядры Linux.[2] Першапачаткова распрацоўвалася кампаніяй Android Inc., якую потым купіла Google. Пасля Google ініцыявала стварэнне альянсу Open Handset Alliance (OHA), які цяпер і займаецца падтрымкай і далейшым развіццём платформы. Android дазваляе ствараць Java-дадаткі, якія кіруюць прыладай праз распрацаваныя Google бібліятэкі. Android Native Development Kit стварае дадаткі, напісаныя на Сі і іншых мовах.

Першая дыстрыбуцыя Android была апублікаваная 5 лістапада 2007 года адначасова з утварэннем Open Handset Alliance, кансорцыума 52[3] вытворцаў апаратнага і праграмнага забеспячэння, кампаній тэлекам-сектара, які абвясціў сваёй мэтай удасканаліць адкрытыя стандарты для мабільных прылад. Большасць коду Android распаўсюджваецца Google на ўмовах свабоднай ліцэнзіі Apache License з адкрытым выточным кодам.

Гісторыя

Набыццё Google

У ліпені 2005 году Google набыла невялікі стартап Android, Inc., размешчаны ў Пала-Альта, Каліфорнія, ЗША.[4] Сузаснавальнікі Android перайшлі на працу ў Google, сярод іх былі Эндзі Рубін (сузаснавальнік Danger)[5] і Рыч Майнэр (сузаснавальнік Wildfire Communications, Inc.)[6]. У той час было вядома няшмат пра распрацоўкі Android, Inc., акрамя таго, што гэта было праграмнае забеспячэнне для мабільных тэлефонаў.[4] Гэта стала падставай для з'яўлення чутак пра жаданне Google заняць месца на рынку мабільных тэлефонаў.

Open Handset Alliance

5 лістапада 2007 года быў заснаваны кансорцыум з мэтай распрацоўкі адкрытых стандартаў у галіне мабільнай тэлефаніі, у які першапачаткова ўвайшлі Texas Instruments, Broadcom Corporation, Google, HTC, Intel, LG, Marvell Technology Group, Motorola, Nvidia, Qualcomm, Samsung Electronics, Sprint Nextel і T-Mobile.[7] Разам з аб’яўленнем пра заснаванне OHA было аб’яўлена і пра першы прадукт — Android — мабільную платформу на аснове Linux галіны 2.6.[7]

9 снежня 2008 было аб’яўлена пра далучэнне 14 новых членаў да праекту Android, у складзе якіх былі PacketVideo, ARM Holdings, Atheros Communications, Asustek Computer Inc, Garmin Ltd, Softbank, Sony Ericsson, Toshiba Corp і Vodafone Group Plc.[8][9]

Ліцэнзаванне

21 кастрычніка 2008 года Android быў ліцэнзаваны свабоднай ліцэнзіяй ПЗ з адкрытым выточным кодам. Google выклала ў агульны доступ усе выточныя коды (у тым ліку сеткавы стэк і стэк тэлефаніі)[10] пад ліцэнзіяй Apache License.[11]

Згодна з ліцэнзіяй Apache License вытворцы мабільных тэлефонаў могуць дадаваць прапрыетарныя бібліятэкі і дастасаванні, не аддаючы іх супольнасці.

Апаратнае забеспячэнне

Першым тэлефонам з Android у якасці аперацыйнае сістэмы стаў HTC Dream, які з'яўвіўся 22 кастрычніка 2008 года.[12]

Зноскі

  1. {{cite title=Licenses|work=Android Open Source Project|publisher=Open Handset Alliance|accessdate=20 кастрычніка 2009|deadlink=404}}
  2. What is Android?. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 6 сакавіка 2010.
  3. OHA Members (англ.)
  4. а б Google Buys Android for Its Mobile Arsenal, BusinessWeek (англ.)
  5. I, Robot: The Man Behind the Google Phone, The New York Times (англ.)
  6. Introducing the Google Phone, The Boston Globe (англ.)
  7. а б Industry Leaders Announce Open Platform for Mobile Devices (прэс-рэліз) (англ.)
  8. More mobile phone makers back Google's Android, Reuters (англ.)
  9. Google's Android Gains More Powerful Followers, BusinessWeek (англ.)
  10. Google Open-Sources Android on Eve of G1 Launch, eWeek.com (англ.)
  11. Android is now available as open source, Android Open Source Project (англ.)
  12. T-Mobile Unveils the T-Mobile G1 — the First Phone Powered by Android // HTC (англ.)

Спасылкі

Шаблон:Android

Шаблон:Link FA