Салаўі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.3) (робат дадаў: vi:Luscinia
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: ceb:Luscinia
Радок 57: Радок 57:
[[br:Luscinia]]
[[br:Luscinia]]
[[ca:Luscinia]]
[[ca:Luscinia]]
[[ceb:Luscinia]]
[[de:Luscinia]]
[[de:Luscinia]]
[[en:Luscinia]]
[[en:Luscinia]]

Версія ад 00:23, 18 лютага 2013

Салаўі

Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Хордавыя
Клас: Птушкі
Атрад: Вераб'інападобныя
Род: Салаўі
Навуковая назва
Luscinia T. Forster, 1817
ITIS  179817
NCBI  52791

Салаўі[1] (Luscinia) — род птушак з атрада вераб'інападобныя (Passeriformes). У залежнасці ад падыходу да класіфікацыі адносіцца альбо да сямейства драздовых (Turdidae), альбо да сямейства мухалоўкавых (Muscicapidae). Найбольш вядомы салавей звычайны (Luscinia luscinia); даўжыня цела 17 см з доўгімі ножкамі, вялікімі цёмнымі вочкамі, апярэнне бураватае, хвост трохі руды. Распаўсюджаны ў Еўропе і Заходняй Азіі (да Усходу да Енісея), да Поўдню да Паўночнага Каўказа. Пералётная птушка, зімуе ў Афрыцы. Жыве ў волкіх хмызняковых зарасніках, у далінах рэк. Гнёзды на зямлі або вельмі нізка, у кустах. У кладцы 4-6 зеленаватыя альбо блакітныя з плямамі яйкі. Насіджвае толькі самка 13 сутак. Сілкуецца павукамі, насякомымі, чарвякамі, ягадамі.

Зноскі

  1. Салаўі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.105