Росіца (вёска): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др →Галерэя |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 63: | Радок 63: | ||
[[fr:Rossitsa]] |
[[fr:Rossitsa]] |
||
[[ru:Росица (Витебская область)]] |
[[ru:Росица (Витебская область)]] |
||
[[be-x-old:Росіца ( |
[[be-x-old:Росіца (вёска)]] |
Версія ад 19:14, 16 лютага 2013
Ро́сіца — вёска ў Беларусі, на паўночным беразе возера Росіца. Уваходзіць у склад Сар’янскага сельсавета Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Насельніцтва 460 чал. (1982). Знаходзіцца за 19 км на паўночны захад ад Верхнядзвінска.
У Другую сусветную вайну тут адбылася Росіцкая трагедыя.
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Росіцу датуецца 1599 годам, калі канцлер вялікі Леў Сапега набыў паселішча ў Давыда Росіцкага. У гэты час мясціна ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводства. У 1753 Росіца перайшла ў валоданне Лапацінскіх[1].
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Росіца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні. У 1778 тут пачалася будова невялікага драўлянага касцёла, асвечанага ў 1792. У 1864 рускія ўлады збудавалі ў мястэчку праваслаўную царкву. У 1906 у Росіцы пачалася будова новага мураванага касцёла, асвечанага 20 студзеня 1911.
1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з'езда КП(б) Беларусі Росіца ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 мястэчка вярнулі БССР. Неўзабаве бальшавікі зачынілі касьцёл і царкву, знявечылі выгляд бажніцаў.
У Другую сусьветную вайну 16—18 лютага 1943 у Росіцы прайшла антыпартызанская карная апэрацыя «Зімовы цуд» у якой удзельнічалі 7 латвійскіх батальёнаў, адна ўкраінская і літоўская рота СС. Карнікі звезлі мясцовых жыхароў у стайню і падпалілі яе. Святары Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра адмовіліся пакінуць сваіх парафіянаў і прынялі разам з імі мучаніцкую смерць[2].
У 1999 Папа Ян Павел II абвясьціў кс.Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыру і блаславёнымі. 19 жніўня 2000 у Росіцы адбылося паўторнае асвячэнне касцёла.
Да 8 красавіка 2004 года вёска ўваходзіла ў склад Бігосаўскага сельсавета.
-
Стары касьцёл
-
Будаўніцтва новага касцёла
-
Касцёл, інтэр'ер
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1838 — 512 чал. (254 муж. і 258 жан.), зь іх духоўнага стану каталіцкага 3 муж., духоўнага стану праваслаўнага 2 муж. і 2 жан., мяшчанаў-хрысціянаў 5 муж. і 7 жан., мяшчанаў-юдэяў 63 муж. і 69 жан., сялянаў абшарніцкіх 177 муж. і 176 жан., аднадворцаў 2 муж. і 2 жан., адстаўных салдатаў 2 муж. і 2 жан.[3]
Турыстычная інфармацыя
Выдатныя мясьціны
Галерэя
-
Возера
-
Касьцёл, інтэр'ер
-
Руіны царквы
Крыніцы
Зноскі
- ↑ Rosica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 755.
- ↑ Гудзілін С. Росіца. Снежная пілігрымка // «Наша Ніва», 19 лютага 2011.
- ↑ Шаблон:Літаратура/Мястэчкі Беларусі (2010) С. 416.
Літаратура
- Шаблон:Літаратура/Мястэчкі Беларусі (2010)
- Rosica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 754—755.
Вонкавыя спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Росіца (вёска)
- Росіца — парафія Найсьвяцейшай Тройцы на Catholic.by
- Здымкі на Radzima.org
- Росіца на Globus.tut.by
Шаблон:Верхнядзьвінскі раён Шаблон:Месты і мястэчкі гістарычнай Полаччыны